28-гадовы Андрэй Кашчэй, цела якога будаўнікі знайшлі 7 лістапада на тэрыторыі недабудаванага моста праз Нёман, працаваў рэнтген-лабарантам у Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклініцы. У вольны час ён займаўся на турніках, бегаў і ездзіў на ровары. Карэспандэнт Hrodna.life пагаварыў з сябрамі загінулага.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай гібелі хлопца стала падзенне з моста. Следчы камітэт паведаміў, што Андрэй захапляўся роўпджампінгам — скачкамі з вяроўкай у вольным кантраляваным падзенні. У сацсеткі ён выкладваў фота і відэа сваіх небяспечных захапленняў.
«6 лістапада каля 22:00 ён выйшаў з дому, праз паўтары гадзіны ўжо не адказваў на тэлефон. Раніцай знайшлі цела. Вось і ўсё, што ведаю», — сказаў Hrodna.life сябар Андрэя Антон.
Ён таксама сцвярджае, што Андрэй не належаў ні да якіх групаў экстрэмалаў: «Адзін раз у жыцці скокнуў з вяроўкай, адзін раз залез на вежавы кран», — паведаміў сябар загінулага. Казаць пра іншыя падрабязнасці жыцця блізкія адмаўляюцца, спасылаючыся на таямніцу следства, якая не завершана.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што Андрэй сарваўся з моста каля 23:00. Раніцай цела гродзенца знайшлі рабочыя, якія прыйшлі на працу. На мосце паміж пралётамі яны таксама знайшлі заплечнік і куртку гродзенца.
Суседзі кажуць, што Андрэй быў на «правільным»: не піў, не курыў і займаўся спортам. У іх розныя версіі звязаныя з гібеллю гродзенца.
«Шмат пытанняў да таго, што здарылася, — кажа суседка Андрэя Алёна. — Ён дакладна не дурань ісці ўвечары аднаму на мост. Калі быў з сябрамі, чаму яны не паведамілі пра тое, што здарылася? У суботу суседзі пусцілі чуткі, што ён саскочыў з-за дзяўчыны. Але гэта на 100% не так. Ніколі яго не бачыла з дзяўчатамі. Потым пачалі казаць, што ён скакаў з вяроўкай — сарваўся [Следчы камітэт не паведамляў, што на месцы знайшлі вяроўкі - Hrodna.life]. І зноў, чаму не паведамілі тыя, хто даў яму гэтыя тросы, бо, відавочна, ён сам на сябе не надзяваў іх».
Яшчэ ў 2019 годзе, да пачатку рэканструкцыі, закінуты чыгуначны мост у раёне Вішняўца выкарыстоўвалі гродзенскія экстрэмалы для скачкоў з вышыні. У 2019 годзе мост зачынілі на рэканструкцыю, у 2021 годзе ён стане аўтамабільным. Аб’ект ахоўваюць, там ідзе будаўніцтва і экстрэмалы ўжо з яго не скачуць.
Расціслаў Лагода займаецца ў Гродне скачкамі з вышыні. Ён кажа, што Андрэй не быў роўпджамперам.
«Занадта мала інфармацыі, але калі б гэта быў роўпджампер, я б пра гэта ведаў. Заява, што загінуў роўпджампер, занадта гучная. Ад таго, што ты адзін ці два разы скокнуў, ты не становішся роўпджамперам. Магчыма, чалавек, які загінуў, адзін ці два разы скокнуў і ўсё. А па мосце вырашыў проста прагуляцца — гэта досыць папулярнае месца ў горадзе. Але цяпер на такіх аб’ектах заўсёды ёсць ахова, а для таго, каб прывязаць вяроўку, трэба не менш за гадзіну, і гэта дастаткова добра відаць і чуваць. У навінах напісана, што СК не паведамляе, ці быў на месцы рыштунак».
Пра Андрэя ў 2019 годзе пісала гродзенская раённая газета «Перспектыва». Ён распавядаў пра сябе:
«Сам з Гродна, пасля школы вучыўся ў ПТВ на электраманцёра, адслужыў у арміі. Але на ранейшую працу не стаў вяртацца. Не цягнула, вырашыў памяняць кірунак. Пасля доўгіх разважанняў прыйшоў да высновы, што хачу паспрабаваць сябе ў медыцыне. Не ведаю, што мяне падштурхнула ў гэтую сферу, сярод сваякоў медыкаў няма. Вось так кардынальна памяняў усё. Скончыў медкаледж па спецыяльнасці „сястрынская справа“ і па мэтавым накіраванні адправіўся адпрацоўваць. У Індуры мяне вельмі добра прынялі».
У канцы лета 2020 года Андрэй перавёўся ў Гродна і працаваў рэнтген-лабарантам у цэнтральнай гарадской паліклініцы.
В декабре 2014 года с опоры Старого моста спасатели сняли труп мужчины. Согласно следствию, гродненец хотел спрыгнуть, но упал на бетонную опору и погиб.
Раннее, в этом же месте сорвался 14-летний подросток. Во время прогулки под мостом он упал на опору. Выяснилось, что подростки переходили реку по ревизионному трапу по коммуникациям, проложенным под мостом. Одни из них не удержался и упал с высоты около 10 метров на верхнюю часть железобетонной опоры моста, получив при этом травмы.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…