Карыснае

Купляй у сваіх: эксклюзіўная мэбля і тарты з Гродна

У цяжкія часы варта падтрымаць сваіх. Hrodna.life публікуе падборкі малога бізнесу з Гродна. Купляйце тавары і карыстайцеся паслугамі мясцовых прадпрымальнікаў цяпер, каб яны маглі яшчэ лепш працаваць для вас, калі крызіс пройдзе.


Nadnemanam

Дэкаратыўныя рэйкі і перагародкі з масіва драўніны для сцен і столі ад майстэрні nadnemanam. Любыя памеры, вялікі выбар матэрыялаў і колераў.

Сучаснае рашэнне для занавання памяшканняў, выдатна дапаўняюць любы інтэр'ер. Уласная вытворчасць.

WWW: nadnemanam.by
IG: nadnemanam.by

+375 (33) 685−21−12 (МТС)

ІП Русаковіч
УНП 591 909 775


Эксклюзіўныя тарты на заказ

Цэнтрам любой урачыстасці здаўна з’яўляецца святочны торт.

Дзіцячыя, вясельныя, карпаратыўныя, з вашым лагатыпам на любыя ўрачыстасці і выпадкі. Эксклюзіўныя тарты на заказ ад Наталлі гэта найлепшы падарунак для Вашых родных і блізкіх.


Этнакрама «Цудоўня»

Геданізм, канешне, справа не дужа праведная, і людзі разумныя ды аўтарытэтныя пастаянна раяць выходзіць па-за зоны камфорту… Але будзем лічыць, што мы спрыяем выхаду з той зоны тым, што дапамагаем у ёй апынуцца.

Знаёмцеся з нашай новай прыдумкай: развіццё ідэі мабільнага працоўнага месца. Гэтым разам для эстэтаў, геданістаў і лянівых у любых камбінацыях. А яшчэ гэта выдатны столік для сняданкаў і вячэраў у ложку і і штодзённых дзявочых справаў па самаўпрыгожванні.

Агульная працоўная паверхня 70×35 см
Пад’ёмная сталешка 47,5×35 см
Тры вуглы нахілу пад’ёмнай часткі
Аніводнага металічнага элементу
Усе дэталі драўляныя
Вага — менш за 4 кг

IG: cudounia
FB: Cudounia
VK: cudounia

ІП Несцяровіч А.В.
УНП 59 125 107


У вас ёсць невялікі бізнес і вы хочаце расказаць пра яго?

Hrodna.life дапаможа вам распавесці пра свае паслугі якаснай гродзенскай аўдыторыі, прыцягнуць новых кліентаў і захаваць свой бізнес.

Даведайцеся больш пра нашую антыкрызісную прапанову.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024