Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам — усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у «Беларускі сняданак»? Дзе выпіць келіх віна ў 7.30 раніцы? Дзе можна паснедаць у 20.00? Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела, дзе і чым можна паснедаць у Гродне.
Час сняданкаў: 9.00−12.00
Цэны: ад 5,5 да 14 рублёў
Што прапануюць:
У акаўнце ўстановы напісана, што ў іх ёсць сняданкі. Але мы ў меню знайшлі толькі адзін — «Ірландскі сняданак» за 15 рублёў. Гэта яечня-цалкі з храбусткімі тостамі, каўбаскамі і гароднінай. Яшчэ адна асаблівасць — бар адкрываецца ў 12.00. Для кагосьці такі сняданак можа быць занадта познім і хутчэй гэта будзе бранч.
Час сняданкаў: 9.00−16.00
Цана: ад 10 да 16 рублёў
У меню ёсць 12 варыянтаў сняданкаў. Сярод іх: скрамбл з таматамі і пармезаном, яйкі бенедыкт з ростбіфам або крэветкамі і крок-мадам з вяндлінай з індычкі і соусам бешамель.
За 15 рублёў можна пакаштаваць «беларускі» і «англійскі» сняданак.
Для тых, хто з раніцы любіць кашы, у меню ёсць каша з дзікага рысу на какосавым малацэ і грэчка з яйкам пашот і беконам за 12 і 10 рублёў.
Самы дарагі сняданак каштуе 16 рублёў - гэта вялікі дранік з крэветкамі, гуакамоле і гарбузовым алеем.
Да сняданку прапануюць келіх пеністага віна за 6 і 9 рублёў.
Час сняданкаў: 9.00 — 16.00
Цана: ад 12 да 20 рублёў
У «Проходной» да сняданку таксама прапануюць келіх пеністага за 8−12 рублёў.
У меню ёсць некалькі варыянтаў сняданкаў:
Час сняданкаў: 7.30 — 11.00
Цана: ад 5 да 20 рублёў (без уліку напояў)
Тут да сняданку можна пакаштаваць Prosecco. Да келіха віна можаце замовіць «англійскі», «беларускі» або «нарвежскі» сняданак за 20 рублёў.
Таксама ёсць стандартныя стравы з яек ад 6 да 7 рублёў. За дадатковыя 3−7 рублёў можна дадаць брокалі, бекон, ласось або авакада.
Таксама на сняданак прапануюць дранікі з рознымі начынкамі, сэндвічы, сырнікі і аўсяную кашу на малацэ або вадзе.
Час бранча: 12.00−16.00 у выхадныя
Цана: ад 3 да 19 рублёў
За 3 рублі вам пададуць аўсянку на малацэ, за 19 — «скандынаўскі сняданак».
У меню ёсць таксама:
Таксама ёсць панкейки, круасаны, сырнікі і келіх шампанскага.
Час сняданкаў: у меню пазначана — «на ўвесь дзень»
Цана: ад 7 да 12 рублёў
Паснедаць у кавярні можна, выбраўшы:
Таксама ў кавярні можна пакаштаваць швейцарскія дранікі «рошці» і выбраць да іх інгрэдыенты: яечню-цалкі, шампіньёны, ростбіф, вэнджаны ласось, тофу, тварогавы сыр з зелянінай. Рошці каштуе 5 рублёў плюс дадаткі да яго ад 1 да 7 рублёў.
З салодкага-яблычныя аладкі з клубнічным соусам або мёдам за 8,5 рублёў.
Час сняданкаў: 7.30−19.30
Цана: ад 9,5 да 17 рублёў
На сняданак прапануюць яечню-цалкі з каўбаскамі і гароднінай, яйкі пашот з беконам і брокалі, скрэмбл, то бок амлет, з ласосем і авакада.
Для аматараў салодкіх сняданкаў у меню ёсць сырнікі з журавінава-малінавым кулі і сметанковым мусам за 9,5 рублёў.
Чытайце таксама: Кофейня Lcoffee открылась в Гродно — что там интересного и вкусного?
Час сняданкаў: 10.00−16.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў
«Хто сказаў, што сняданак павінен быць нудным?», — пішуць на старонцы ўстановы. Там прапануюць пакаштаваць інстасняданкі.
У меню ёсць:
Да сняданкаў можна дадаць хлеб за 2 рублі і келіх віна за 6 рублёў.
Час сняданкаў: 9.00−20.00
Цэны: ад 7 да 9,5 рублёў, сняданак-канструктар — ад 15 рублёў
У меню кавярні «Тепло» ёсць ужо гатовыя варыянты сняданкаў і сняданкі-канструктары, якія можна сабраць на свой густ.
Гатовыя сняданкі ад 7 да 9,5 рублёў:
Сняданак-канструктар з 3 кампанентаў каштуе 15 рублёў, з 4 кампанентаў - 20 рублёў, кожны наступны кампанент — па 5 рублёў.
Можна выбраць выпечку, злакі, тварог, розную гародніну, зеляніна і сыр.
Час сняданкаў: 11.00−17.00
Цэны: ад 10 да 21 рублёў
Тут таксама прапануюць сняданкі-канструктары.
У канструктары ёсць 33 інгрэдыенты ад 3 да 7 рублёў за адзін з іх. Таксама ёсць сэндвічы адкрытыя і закрытыя з рознымі начынкамі, іх кошт ад 10 да 16 рублёў.
У меню гастрабара ёсць вегетарыянскія сняданкі:
Самыя дарагія сняданкі абыдуцца ў 21 рубель:
Час сняданкаў: 10.00 — 23.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў.
У «Доппио» на сняданак прапануюць:
Час бранча: 12.00 — 17.00
Цэны: 5−25 рублёў
Кафэ прапануе «Вялікія сняданкі», тосты, бліны, кашы.
З навінак у меню ёсць «бенедыкт на хрумсткай чыябаце», «зялёны боул з ласосем і кіноа», «амлет з ласосем і зелянінай», «аўсянка на міндальным або какосавым малацэ».
Час бранча: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 6 да 16 рублёў
Стравы з яек, бліны, кашы і круасаны можна пакаштаваць у рэстаране «Муравьев».
Паснедаць можна ад 6 рублёў за кашу і да 16 рублёў за рол з шпинатных блінцоў з сёмгай.
Час бранчаў: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 7,5 да 22 рублёў
На бранч (а для кагосьці, магчыма, гэта будзе сняданак) падаюць не толькі ролы, але і комплексныя сняданкі. Гэта будуць рыбны або мясной бента-бокс. Яны абыдуцца ў 19−22 рублі.
З парцыённых сняданкаў можна замовіць «смёрабрэд з ласосем і авакада «- традыцыйную дацкую страву ў выглядзе бутэрбродаў. Кошт — 12 рублёў.
Таксама ёсць тосты з тартарам з ласося, сэндвіч з куранём і беконам, блінцы салодкія і з ласосем ад 7,5 да 12 рублёў.
З салодкіх сняданкаў - грэнкі з вішнёвым сіропам і сырнікі.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…