Карыснае

Паход у сэканд: як выглядаць класна за 10 рублёў

Пра сэканды зараз ведаюць усе. А ці ведаеш ты, як тут класна апрануцца і выдаткаваць менш чым 10 рублёў? Калі раней у сэкандах можна было сустрэць толькі асобныя групы людзей, то зараз тут апранаюцца ўсе — маладыя мамы, студэнты, моднікі, дарослыя жанчыны. Я раскажу табе некалькі правіл, як купіць крутыя рэчы і не прынесці дадому пакет з барахлом.

Правіла першае: прыходіць у дзень прывозу або апошняй зніжкі

У першым выпадку можна знайсці добрыя базавыя рэчы, а ў другім — вінтаж або смелыя дызайнерскія рашэнні за капейкі (маладых мам і дарослых жанчын зусім не цікавіць італьянская сукенка са льна з адкрытай спіной або вінтажны паўхалат ад Pierre Cardin — глядзі ніжэй на фота).

Правіла другое: ніколі не купляй тое, што табе сапраўды не патрэбна

Ёсць вялікая спакуса накупляць пакет барахла з думкамі, што гэта можа спатрэбіцца капаць бульбу. Хутка ты апынешся ў сваёй кватэры, набітай дурацкімі рэчамі і зможаш нават свой сэканд адкрыць.

Правіла трэцяе: сэканд — гэта не магазін

Гэта востраў скарбаў. Ты ніколі не ведаеш колькі часу іх прыйдзецца шукаць і ці ёсць яны там насамрэч.


Я адправілася ў бліжэйшы сэканд на праспекце Касманаўтаў 81а, каб яшчэ раз праверыць свае парады і зрабіць некалькі фота для пацверджання. Мне пашанцавала, у гэты дзень была зніжка 60%.

Сукенка ў драпежны прынт каштавала 14 руб, са зніжкай 5,6 руб
Пінжак каштаваў 21 руб, са зніжкай 8,4 руб

Калі ты ўсю зіму хуталася ў беспамерныя швэдры, гэта драпежная сукенка — твой выбар. Усюды і ўсё абцягвае, досыць кароткая. Я думаю, ты разбярэшся, што з гэтым рабіць і на бліжэйшай вечарыне пакажаш, хто тут пантэра. А калі раптам раніцай табе трэба на працу, а пераапрануцца няма часу, зверху можна апрануць пінжак (трэнд — пінжак павінен быць знарочыста вялікага памеру і рукавы трэба закатаць). І вось ты ўжо офісная лэдзі.


Вінтажная кашуля каштавала 10 руб, са зніжкай 4 руб
Вінтажная кашуля каштавала 10 руб, са зніжкай 4 руб

Сукенка каштавала 8 руб, са зніжкай 3,2 руб
Трэнд, які ўсё яшчэ актуальны — сукенка-камбінацыя з футболкай. Футболку я не знайшла, але вось такая вінтажная кашуля з немудрагелістымі каўняром і гузікамі дапоўніла строй.


Вінтажная сукенка каштавала 7 руб, са зніжкай 4,2 руб
Усё той жа вінтаж і трэнды — сукенка ў гарошак. Рэчы ў гарошак і сёння могуць выглядаць актуальна, уся справа, як звычайна, у фасоне. Гэта самастойны прынт, таму спалучаць яго з іншымі варта акуратна.

Абутак лепш выбраць грубы ў процівагу жаноцкасці сукенкі, красоўкі таксама добра спалучаюцца ў гэтым камплекце. А бірка на сукенцы пацешыць знатакоў вінтажа, на цябе кіне погляд Yessika. Магчыма, дзяўчына з такім імем была музай дызайнера.

Та самая Yessika


Сукенка каштавала 6 руб
Са зніжкай 3,6 руб

Яшчэ адно правіла сэканду — купляй купальнік зімой, а футра летам. Згодна з гэтым я абрала льняную італьянскую сукенку з адкрытай спіной. Калі раптам ты марыла пабыць паветраным пірожным — гэта твой ружовы шанец, а двухслаёвая спадніца дапаможа — галоўнае злавіць вецер.


Сукенка каштавала 10 руб, са зніжкай 4 руб
Для аматараў люкс і лакшэры я знайшла дзве стыльныя сукенкі. Першая — лёгкая шаўковая сукенка Mexx. Дызайнеры прапануюць насіць яе з грубымі чаравікамі і верхняй вопраткай овэрсайз. Як гэта зрабіць, можна паглядзець у культавай здымцы 1992 года, якая цяпер як ніколі актуальна.


Cукенка каштавала 6 руб, са зніжкай 3,6 руб
Другая — вінтаж от Pierre Cardin. Больш падобная да сарочкі, але мы з вамі ведаем, што ў гэтым уся фішка. Бялізнавы стыль — гэта наша ўсё. А калі ты любіш зацягваць талію вузей, не саромейся, выберы вельмі доўгі рэмень, пажадана ў некалькі абаротаў. І завяжы так, каб канец пояса звешваўся як мінімум да сцягна, напрыклад як тут або тут.

Вынік: ў сэкандзе не ты выбіраешь рэчы, а яны цябе. Толькі асцярожна, гэта пастка, нялёгка спыніць сябе, калі рука цягнецца за дзясятай сукенкай, бо яна ўсяго за 3 рублі.

[irp posts="16 548″ name="LSTR выпусцілі новыя талстоўкі з прынтам Гродна"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024