Старт будаўніцтву новага мікрараёна Грандзічы далі 1 верасня 2018 — тады там заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам. Як ідзе будаўніцтва першага дома і колькі людзей будзе жыць у новым раёне, даведаўся Hrodna.life.
Будаваць мікрараён плануюць паводле новых схемаў сучаснага горадабудаўніцтва: мае паўстаць камфортнае асяроддзе пражывання з закрытымі дваравымі тэрыторыямі. Паркоўкі пабудуюць па-за жылымі зонамі. Будаўнікі ўлічаць усе памылкі, дапушчаныя пры забудове Альшанкі.
Праект забудовы раёна «Грандзічы» на поўначы Гродна быў распрацаваны яшчэ ў 2009 годзе, а ўзвядзенне першых высотак тут планавалася не раней 2013 года. Потым планавалі забудову першых двух мікрараёнаў на 2016 год, але пачалі толькі ў 2018 годзе.
У гэтым раёне будуць будаваць дамы вышынёй ад 7 да 19 паверхаў. Большую частку забудовы, 80% дамоў, будуць панэльнымі. Па стане на 25 верасня ўжо пабудаваны 4 паверхі першага дома. Па плану два першых дома будуць здадзены ў маі 2019. Адначасова тут з’явіцца і новы дзіцячы садок. Ён размесціцца на першым паверсе аднаго з дамоў.
Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, з часам у Грандзічах, як і ў Альшанцы, будуць жыць 30 000 чалавек. Але і пасля мікрараён працягне пашырацца. У перспектыве тут будзе жыць каля 65 000 чалавек. Гэта больш за насельніцтва Слоніма, што складае 49 000 чалавек, ці Ваўкавыска, дзе жыве 44 000.
У сувязі з ростам раёна плануецца пабудаваць вакол Гродна яшчэ адну кальцавую дарогу. Яна звяжа два мікрараёны — Альшанку і Грандзічы.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…