Самая вялікая паводка ў гісторыі Гродна адбылася вясной 1958 года. Нёман падняўся на 8 метраў - гэта вышэй за набярэжную на 6 метраў. Па рацэ ў цэнтры горада плылі крыгі з хлявамі і жывёламі, быў затоплены піўзавод і ўсе дамы, якія знаходзіліся на набярэжных Нёмана. Hrodna.life прапануе ўспомніць той падступны красавік 1958 года. З тых падзей захавалася шмат здымкаў і ўспамінаў. Падрабязна пра патоп пісалі краязнаўцы Віктар Саяпін і Аляксандр Яршоў у кнізе «Гродненские наводнения в воспоминаниях и фотографиях».
Я быў маленькім, але паводку вельмі добра памятаю. Мне здаецца, усё адбылося 1 красавіка, бо тады ўсё яшчэ жартавалі. Зіма была зацяжная і напярэдадні ноччу выпаў моцны снег. Яго было столькі - проста жах. А раніцай дала адліга і ўсё стала хутка раставаць. Уся гэтая вада з горада і палёў ішла ў Нёман, плюс там яшчэ крыгі былі. І тады пачаўся патоп.
У красавіку было шмат снегу, а потым усё растала і атрымаўся патоп. Тады па Нёмане плылі розныя адрыны, а ад дамоў, якія знаходзіліся каля Гараднічанкі, з вады тырчалі толькі коміны. Памятаю яшчэ, што па рацэ на бярвёнах плылі куры і пеўні, дзесьці нават і парасяты былі. А на піўзаводзе плавалі бочкі.
Мне тады было мала гадоў і я сёе-тое памятаю. Толькі цяпер ужо амаль немагчыма вылучыць, што я бачыў сам, што распавядалі вакол адразу па гарачых слядах, а што напластавалася за гэтыя 60 гадоў. У 1958 годзе я жыў на вуліцы Студэнцкай і добра памятаю, як у гэтым месцы разлілася Гараднічанка і падмыла адрыны. Тады казалі, што ў гэтым месцы нехта з лодкі вылавіў шэсць шчупакоў.
Зімы былі раней снежныя, не тое што цяпер. Але ў 1958 годзе снег выпаў у красавіку. Хуткая адлiга дала паводку амаль на ўвесь месяц. Цікавае відовішча было. Тады па Нёмане хаты плавалі. Напэўна, аж з Мастоў іх цягнула. На даху аднаго з дамоў я бачыў нават пеўня.
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…