Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела Instagram і выбрала месцы, дзе трэба сфатаграфавацца гэтай восенню. У спісе не абышлося без корпуса універсітэта на Ажэшкі, але мы знайшлі і іншыя месцы.

Універсітэт на Ажэшкі

Такі выбар ухваляе нават Віктар Лісковіч — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.

Стары замак

Добрае фота атрымаецца, нават калі вы не такі фотагенічны сабачка.

Пляцоўка ля замкаў

Гродзенцы называюць гэта"месцам сілы". А якія тут заходы сонца!

Нёман

Рака мялее - гэта дрэнна. Затое можна зрабіць прыгожыя фота.

Гродзенскія дворыкі

Ёсць закінутыя двары, а ёсць з гірляндамі, кафэ і атмасферай — каму што падабаецца. Панадворкі старога горада — не толькі восеньскія фотазоны, яны ўніверсальныя ў любую пару года.

Паркі

Не баян, а класіка.

"Крыша мира"

Магчыма, адзіны дах, на які цяпер можна залезці ў Гродне.

«Новае свет» і «Настаўніцкая калонія»

Сфатаграфуйцеся, пакуль не знеслі. Старадаўняя драўляная забудова асабліва атмасферны глядзіцца восенню.

Драмтэатр

Звычайны фон можна выправіць пазаваннем.

А вы якія восеньскія фотазоны ведаеце ў Гродне? Напішыце ў дырэкт у наш Instagram!