Горад

«Даруйце, у мяне важны званок». Чаму грамадскія абмеркаванні паспяхова вырашаюцца толькі праз канфлікт?

Працягваюцца грамадскія абмеркаванні наконт будаўніцтва дзіцячага садка ў квартале Пралетарскай-Шчорса, але, падобна, што бакі не прыходзяць да агульнага рашэння. Змагар за правы гараджан Дзяніс Кобрусеў патлумачыў карэспандэнту Hrodna.life, як жыхарам дасягнуць свайго ў такіх спрэчных пытаннях.

У двары навабуду на Пралетарскай

Перапоўненыя групы ў садках — не парушэнне?

На мінулым тыдні жыхароў навабудаў на Пралетарскай вуліцы, якія стаяць у чарзе на дзіцячы садок, запрасілі ў аддзел адукацыі гарвыканкама на гадзінную гутарку. Маўляў, «усім дзеткам хопіць месцаў».

Бацькі звярнулі ўвагу на тое, што суседнія садкі перапоўненыя: у ясельных групах па 18−20 дзяцей замест 15 паводле нормаў, а ў старэйшых групах па 25 дзяцей, замест 20. Пачулі адказ, што нормы СаНПіН не ў кампетэнцыі аддзела адукацыі.

[irp posts="48 364″ name="8 супраць: чаму жыхары Пралетарскай-Шчорса не хочуць нечаканы шматпавярховік"]

Па словах бацькоў, яны разыходзіліся з прадстаўнікамі ўлады наконт адлегласці, на якой мусіць знаходзіцца садок: 500 або 800 метраў. Урэшце жыхары сыйшлі з адчуваннем, што іх не пачулі, не зразумелі, ім не адказалі аргументавана.

У санстанцыі жыхарам Пралетарскай адказалі, што перавышэнне колькасці дзяцей у групах ва ўжо існуючых садках на 2−8 чалавек вышэй за норму, — не парушэнне, а калі праект міні-садка прайшоў узгадненне, то значыць, у ім «усё прадугледжана».

«Інфармацыя не да канца адпавядае рэчаіснасці»

Hrodna.Life паспрабаваў высветліць, якой была мэта сустрэчы чыноўнікаў з бацькамі дашкольнікаў і дзе гарантыя, што месцаў сапраўды хопіць. Аднак начальнік аддзела адукацыі Андрэй Семанчык адказаў, што не каментуе сітуацыю. Пасля ўдакладніў, што не каментуе па тэлефоне. На спробу дамовіцца на сустрэчу чыноўнік перанакіраваў на спецыяліста, які вядзе прыём замест яго.

Андрэй Семанчык паспеў патлумачыць, што не збіраў бацькоў, а інфармацыя, якая з’явілася ў інтэрнэце пра гэтую сустрэчу, не да канца адпавядае рэчаіснасці. Размова з нашым журналістам скончылася словамі: «Ой, даруйце, у мяне цяпер вельмі важны званок».

У раёне новых дамоў на Пралетарскай. За дзіцячай пляцоўкай — казармы «польскіх часоў», якія прадалі пад крамы.
Загадчыца сектара адукацыі Алена Пахомава, якая вяла прыём, адмовілася каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што ёсць начальнік.

«Чыноўнікі глядзяць на грамадскае абмеркаванне, як на фармальную працэдуру, без якой нельга пачаць будаўніцтва»

Каардынатар грамадскай ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў патлумачыў, што найбольшы поспех мелі тыя ініцыятывы, якія дасягалі найбольшага канфлікту з уладай. Такія высновы ён зрабіў на падставе іх сямігадовай дзейнасці ў Мінску.

— Грамадскае абмеркаванне — гэта пошук капрамісу, кансэнсусу. Але наша практыка паказвае, што чыноўнікі глядзяць на яго, не як на пошук патрэбаў, а як на фармальную працэдуру, якую трэба правесці, без якой нельга пачаць будаўніцтва. Гэта вялікая загана, таму што перашкаджае слухаць адзін аднога. Тады сітуацыі вырашаюцца праз канфлікт, а не праз дыялог, калі чыноўнікі не тлумачаць, чым матываваныя іх рашэнні, калі дэпутаты не займаюцца інтарэсамі сваіх выбарцаў.

[irp posts="48 045″ name=""Хто будзе нас, басоту, слухаць?" Як гродзенцы ставяцца да змен у планах будаўніцтва на Альшанцы і Пралетарскай"]

Паводле Дзяніса Кобрусева, на паспяховы вынік уплывае актыўнасць людзей: колькасць знойдзеных парушэнняў нормаў, подпісаў пад петыцыямі, узгадак у медыях, аб’ём працы з мясцовымі дэпутатамі, грамадскімі арганізацыямі, якія маглі б аддаць свой голас за гэтую ініцыятыву. Аднак колькі гэтага ўсяго трэба зрабіць, каб улады прыслухаліся, застаецца загадкай.

Змагар за правы гараджан заўважыў, што ёсць моманты, якія варта было б палепшыць пры грамадскім абмеркаванні.

Па-першае, цяпер грамадзяне павінны ў сваіх заўвагах спасылацца на пэўныя нормы ў заканадаўстве. «Гэта не зусім правільна, таму што грамадзяне не могуць ведаць усіх нормаў, на якія спецыялісты па 5−6 гадоў вучацца», — мяркуе Дзяніс.

Па-другое, ва ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання няма ўсіх зыходных дадзеных, бо генплана няма ў адкрытым доступе. Генплан мусіць тлумачыць, колькі людзей жыве на дадзеным участку, колькі на іх мусіць быць разлічана парковачных месцаў, аб’ектаў інфрастуктуры, на якой адлегласці могуць стаяць будынкі. Абапіраючыся на такі дакумент, жыхарам было б прасцей абгрунтаваць свае заўвагі.

— Усё досыць умоўна, бо ТКП час ад часу могуць змяняцца: па колькасці святла, адлегласцях, парковачных месцах. Цалкам магчыма, што тут нічога не выходзіць па-за нормы. Праекціроўшчыкі звычайна стараюцца ў іх уціснуцца. А калі і ёсць парушэнні, даказаць іх вельмі цяжка, не маючы зыходных дадзеных, — адзначыў Дзяніс Кобрусеў.


Каждая женщина стремится быть ухоженной. Приглашаем вас посетить салон красоты «Фэмили клаб». Все виды косметических услуг и парикмахерских.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025