Відэапартал для дарослых Pornhub распавёў, што людзі па ўсім свеце найбольш шукалі і глядзелі ў 2021 годзе. Hrodna.life пераклаў штогадовую справаздачу сэрвіса і спрабаваў зразумець, чаму пэўныя катэгорыі відэа былі найбольш запатрабаванымі.

Найбольш цікавіць порна-анімэ

На першым месцы па колькасці пошукавых запытаў - хентай — парнаграфічная форма анімэ (японскай анімацыі). Існуюць сотні тысяч хентай відэа: прафесійныя пастаноўкі, самаробная анімацыя ад фанатаў, сцэны ў 3D.

Хентай стаў самым папулярным пошукавым порна-запытам у свеце пасля таго, як заняў першае месца ў ЗША — краіне з найбуйнейшай аўдыторыяй фільмаў для дарослых. Хентай увайшоў топ-10 пошукавых запытаў амаль у кожнай краіне ў 2021 годзе.

Якое порна глядзелі беларусы?


Хентай стаў самай папулярнай катэгорыяй і сярод беларускіх аматараў порна. На другім і трэцім месцы паводле колькасці праглядаў - відэа з анальным сэксам і мілф (з удзелам спелых жанчын). Самыя папулярныя пошукавыя запыты беларусаў: «рускае», «лесбі», «анімэ», «бдсм» і «мілф». Статыстыку па Беларусі атрымала «Наша ніва».

порна Беларусь
На графіку — самыя папулярныя пошукавыя запыты беларусаў

Вяртаецца час рамантыкаў

На другім месцы — відэа, звязаныя са словамі «рамантыка» і «рамантычныя». За апошні год колькасць праглядаў такіх відэа вырасла на 139%, а «рамантычныя» гей-відэа ажно на 288%. Псіхолаг доктар Лоры Бэціта тлумачыць гэта тым, што ў часы пандэміі шмат людзей былі ў адзіноце і ізаляцыі і, магчыма, прагнуць любові, блізкасці і рамантыкі.

Сэкс-адукатар Дайніс Гравэрыс кажа, што «рамантычныя» ролікі падаюцца гледачу больш натуральнымі, шмат для каго гэты жанр порна з’яўляецца крыніцай натхнення для ўласных сэксуальных дзеянняў і пераваг. Гледачы могуць выкарыстоўваць рамантычныя сцэны не толькі для дасягнення сэксуальнага задавальнення, але і для вывучэння сваёй сэксуальнай ідэнтычнасці. Такі кантэнт накіраваны на тое, каб парушыць выдуманыя стандарты парнаграфіі.

Пандэмія падняла цікаўнасць да групавых і спартовых ролікаў

Падобна на тое, што пасля змрочнага 2020 года ізаляцыі людзі былі гатовыя адкінуць сацыяльнае дыстанцыяванне на вецер і прыняць удзел у якім-небудзь трох- або чатырох- ці пяцібаковым дзеянні! Запыты на відэа «сэкс утрох» вырас на 40% па ўсім свеце. Запыты «група», «жмж», «мжм» і «оргія» выраслі больш чым на 70%. Адмыслоўцы лічаць, што такая цікавасць звязаная з тым, што ў часы пандэміі ва ўмовах ізаляцыі многія пары вельмі шмат часу праводзілі разам, таму іх цікавасць адзін да аднаго магла знізіцца. Такія ролікі могуць узмацніць ўзбуджэнне ў адносінах і даць волю фантазіі.

На чацвёртым месцы — фітнес! За 2021 год цікавасць да такіх відэа вырасла на 56% - і зноў з-за пандэміі. Немагчымасць займацца спортам без абмежаванняў прывяла да таго, што людзі сталі глядзець відэа, дзе ёсць элементы ёгі, фізічных практыкаванняў або ролікі, падзеі якіх звязаныя з трэнажорнай залай.

Чытайце таксама: «У нармальнай пары сэкс на апошнім месцы». 15 фактаў ад гродзенскага сэксолага

Ад чэленджаў да трансгендараў

Наступнае месца займае запыт на відэа з «абменам» партнёрамі. Прагляды такіх ролікаў выраслі на 170%.

На шостым месцы відэа ў стылі «чэлендж» або «выклік». На іх папулярнасць паўплывалі сацыяльныя сеткі, дзе штодзённа мы бачым розныя чэленджы. Пошук па запыце «чэлендж» вырас на 255% у 2021 годзе.

Нумар сем у рэйтынгу пошуку — «трансгендар». Грамадства стала больш інклюзіўным для розных гендэрных ідэнтычнасцяў. Доктар Лоры Бэціта лічыць, што людзі сталі больш разняволенымі і нестандартныя сэксуальныя фантазіі зараз успрымаюцца з меншым асуджэннем. Тым больш, праблемы трансгендараў зараз актыўна асвячаюць медыі, што таксама ўплывае на цікаўнасць да падобных відэа.

У 2021 годзе пошукавыя запыты па такім відэа выраслі на 141%, а прагляды катэгорыі трансгендэраў выраслі на 23%. На дадзены момант такія відэа займаюць 10 месца па папулярнасці сярод мужчынскай аўдыторыі.

Готы, распусныя суседзі і «як гэта рабіць»?

Восьмае месца займаюць «гатычныя» ролікі. Пошук такіх відэа вырас на 283% за апошні год. Адмыслоўцы звязваюць гэтыя тэндэнцыі з вяртаннем некалі папулярных накірункаў ў поп-культуры.

«Суседства» заняла перадапошняе месца ў топе. Тлумачыцца гэта тым, што з-за каранціну людзі пачалі фантазіяваць на конт тых, хто бліжэй да іх быў - суседзі. Запыты на такія відэа выраслі на 136%.

На апошнім месцы па запытах відэа ў стылі «як гэта…», дзе тлумачыцца, як трэба рабіць пэўныя дзеянні ў сэксе, каб атрымаць асалоду самому і максімальна задаволіць свайго партнёра. За год попыт на такія відэа павялічыўся на 244%. Адмыслоўцы лічаць, што цікаўнасць і да такіх відэа справакавала пандэмія. Абмеркаванне сэксу доўга было табу, ад чаго пакутавалі адносіны. З-за пастаяннага знаходжання побач пары пачалі разумець, што ім трэба ўдасканаліць і разнастаіць свае ўменні ў ложку. Людзі хочуць ведаць, як атрымаць максімальную асалоду адзін ад аднаго, таму і звяртаюцца па інфармацыю да такіх відэа.