Павел Адабаш танчыць і грае на ўдарных інструментах у цэнтры Гродна ўжо некалькі гадоў. На вуліцах ён прыцягвае ўвагу сваім незвычайным вобразам. Пра сябе і пра вопратку з татавай шафы Павел распавёў Hrodna.life.
Паўлу 35 гадоў. Ён скончыў 9 класаў сельскай школы і пасля вучобы працаваў на будоўлі ў Мінску падсобнікам. У 2010 годзе хлопец кінуў будоўлю і заняўся самаразвіццём: хадзіў у царкву, чытаў літаратуру, зарабляў на сезонных працах.
Праз некалькі гадоў Павел стаў вулічным музыкам у Гродне. Для ігры на вуліцы ён зрабіў сабе кахон — ударны музычны інструмент у выглядзе скрынкі.
У 2018 году Павел з’ездзіў у Швецыю па абмене ад гродзенскай пратэстанцкай царквы. Пасля вяртання пачаў танцаваць.
«У царкве Стакгольма я сустрэўся з добрым псіхолагам. Яна мне параіла пры дрэнным настроі займацца тым, што мне падабаецца. А мне падабаецца танцаваць. Я слухаю хрысціянскія трэкі змешанага стылю і ў цікавых момантах проста спыняюся і пачынаю танчыць».
«Я ўзяў адказнасць за свае таленты. Калі яны ёсць, то іх трэба развіваць. Пакуль я граю на кахоне і танцую. Але ўжо разумею, што мне падабаецца маляваць. Не выключана, што неўзабаве гродзенцы ўбачаць у цэнтры горада мае працы», — казаў Павел у 2019 годзе.
Карцін ад Паўла гродзенцы яшчэ не бачылі, але на новы вобраз ужо паспелі звярнуць увагу.
«У мяне яшчэ з дзяцінства была мара пераплюнуць Юдашкіна. Мне падабаецца мода пасляваеннага перыяду, мода „стыляг“. Вось адкрываю шафу бацькі і бяру ўсё, што мне падабаецца. Вельмі люблю яркую вопратку, незалежна ад брэнда. Я нават не ведаю, што на мне. Проста падабаецца».
Павел кажа, што атрымлівае задавальненне ад эксперыментаў з вопраткай. У будучыні ён хацеў бы паспрабаваць сябе ў ролі стыліста.
«Мой вобраз залежыць ад настрою. Бывае вельмі дрэнны і, каб яго перабіць, я ствараю сабе класны вобраз. Праз вялікія навушнікі слухаю аўдыёкнігі. Цяпер у мяне грае „Уключыце свой мозг“, яна для вернікаў пратэстантаў. Яркія пальчаткі для таго, каб перавозіць ударную ўстаноўку. Шапка-торба — туды адразу можна пальчаткі пакласці. Акуляры крутыя, але яны і для зроку. Усё астатняе — гэта мікс майго адзення і бацькоўскага».
Пра стыль адзення гродзенцаў Павел выказвацца не жадае. Але калі да яго нехта звернецца па параду, ён заўсёды дапаможа.
«Мы не павінны адзін аднаго ацэньваць па вопратцы. Ва ўсіх розныя густы і настрой. Калі я ў цэнтры горада, людзі пастаянна глядзяць на мяне. Хтосьці нават спыняецца і фатаграфуе. Я не супраць, галоўнае каб не зневажалі».
Вобраз Паўла каментуе гродзенская стылістка Алена Бяляева:
«Калі хлопец хоча разабрацца ў тэорыі стылю, то пачаць яму варта са стылю «гранж». Менавіта яго ён прадстаўляе сваімі вобразамі. Гэты стыль блізкі некаторым рок-музыкам і іншым бунтарам супраць грамадскай думкі. У стылю ёсць бацька-заснавальнік Марк Джэйкабс, які вывеў яго на сусветныя подыумы яшчэ ў 90-х. Гэтакі маргінальны шык, які злучае ў сабе ідэю супярэчнасцяў і злучэння рэчаў па прынцыпу «чым горш, тым лепш». «Стыль бамжоў з Гарлема, якія апрануліся для паездкі ў Манхэтэн» — так казалі пра калекцыі Джэйкабса крытыкі.
Чытай таксама: «Одевайся модно и не жалей денег на друзей и женщин». Гродненец Анатолий Пожаров про свой уличный стиль
На тэрыторыі былога водазабору ў Пышках будуюць гасцінічны комплекс. Гатэль будзе вытрыманы ў касмічнай стылістыцы,…
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…