Чэмпіёнскае золата і званне майстра спорту міжнароднага класу прынёс сёлетні чэмпіянат свету Сяргею Мацко. Ён займаецца гірамі ад 2006 года, прычым — толькі ў вольны ад асноўнай працы час. Раней гродзенец перамагаў на спаборніцтвах Еўропы. Чэмпіянат у Грэцыі 12−16 кастрычніка стаў для Сяргея першым і адразу пераможным спаборніцтвам сусветнага масштабу.

Як знайсці золата ў гірах і баланс у жыцці спартсмен распавёў Hrodna.life.

«Гіра — снарад цяжкі. Хай лепш стаіць у куце»

Такое стаўленне да гіравога спорту, на жаль, шырока распаўсюджанае. Гэты спорт не з’яўляецца алімпійскім, яго папулярызацыяй і распаўсюдам у Беларусі займаецца мала хто. «Гіра — снарад цяжкі. Хай лепш стаіць у куце», — прыкладна так звычайна аджартоўваюцца ад гіравікоў. Між тым, заходнія спартсмены ўсё шырэй бяруць заняткі з гірамі на ўзбраенне.

«Такія практыкаванні робяць асновай для трэніроўкі сілавой вынослівасці ў папулярных зараз праграмах крос-фіту. Там вельмі шмат практыкаванняў выконваецца з гірай», — распавядае Сяргей Мацко.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце

З’явіліся гіры і ў вытворцаў брэндавых спартыўных снарадаў. «Гадоў 10 таму пра такое нават і не марылі. У нас гіры былі проста кавалкам чугуніны, іх за савецкім часам выраблялі як спадарожны тавар народнага спажывання — з адходаў ліцця». Не сказаць, каб яны былі надта прывабнымі і шырока распаўсюджанымі.

Калі ў Гродне вырашылі арганізаваць клуб аматараў гіраў, то шукалі снарады, дзе прыдзецца — што самі купілі, што знаёмыя аддалі. «Стартавы капітал» клуба складаўся з 16, 24 і 32-кілаграмовых гір. «Зараз сабралі гіры практычна ўсіх вагаў. Гэта дазваляе больш плаўна рабіць пераход з адной нагрузкі на другую і робіць заняткі больш прадуктыўнымі і бяспечнымі», — распавядае Сяргей Мацко.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце

Шлях да золата — праца самастойная

Суполка аматараў гіраў склалася ў Гродне прыкладна ў 2006 годзе. Хлопцы пазнаёміліся на спаборніцтвах і вырашылі ладзіць заняткі разам, каб абмяркоўваць тэхнікі, падтрымаць адзін аднаго.

«Ніякай адмысловай падрыхтоўкі па гіравым спорце ніхто з нас не меў. Кожны прыйшоў са сваёй базай. Я, напрыклад, раней займаўся барацьбой, а пра гіры толькі ў войску даведаўся», — узгадвае былыя часы Сяргей Мацко.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце

Такая ўзаемападтрымка была і застаецца важнай для гродзенскіх гіравікоў. Займаюцца спартсмены без трэнера. Да тонкасцяў і асаблівасцяў чэмпіёнскай падрыхтоўкі даходзяць самастойна. Кажуць, галоўнае - рэгулярнасць і тэхніка.

Ці варта «піліць» гіры

Сярод перавагаў, дзеля каторых ёсць сэнс звярнуць увагу на гіравы спорт, Сяргей Мацко ўзгадвае тры галоўныя.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце1. Заняткі з гірамі не патрабуюць шмат часу. За кошт высокай інтэнсіўнасці трэніровак энергазатраты за 20−30 хвілін параўнальныя з бегам напрацягу гадзіны.

2. Гіры маюць малы памер і тым выгадна адрозніваюцца ад большасці трэнажораў. Ды і месца для трэніроўкі з гірамі патрабуецца зусім нешмат.

3. Заняткі з гірамі задзейнічаюць усе групы мышц, таму гіравікі, хоць і не адрозніваюцца звычайна выбітнымі «рэльефамі», маюць добрае агульнае самаадчуванне. Ну і лішняя вага ім, натуральна, не пагражае.

На спаборніцтвах за мяжой спартсмен звяртае ўвагу, што каманды гіравікоў з іншых краін растуць год ад году. «Сёлета Шатландыя прывезла каля 30 чалавек і большая частка з іх — дзяўчаты. Англічане, італьянцы таксама прыязджаюць вялікімі камандамі. Наш склад сёлета — 15 чалавек. Дзяўчат было толькі трое».

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце

Гродзенскія гіравікі сярод прафесіяналаў у беларускай камандзе складаюць большасць. Аматарскі клуб, створаны хлопцамі 10 гадоў таму, толькі сёлета «выгадаваў» дваіх чэмпіёнаў свету. Разам з Сяргеем Мацко золата ў сваёй вагавай катэгорыі заваяваў і Андрэй Крупнякоў.

Адзін з былых аматараў клубу, Антон Жлабо, зрабіў гіравы спорт сваёй прафесіяй — выкладае фізічную культуру і вядзе секцыю па гірах у адной з гарадскіх гімназій. Яўген Назарэвіч праводзіць трэніроўкі з выкарыстаннем гіраў у фітнес-клубе «Адрэналін», а Сяргей Мацко і Андрэй Крупнякоў займаюцца са спартсменамі ў залі на Камарова.

Чэмпіён — толькі ў вольны ад працы час

Тое, што стаў чэмпіёнам свету, зусім не адмяняе штодзенных клопатаў і абавязкаў, разважае Сяргей. Як аказалася, спорт і дасягненні сусветнага ўзроўню — для яго толькі хобі. Асноўную частку дня звычайна займае праца.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце

На працы Сяргей займаецца мантажом ліфтавога адсталявання. Патрабуе часу і сям’я — жонка і сынок Іван.

«Ён пакуль што нават важыць менш за гіру, і апошнім часам, калі рыхтаваўся да спаборніцтваў, мусіў праводзіць у спортзалі больш часу, чым дома».

Увогуле, на думку Сяргея, вытрымаць мужа-спартсмена — цяжка. У спартсменаў свая філасофія, свае каштоўнасці, пастаянна раз’езды, пастаянна свае пытанні.

Піліце гіры, яны залатыя! Гродзенец стаў чэмпіёнам свету па гіравым спорце
На п’едэстале гонару Чэмпіяната свету-2017. Здымак з асабістага архіва Сяргея Мацко
«Неяк стараюся знаходзіць баланс. Вось зараз парадаваў жонку тым, што замест чатырох трэніровак кожны тыдзень буду мець толькі дзве», — расказвае спартсмен.

Але ці надоўга такая палёгка, абяцаць не бярэцца. Ужо ў снежні Гродна будзе прымаць Кубак рэспублікі па гіравым спорце.


Бег — это наиболее главный защитный механизм, который способен сберечь жизнь, тем самым ее продлевая. Если вы решили заняться утренними пробежками, то вам необходимо выбрать правильную обувь. Купить женские кроссовки для бега можно на сайте kros.store. Большой выбор, приемлемые цены, отличное качество.