Чырвоная дарожка, моднае адзенне, палымяныя танцы. На паказе модаў у Гродне расказалі пра трэнды лета

На адкрытай пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра Kazzarma Mall 4 ліпеня прайшло моднае шоу «Fashion boom». Дызайнеры і прадаўцы адзення прадставілі калекцыі лета-2021. Па словах арганізатараў, праз пандэмію модныя шоў доўга «стаялі на паўзе», і рашэнне зрабіць паказ на адкрытым паветры дазволіць змяніць сітуацыю. Не перашкодзіў аматарам моды нават невялікі дождж.

Для Hrodna.life дызайнеры распавялі, на што звярнуць увагу гэтым летам і калі пройдзе чарговы паказ.

Модна тое, што экалагічна

Дизайнерка Наташа Цуран (злева) прадставіла першую калекцыю паказу

Дызайнерка Наташа Цуран расказала Hrodna.life, што для сваіх калекцый выкарыстоўвае тэхніку пэчворк: «Усе рэшткі ад вытворчасці, швейныя адходы, састарэлае адзенне максімальна перапрацоўваюцца ў новыя калекцыі».

Ад чырвонай сукенкі да чорнага гальштука

Калекцыю для дзяўчынак-падлеткаў прадставіла крама «Deti_Grodno». На чырвонай дарожцы дэманстравалі смелыя спалучэнні - ад чырвонай сукенкі да чорнага гальштука.

Модныя танцы

Паміж паказамі калекцый для гледачоў танцавалі хлопцы і дзяўчаты са студыі «Impuls». Маленькія гледачы спрабавалі паўтараць за імі рухі.

Дзяцінства модзе не перашкода

На дарожку выйшлі і самыя маленькія ўдзельнікі ў адзенні ад крамы «Deti_Grodno». У адзенні для дзяцей заўсёды ў модзе — натуральныя тканіны.

Мікі Маус і модныя мамы з моднымі дзецьмі

Наступны выхад мадэляў - у адзенні ад дызайнеркі Юліі Траскевіч. Першая яе калекцыя, «Мікі» прысвечана любімаму герою мультфільма з дзяцінства. Большая частка адзення ў гэтай калекцыі з бавоўны і трыкатажу.

Для Hrodna.life дызайнерка распавяла, што арыенцірамі ў стварэнні калекцыі былі «стыль, зручнасць і камфорт».

Другая частка паказу ад Юліі - «Family look: модныя мамы — модныя дзеці». Адзенне тут — ад вячэрніх сукенка да стылю спорт-шык. У канцы нумара на дарожку выйшла сама дызайнерка Юлія Траскевіч.

Трэнд лета — чым ярчэй, тым лепш

Юлія распавяла Hrodna.life, што зараз у модзе жакеты са штанамі палацо і топы з касцюмамі яркіх колераў. «Чым ярчэй — тым лепш, — кажа Юлія. — Колер — фуксія, насычаны зялёны, салатавы».

Наперадзе на фота — дызайнерка Юлія Траскевіч. Яна лічыць, што трэнд гэтага лета — чым ярчэй, тым лепш

Наступную калекцыю дизайнерка плануе паказаць бліжэй да восені. Як мяркуецца, там будуць плашчы, бомберы, трыкатажныя кашулі. Юлія распавяла, што працуе не толькі для подыўма. Яна можа стварыць індывідуальны «family look» для любой сям'і.

Класіка з моды не выйшла

Калекцыю класічнага адзення прадставіў салон-крама «Марго». У гэтых уборах спалучаюцца рамантычны і класічны стылі. Крама працуе ў Гродна больш за 20 гадоў.

«Лайк» дзіцячай модзе

Калекцыю дзіцячай і падлеткавай моды прадставіла крама «Модныя дзеці & Bagozza». Стыль вар'іруецца ад класічнага да спартыўнага. Паказ калекцыі завяршаецца сумеснай позай з «лайкам».

Узняць настрой і пераключыцца

Многія гледачы прыходзілі на паказы сем’ямі. Адны — падтрымаць мадэляў, іншыя — танцораў. Усе дзеці і падлеткі там мясцовыя, сябры і сваякі прыйшлі на іх паглядзець.

Удзельнікі і арганізатары шоў «Fashion boom», Гродна, 4 ліпеня

Гродзенец Дзмітрый ужо не першы раз прыходзіць на модныя паказы — у іх удзельнічае яго васьмігадовая дачка Караліна. Яе бабулі таксама прыйшлі падтрымаць ўнучку і хацелі б, каб такія паказы ў Гродне праводзіліся часцей — бо яны ўздымаюць настрой.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025