Горад

Парадкуюць бярлогі, змяняюць рацыён: гродзенскі заапарк пераходзіць на зімовы рэжым

З надыходам халоднага надвор’я ў гродзенскім заапарку сталі рыхтавацца да пераходу на зімовы рэжым. Малпаў і птушак змясцілі ў цёплае памяшканне, а мядзведзю даюць пабольш лапніка для ўладкавання бярлогі.

Большасць жывёл заапарка прыстасаваныя да зімовых умоў, таму пераносяць змену клімату нармальна. Але ёсць і тыя жывёлы, якія зусім не рады наступленню халадоў. Самых цеплалюбных — малпаў - ужо даўно адправілі ў цёплыя вальеры. Услед за імі ўзяліся і за экзатычных птушак, якіх у заапарку багата. Гэтыя птушкі будуць зімаваць ва ўладкаваных цёплых клетках.

Касалапых пераводзяць на спецыяльны рацыён, каб яны лягчэй упадалі ў спячку.

«Мядзведзі пачалі рабіць сабе бярлогі, для іх спецыяльна завезлі ў заапарк лапнік, які падкідаюць рэгулярна ў клетку. Прыблізна з пачатку кастрычніка ў гэтых жывёл ідзе парадкаванне бярлогаў ва ўнутраных памяшканнях. Яны самі сабе ўсё робяць і варта адзначыць, што ў сур’ёзную спячку яны не ўпадаюць, як жывёлы ў дзікай прыродзе. Нават падчас спячкі нашы мядзведзі не спыняюць харчавацца, адзінае, рацыён у іх змяняецца ў бок круп. Таксама ім будуць даваць замарожаную вада, то бок лёд. Калі добрае надвор’е будзе, то мядзведзі змогуць выходзіць са сваёй бярлогі і радаваць наведвальнікаў», — распавядае намеснік дырэктара заапарка Віталь Гуменны.

Выдатна пераносяць халады амурскія тыгры, сычуаньскі такiн, паўночныя алені і розныя віды капытных жывёл.

«Кошкі цэлы год знаходзяцца ў такіх вальерах, з цёплай унутранай часткай, але ацяпленне ўключаецца там толькі ў зімовым рэжыме. Варта адзначыць, што вальер кошак будзе адкрыты на працягу ўсяго халоднага перыяду і жывёлы змогуць выходзіць на вуліцу, калі захочуць. Рацыён у iх практычна не змяняецца. Што тычыцца капытных жывёл, то вось у іх ужо мяняецца рацыён. Сакавітвя ежа, як свежаскошаная трава, саступае месца сену, якое нарыхтоўвалася на працягу года», — тлумачыць Гуменны.

Пераход заапарка на зімовы рэжым звязаны яшчэ з тым, што з надыходам зімы цямнее раней. У сувязі з гэтым мяняецца і час працы заапарка. Наведаць звярынец можна будзе з 9.30 да 18.30, каса зачыняецца на гадзіну раней.

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025