Тры гады Гродна і гродзенцы жывуць з Мечыславам Гоем у якасці старшыні гарвыканкама. 26 жніўня будзе роўна 1111 дзён як ён працуе на гэтай пасадзе. Каларытны і вельмі медыйны для лакальнага ўзроўню чыноўнік шмат выказваецца ў СМІ. Мы сабралі ягоныя абяцанні і паглядзелі, наколькі ён іх выканаў.

Мечыслаў Гой вельмі вылучаецца на фоне папярэднікаў - сам заходнік, католік з Воранаўшчыны, карыстаецца сацсеткамі для зносін з людзьмі. Папуліст, але любіць пагаварыць пра сучасныя метады кіравання ды кінуць пару ліберальных ідэек. У параўнанні з мінулымі «мэрамі» ён нават выглядае больш самастойнай фігурай. Не дзіўна, што ён надзвычай часта трапляе ў навіны: як афіцыёзныя, кшталту БелТА, так і на Hrodna.life.

Памятаеце, як ён выклікаў хуткую ў парк, каб праверыць хуткасць даезду? Або як прыехаў на працу на ровары і ў трэніках, як у рэальных пацаноў з раёну? Або як працаваў на суботніках, напрыклад, саджаючы маладзенькае дрэўца ў пень ад спілаванага самага старога гродзенскага дрэва? Гэты кіраўнік напэўна запамятаецца. Мы ж спраўдзілі, наколькі ён хуткі на выкананне ўласных абяцанняў.

Прадаў "Гродна", прадасць і «Беларусь». Вынікі трох гадоў з Мечыславам Гоем

А чым вам запомніліся тры гады Мечыслава Гоя ў Гродне? Пішыце ў каментарыях!