Фота: Аляксандр Саенка, naviny.by
Тры гады Гродна і гродзенцы жывуць з Мечыславам Гоем у якасці старшыні гарвыканкама. 26 жніўня будзе роўна 1111 дзён як ён працуе на гэтай пасадзе. Каларытны і вельмі медыйны для лакальнага ўзроўню чыноўнік шмат выказваецца ў СМІ. Мы сабралі ягоныя абяцанні і паглядзелі, наколькі ён іх выканаў.
Мечыслаў Гой вельмі вылучаецца на фоне папярэднікаў - сам заходнік, католік з Воранаўшчыны, карыстаецца сацсеткамі для зносін з людзьмі. Папуліст, але любіць пагаварыць пра сучасныя метады кіравання ды кінуць пару ліберальных ідэек. У параўнанні з мінулымі «мэрамі» ён нават выглядае больш самастойнай фігурай. Не дзіўна, што ён надзвычай часта трапляе ў навіны: як афіцыёзныя, кшталту БелТА, так і на Hrodna.life.
Памятаеце, як ён выклікаў хуткую ў парк, каб праверыць хуткасць даезду? Або як прыехаў на працу на ровары і ў трэніках, як у рэальных пацаноў з раёну? Або як працаваў на суботніках, напрыклад, саджаючы маладзенькае дрэўца ў пень ад спілаванага самага старога гродзенскага дрэва? Гэты кіраўнік напэўна запамятаецца. Мы ж спраўдзілі, наколькі ён хуткі на выкананне ўласных абяцанняў.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…