Спадчына

«Бацька пра гэты горад стараўся не ўспамінаць». Што амерыканец рабіў у Гродне падчас пандэміі

Мендэль Аркін з ЗША патрапіў у Беларусь яшчэ да пандэміі. Тры месяцы ён быў у Віцебску, адкуль родам яго жонка Анастасія. Перад вылетам у ЗША ў чэрвені амерыканец вырашыў заехаць у Гродна — горад продкаў. Пра свае гродзенскія карані Мендэль практычна нічога не ведае.

У Гродне не засталося нікога

Вялікая сям’я Аркінаў жыла ў Гродне да 1941 года, пакуль у горад не ўвайшлі немцы і не стварылі гета, а пасля вывезлі яго вязняў у лагеры смерці. Мендэль мяркуе, што там апынуліся і яго сваякі.

Пасля вайны з усёй сям'і Аркінаў у жывых застаўся толькі бацька Мендэля — Якаб Аркін. Ён быў удзельнікам Другой сусветнай вайны: да 1941 года яго прызвалі ў савецкую армію.

Бацька Мендэля пра Гродна стараўся не ўспамінаць.

«Мой бацька трапіў у савецкую армію. Магчыма, таму і выжыў. На вайне ён пазнаёміўся з маёй мамай. Яна з Варшавы, была ў гета. У канцы вайны яны пажаніліся і пераехалі жыць ва Вроцлаў [горад у заходняй Польшчы, на былых нямецкіх землях — рэд.]. Там я нарадзіўся».

Аркіны жылі ў Польшчы да 1957 года, а потым пераехалі ў Ізраіль. Адтуль Мендэль перабраўся ў ЗША. У Гродна ніхто з сям'і больш не вяртаўся.

Мендэль (справа) у музеі гісторыі яўрэяў Гродзеншчыны

Сям’я раз’ехалася па ўсім свеце

Аркін — распаўсюджанае яўрэйскае прозвішча. Вядома, што да 1939 года адзін з Аркінаў у Гродне валодаў цагляным заводам на вуліцы Базыльянскай (суч. Лермантава). Але ці быў гэта сваяк Мендэля, цяпер цяжка даведацца.

«Паводле расказаў бацькі, сям’я наша была нябедная. У яго было 10 братоў і ён быў заўзятым камуністам — верыў у прапаганду і ідэю Сталіна. Я не ведаю, чаму так было, але ён актыўна падтрымліваў савецкую ўладу. Перад вайной хтосьці з Аркінаў з’ехаў у Аўстралію, Ізраіль, Паўднёвую Афрыку і Канаду, але хто менавіта ад’язджаў - не ведаю. Як і не ведаю, дзе ў Гродне жылі Аркіны. Я вельмі хацеў бы ўбачыць дом і месцы, звязаныя з маёй сям’ёй».

Мендэль з жонкай Анастасіяй

Бацька пачаў расказваць пра Гродна толькі пасля справы Эйхмана

Бацька Мендэля пачаў расказваць дзецям пра Гродна і сваю сям’ю толькі ў пачатку 1960-х гадоў, калі ў Ерусаліме пачаўся працэс па справе Адольфа Эйхмана — нацысцкага ваеннага злачынцы, вінаватага ў злачынствах супраць чалавецтва.

«Яму было цяжка ўспамінаць родны горад і сям’ю. І я цяпер шкадую, што размаўляў з ім рэдка на гэтую тэму», — кажа Мендэль.

Мендэль прыехаў у Гродна другі раз. Упершыню ён быў тут у кастрычніку 2019 года. Тады ён і пачаў цікавіцца сваёй гродзенскай сям’ёй.

Пазнаёміўся з фабрыкай «ЗОВ» і яе ўладальнікамі

«У першы прыезд мы пазнаёміліся з горадам і пайшлі спачатку ў адзін архіў, потым у іншы. Калі адна з супрацоўніц даведалася, што я яўрэй, то я адчуў нейкае прадузятае стаўленне да мяне. Яна сказала, што ў іх няма інфармацыі па маёй сям'і, і прапанавала звярнуцца ў сінагогу. Пасля гэтага мне не захацелася больш вяртацца ў Гродна, але лёс вярнуў. Мы прыехалі ў Гродна ў чэрвені, каб пазнаёміцца ​​з фабрыкай, якая робіць кухні [група кампаній „ЗОВ“ — рэд.]. Пазнаёміліся з уладальнікамі Зухавіцкімі - яны таксама яўрэі. Гродзенцы паказалі нам сінагогу і распавялі гісторыю».

Мендэль валодае ў Нью-Ёрку фірмай, якая прадае кухні. У Гродне ён не толькі шукаў карані, але і пазнаёміўся з вытворчасцю беларускіх кухняў «ЗОВ».

Мендэль з жонкай у сінагозе. Другі злева — старшыня савета іудзейскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. Справа — Алег і Уладзімір Зухавіцкія, уладальнікі буйнога мэблевага бізнесу

Мендэль працягвае шукаць свае карані ў Гродне. Калі вы валодаеце інфармацыяй пра гродзенцаў па прозвішчы Аркін, пішыце нам на электронную пошту info@hrodna.life.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024