Веласезон у Гродне афіцыйна адкрылі 5 мая. Колькасць раварыстаў у гэтым годзе прыкметна вырасла, а разам з гэтым і колькасць велапракатаў у горадзе. Hrodna.life традыцыйна ў пачатку сезону аб’ездзіў усе даступныя пракаты ровараў у горадзе і даведаўся, дзе і за якую суму можна ўзяць часова двухколавы транспарт.
Пачнем спіс з дзяржаўных велапракатаў. Ад «Гроднааблкінавідэапраката» працуе 5 кропак. Яны размясціліся каля чатырох кінатэатраў і моладзевага цэнтра «Гродна». Ровары там ёсць заўсёды. Пераважна нямецкiя фiрмы LTD. Разам з роварам можна ўзяць і буклет з велатурам.
Цана:
ПН-ЧЦ:
гадзіна — 3 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі - 12 р
ПН-НД:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткі - 17 р
Адрас:
вул. Паповіча, 3, к-р «Кастрычнік», тэл. 8(033) 900 27 23
вул. Горкага, 49а, к-р «Космас», тэл. 8(033) 33 77 131
пр-т Касманаўтаў, 41, к-р «Усход», тэл. 8(033) 666 51 82
вул. Савецкая, 9, Моладзевы цэнтр «Гродна», тэл. 8(029) 505 16 48
вул. Сацыялістычная, 4, к-р «Чырвоная зорка», тел. 8(0152) 740 064
Час працы:
Штодня — 9.30−20.30
Сайт: velostart.by
Яшчэ адна сетка велапракатаў ужо не першы год ёсць у «Гроднарамбытэхнiцы». Велапракаты дзяржаўныя i ровары там беларускія.
Цана:
гадзiна — 3,58 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
суткi — 14,7 р месяц — 34,54 р
Адрас:
вул. Сацыялістычная, 26, тэл. 8 (0152) 723 175
вул. Горкага, 64, тэл. 8 (0152) 416 782
вул. Суворава, 13, тэл. 8 (0152) 557 999
вул. Урублеўскага, 84, тэл. 8 (0152) 430 236
вул. Дзяржынскага, 139, тэл. 8 (0152) 417 731
Час працы:
ПН-ПТ — 9.00−18.00 (абед 14.00−15.00)
СБ — 9.00−17.00
НД — выхадны
У цэнтры Гродна добры ровар можна ўзяць у пракаце па вуліцы Ажэшкi, які арганізоўвае Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3. Ёсць ровары і для дарослых, i для самых маленькіх.
Цана:
гадзіна — 4 р суткі - ад 8 р
Адрас:
вул. Ажэшкі, 32, тэл. 74−30−65, 8(029) 787−39−10
Час працы:
ПН-ПТ — 9.00−20.00
СБ-НД — выходныя
Сайт: grodnosdushor-3.by
Ёсць у цэнтры Гродна і буйны велапракат на вуліцы Сацыялістычнай — «Еўрапракат». Там ёсць ровары як расійскай вытворчасці, так і іншых вядомых замежных фірмаў.
Цана:
Суткі - ад 15 р
Адрас:
вул. Сацыялістычная 51А, тэл. 8 (029) 286 94 74
Час працы:
ПН-ПТ — 10.00−18.00
СБ — 10.00−14.00
НД — выхадны
Сайт: europrokat.by
Адзін з лепшых прыватных велапракатаў пераехаў з вуліцы Дзяржынскага на тэрыторыю санаторыя «Нёман-72». Там ёсць добрыя ровары разам з дзіцячымі аднаколавымі або двухколавымі велапрычэпамі. Ёсць дастаўка па Гродне.
Цана:
Гадзіна — 3 р
Адрас:
вул. Санаторная, 23, тэл. 8 (029) 5 852 057
Пяць (!) розных велапракатаў знаходзяцца ва ўрочышчы Пышкі. Самы першы з іх знаходзіцца адразу перад стартам на «Сцежку здароўя». Называецца ён «Покатушки». Там ёсць як дарослыя ровары розных фірмаў, так і дзіцячыя.
Цана:
гадзіна — 4 р
Адрас:
вул. Фестывальная (Пышкі, Старт «Сцежкі здароўя»)
Час працы:
Штодня — 11.00−22.00
Зусім побач з уваходам на «Сцежку здароўя» стаіць жоўты дом, дзе таксама ёсць пракат пад назвай «ЗОЖик» з добрымi роварамi i спідометрамi.
Цана:
гадзіна — ад 3,5 да 5 р суткі - 14 р
Адрас:
вул. Фестывальная, 6
Час працы:
ПН-ПТ — 18.00−23.00
СБ-НД — 8.00−23.00
Сайт: zojik.business.site
Яшчэ адзін пракат у Пышках мае Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. Ён знаходзіцца на тэрыторыi былога лагера «Юныя касманаўты». У наяўнасці горныя ровары і беларускія Aist’ы.
Цана:
гадзіна — 4 р суткі - 14 р
Адрас:
ур. Пышкi, 13
Час працы:
ПН-АЎТ — выходныя
СР-НД — 12.00−20.00
Прыватны велапракат «Вясёлы востраў» знаходзіцца каля танцпляцоўкі ў Пышках. Акрамя ровараў, там ёсць і электрасамакаты.
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
Адрас:
Пышкі, «Сцежка здароўя»
Час працы:
ПН-ПТ — 12.00−20.00
СБ-НД — 11.00−21.00
Побач з «Весёлым востравам» ёсць яшчэ адзін велапракат, але ён без назвы. Знаходзіцца таксама недалёка ад танцпляцоўкі. Ёсць у пракаце i дзіцячыя веласядзеннi.
Цана:
гадзіна — 4 р (кожная наступная гадзіна зніжка)
Адрас:
Пышкi, «Сцежка здароўя»
Час працы:
Штодня — 11.00−21.00
Ёсць у Гродне i выязны пракат ад фірмы «Доктар Байк». Акрамя рамонту, фірма займаецца паслугамі па пракаце новых ровараў. Узяць можна таксама крэсла і шлем.
Цана:
суткі - 12 р 2 дні - 23 р 3 дні - 30 р тыдзень — 65 р
Адрас: doctorbike.by
Ведаеце пракат, які мы не згадалі ў гэтай падборцы? Напішыце пра яго ў каментарыях або дашліце ліст на адрас info@hrodna.life і мы дадамо яго ў спіс.