Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 26 гадоў. Пры ім паспелі вырасці два пакаленні, якія не бачылі іншага прэзідэнта і жылі сваім жыццём, падрастае трэцяе. Карэспандэнты Hrodna.life спыталі 26-і і 19-гадовых гродзенцаў, народжаных у гады прэзідэнцкіх выбараў, як праўленне аднаго прэзідэнта паўплывала на іх жыццё.

Да 18 гадоў была апалітычнай

Ксенія Жвалеўская нарадзілася ў красавіку 2001 года ў Гродне. Вучылася на цырульніка і майстра па манікюры ў каледжы бытавога абслугоўвання ў Гродне. Цяпер па прафесіі не працуе.

У 2018 годзе Ксенія прыйшла ў арганізацыю «Актыўным Быць Файна» (АБФ). Гэта арганізацыя сучаснай народнай адукацыі для моладзі і дарослых. Зараз Ксенія — каардынатарка Гродзенскага рэгіёна. Шэсць гадоў яна ляпіла вырабы з керамікі і нават прадавала іх на Фестывалях нацыянальных культур у Гродне. У АБФ пачынала весці гурток па лепцы, але з-за пандэміі прыйшлося перапыніць заняткі.

Пакаленні аднаго прэзідэнта: За каго аддасць голас актывістка з Гродна на сваіх першых выбарах
Ксенія з удзельнікамі АБФ

— Беларусь у нас краіна не самая горшая, але і не самая лепшая. Я думаю, калі б у нас быў большы рост жыцця і развіцця, то, хутчэй за ўсё, я б мела больш магчымасцяў. Я б змагла сябе рэалізоўваць у той жа арганізацыі. Калі б каштоўнасці, якія я падтрымліваю, падтрымліваліся ў нас у краіне на легальным узроўні, хутчэй за ўсё мы б змаглі гэта прасоўваць у масы.

Я рада, што трапіла ў арганізацыю. Я не ведаю, як магло б скласціся маё жыццё, калі б я працягвала займацца цырульніцтвам.

Да 18-годдзя я была апалітычнай. Толькі ў гэтым годзе стала больш разбірацца ў палітыцы. Стала неяк дзейнічаць і рабіць нешта. Я не думаю, што Лукашэнка неяк паўплываў на маю адукацыю.

Нам пара змяніць уладу

Пакаленні аднаго прэзідэнта: За каго аддасць голас актывістка з Гродна на сваіх першых выбарах
Фігурка з керамікі, якую зляпіла Ксенія

Я пайду на выбары менавіта 9 жніўня, датэрмінова галасаваць не пайду. Буду галасаваць за Ціханоўскую, таму што лічу, што нам пара ўжо змяніць уладу. Я ўжо згадвала, што наша краіна не вельмі развіваецца, таму хацелася б убачыць развіццё краіны ад іншых прэтэндэнтаў. Ціханоўскі прапануе зрабіць перавыбары праз паўгода,
і мы зможам прагаласаваць за іншых кандыдатаў. Яна прапануе зрабіць сумленныя выбары, аддаць свой голас. Яшчэ я буду галасаваць за яе, таму што яна жанчына. Жанчын у нашай краіне больш прыгнятаюць, а я хачу яе падтрымаць.

Я буду фатаграфаваць бюлетэнь. Калі будуць прымяняць да мяне нейкія дзеянні і казаць, што я не магу гэтага рабіць, то я буду дзейнічаць па законе. Складу свой бюлетэнь у гармонік і накладу яго ў скрыню. Сфоткаю і прышлю ў «Голас».

Калі ласка, няхай нешта зменіцца

Ксения Жвалевская
Ксенія Жвалеўская

Мая сям’я таксама досыць апалітычная, не ўсе гады яны хадзілі галасаваць. Напэўна, лічаць гэта не вельмі важным, ведаюць, што нічога не зменіцца.

Гады выбараў я не асабліва памятаю. Памятаю толькі 2010 г., што было вельмі кепска, калі збівалі людзей. Тое ж самае адбываецца цяпер, праз 10 гадоў. Лічу гэта жахлівым. Я не сказала б, каб нашу сям’ю гэта неяк закранала. Плюс мая мама да гэтага часу падтрымлівае нашага прэзідэнта, таму неяк закрануць гэта нас не магло. Можа толькі выбары паўплывалі фінансава трошкі. Абралі Лукашэнку — трымайце пабольш заробак у гэтым месяцы.

Адзін бок Ксюшы кажа: «Калі ласка, няхай што-небудзь памяняецца!» А другая кажа: «Госпадзі, што ты нясеш, нічога не зменіцца». Але ўсё роўна надзея ёсць.

Чытайце таксама: