У Гродне адкрылася месца, дзе можна адасобіцца са сваім тэматычным партнёрам у абсталяванай і камфортнай БДСМ студыі. Пакой створаны ў першую чаргу для тых, хто хоча разнастаіць сваё сэксуальнае жыццё, паспрабаваць нешта новае. Інтэр'ер і прадметы студыі дапамогуць атрымаць новыя ўражанні, рэалізаваць фантазіі па ўласным сцэнары. Хто адкрыў у Гродне такое незвычайнае месца і каго там будуць чакаць, даведваўся карэспандэнт Hrodna.life.

Першая БДСМ студыя адкрылася ў Гродне: ананімнасць наведвальнікаў гарантуецца

«Перад тым, як адкрыць у Гродне пакой, мы вывучалі рынак падобных паслуг за мяжой, — распавядае прадпрымальнік Уладзімір. — Для нас вельмі важна было азнаёміцца ​​з водгукамі сямейных пар, якія наведвалі БДСМ студыі. У большасці выпадкаў усе заставаліся задаволеныя».

Уладзімір спасылаецца на даследаванні галандскіх навукоўцаў, згодна з якім пасля наведвання такіх месцаў пары ўмацоўваюцца. Магчыма, студыя дапаможа камусьці стаць больш разняволенымі, кажа ён.

«Мы разлічваем, што нашай мэтавай аўдыторыяй стануць сямейныя пары і людзі, якія хочуць разнастаіць руціну. Таксама мы чакаем моладзь і пачаткоўцаў, якія хочуць паспрабаваць нешта новае».

Ананімнасць гарантуецца, але ўваход строга з 18 гадоў

БДСМ студыя — новы напрамак не толькі для Гродна, але і для Беларусі. У адкрытым доступе падобных пакояў яшчэ не было.

«У нас усё законна, студыя ізаляваная ад іншых памяшканняў. Мы даем у арэнду асаблівую атрыбутыку і антураж пакоя. Сам пакой мы не здаем, ён прадастаўляецца бясплатна», — кажа Уладзімір.

[irp posts="19 958″ name="Не распуста, а эстэтыка. Скандальная імпрэза Loshadka party" адбылася ў Гродне"]

З яго слоў, студыю могуць выкарыстоўваць не толькі пары для адпачынку, але і фатографы для здымак. Ананімнасць наведвальнікаў гарантуецца, але ўваход строга з 18 гадоў.

«За мяжой сямейныя пары часта робяць адно адному падарункі - паход у падобныя пакоі. Бо ў хатніх умовах зрабіць тое ж, што ў спецыялізаванай студыі, проста немагчыма».

Цікавасць у гараджан ужо ёсць

Студыя прадстаўлена ў чырвона-шэрых танах. Там ёсць спецыяльныя калодкі, клетка з падвязваннем, ёсць арэлі на ланцугах, крэсла з ланцугамі, андрэеўскі крыж у форме літары «Х», кляпы, бізуны і многае іншае.

«Пакой пасля кожных наведвальнікаў абавязкова кварцуецца. Усе прадметы апрацоўваюцца адмысловымі прэпаратамі», — кажа Уладзімір. Паводле яго слоў, цікавасць да студыі ў гродзенцаў ужо праяўляецца, але з асцярожнасцю. Пытаюць пра абсталяванне, цэны і г. д. Зараз студыя здаецца па цане 17 рублёў за першую гадзіну і 12 за кожную наступную. Начны фармат павінен каштаваць даражэй — каля 40 рублёў.

Больш падрабязна пра пакоі і чым там можна будзе займацца, можна прачытаць у групе студыі Вконтакте.


БДСМ — гэта псіхасэксуальная субкультура, заснаваная на эратычным абмене ўладай і ролевых гульнях у панаванне і падначаленне. Свядома парушаючы ўстаноўленыя грамадствам нормы паводзін, партнёры могуць звяртацца да фізічнага ўздзеяння, атрымліваючы ад гэтага псіхалагічнае задавальненне. Пры гэтым нават не абавязкова, каб партнёры займаліся сэксам.