Шкляныя парашуцікі і грыбочкі 40-х гадоў, “блатныя” гэдээраўскія шарыкі з малюнкамі, царкія балярыны з ваты і савецкі медны дожджык з адходаў стружкі. Усе гэтыя дзіўныя цацкі можна пабачыць у абноўленай экспазіцыі музея гарадскога быту. Навагодне-калядная калекцыя Януша Паруліса налічвае каля 700 ёлачных цацак і больш за 1000 паштовак. Самыя старыя экзэмпляры маюць каля 150 гадоў.

Зоркі і парашуты – на елках пачатку 40-х

“Тут цацкі савецкія, з чырвонымі зоркамі, недзе з пачатку саракавых. І шкляны парашут з тых часоў. Даволі рэдка такія сустрэнеш зараз . У мяне іх цэлая скрынка. Чые? А не памятаю ўжо. Тут і цёткі мае жылі, і дзядзькі, што ад іх пазаставалася, што людзі прынеслі”, – Януш пачынае расповед пра ёлачныя ўпрыгожванні ў першым пакойчыку музея.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

“Цацак многа. Мо 500, мо 700 штук. Што вось на елачцы, што ў скрынках, у куфрах. Не ўсё падаставаў, бо месца мала. І не пералічваў. Пачнеш даставаць-лічыць, то і паб’еш нешта, пашкадуеш потым”.

Прыкметай паваеннана часу былі і ватныя яблычкі, што вешалі на елкі замест сапраўдных. “Сады за вайну пасеклі на дровы. У лес хадзіць было забаронена, то палілі ў печы яблынямі. Пасля вайны яблык у горадзе было не знайсці”.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Вяршыня мараў – цацкі з ГДР

Наступныя цацкі, на каторыя звяртае ўвагу гаспадар, з 50 – 60-х гадоў. “У іх шкло іншае, яны цяжкія. Такія на вулічных елках вешалі разам з папяровымі гірляндамі”.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Зорачкі-сняжынкі і грыбочкі – трохі пазнейшыя, 70-х гадоў мінулага стагоддзя, мяркуе Януш. Пра пачатак 80-х нагадвае дожджык з адходаў меднай стружкі і вінілавая кружэлка з навагодняй казкай.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

“А гэта  цацкі з ГДР. Скрынка спецыяльная, “З новым годам” напісана. Мара, праўда? Такія толькі па блату можна было дастаць”, – адкрывае Януш вечка яшчэ адной пажоўклай скрынкі. На пытанне, адкуль жа блат, толькі смяецца: маўляў, я ж тут старажыл, усе вакол свае, праз тое і  блат.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Зоркі балета і Батлеема – з пазамінулага стагоддзя

“А глядзі, што яшчэ цікавае ёсць”, – як фокуснік зайца з капялюша, Януш дастае са скрынкі ад цукерак сапраўдныя цуды – стогадовых лялек, зробленых з ваты.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Незважаючы на ўзрост, балярыны па-ранейшаму элегантна б’юць ножкаю і круцяць фуэтэ, пакуль Януш трымае іх за нітачкі. “Падазраю, што гэта цацкі яшчэ царскага часу. Таксама як і прышчэпкі для свечак на ёлку”. Да таго ж перыяду адносіць Януш і папяровых анёлкаў разам з батлеемскімі зоркамі.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

“А гэта табе як? Абалдзенная красата. Шэдэўры ў мяне тут, панімаеш”,

– падымае Януш вечка яшчэ адной скрынкі. – Не хачу кранаць рукамі,  каб не пашкодзіць. Старыя вельмі карцінкі. Тут анёлкі і святы Мікалай. Пэўна, больш за сотню год маюць”.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

-А чаму не Дзед Мароз?

-Бо не было тады ніякага Дзеда Мароза. Яго Саветы прыдумалі. А на той час быў толькі Святы Мікалай.

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Святы Мікалай і стогадовыя балерыны. Да Калядаў і Новага года Януш Паруліс зладзіў выставу ёлачных цацак

Паштовак у калекцыі таксама шмат, больш за тысячу. Сярод іх – каля сотні беларускамоўных, што за савецкім часам было не вельмі распаўсюджанай з’явай.