Спадчына

Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава

Побач з крыжом — зламаны ствол з лічбай «1863» і вывернутыя дагары карані, праз якія прарастае маладое дрэўца. Знак усталявалі на пачатку экалагічнай сцежкі Зарубіцкага лесу Індурскага лясніцтва і ўрачыста адкрылі 18 кастрычніка. Гэта не першая гістарычная ініцыятыва мясцовых леснікоў. Летась у Зарубіцкім лесе высадзілі гектар маладых дрэўцаў у гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Зламанае навальніцай дрэва мае нагадаць аб паламаных і заўчасна абарваных лёсах паўстанцаў, а вывернутыя карані, праз якія прарастае маладое дрэўца — аб непарыўнай памяці пра герояў. Крыж паміж часткамі кампазіцыі сімвалізуе веру. Пра гэта распавёў на адкрыцці знака яго аўтар, майстар лесу Індурскага лясніцтва, Іосіф Сідаркевіч.

«Крыж рэзаў з ясеня, гэта больш трывалае дрэва. Вырашыў не рабіць яго гладкім і габляваным. Наадварот, зарубкі і шурпатасці на крыжы мелі выглядаць як пазнакі часу, цяжкасцяў і выпрабаванняў, праз каторыя паўстанцы неслі свой крыж і сваю веру».

Аўтар памятнага знака, майстар лесу Індурскага лясніцтва, Іосіф Сідаркевіч
На тое, што памятны знак у гонар герояў з’явіўся ў лесе пад Гродна, ёсць шмат падставаў, мяркуе гісторык Васіль Герасімчык. Менавіта лясы ён назваў «магістралямі паўстанцаў». Індурскім шляхам, узгадаў гісторык, перапраўляліся з Сакольскай пушчы ў Ружанскую атрады паплечніка Кастуся Каліноўскага — Валерыя Врублеўскага. Ды і «Мужыцкая праўда» ў раёне Індуры таксама актыўна распаўсюджвалася. Меркаваннем Аляксея Гарохава, кіраўніка лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса, памятныя знакі ў гонар гістарычных падзей і знакамітых асобаў Беларусі могуць зрабіць звычайную «экалагічную сцежку» лясніцтва ўнікальным аб’ектам, прывабным і для мясцовых жыхароў, і для турыстаў.
Аляксей Гарохаў, кіраўніка лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса
Падчас шпацыру можна пабачыць разнастайныя дрэвы, частку з каторых у канцы ХІХ — пачатку ХХ вякоў завезлі з-за мяжы былыя ўладальнікі мясцовасці Пуслоўскія, а частку ўжо вырасцілі ў сваім пітомніку-гадавальніку.
Памятны знак ў выглядзе пяра, усталяваны ў гонар Васіля Быкава, пабач з дзялянкай лесу імя народнага пісьменніка
На гэтай жа сцежцы пожна пабачыць і дзялянку, засаджаную ляснымі культурамі ў гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. «Больш за ўсіх падраслі за гэты час лістоўніцы, хуткі рост у першыя гады для гэтых дрэваў характэрны», — распавёў ляснічы Індурскага лясніцтва Анатоль Клімко. Пачатая «Быкаўскім» лесам традыцыя мае працягвацца і надалей. Меркаваннем супрацоўнікаў лясніцтва, на Гродзеншчыне шмат вартых павагі і памяці асобаў і падзей, аб якіх дапаможа распавесці лес.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025