Спадчына

Абразы з перламутру і харугва з Фары Вітаўта. Што пабачыць па Велікоднай выставе ў Музеі гісторыі рэлігіі

Разынкай дзясятай штогадовай выставы сталі абразы з перламутру, прадастаўленыя Амбасадай Палестыны ў Беларусі. Перламутр нараджае пярліны і ў гэтым сімвалічнае значэнне: у Старым Запавеце перламутр параўноўваўся з Божай мудрасцю, а ў Новым — з Маці Божай, якая нарадзіла пярліну — Ісуса Хрыста. Выстава пад назвай «Цуд адкрыўся ў Палестыне» адкрылася 14 красавіка і будзе дзейнічаць да канца мая.

— Пасха, Вялікдзень, Уваскрасенне Хрыстова — самае галоўнае хрысціянскае свята, галоўная падзея Бібліі, фундамент усяго хрысціянства, — кажа Галіна Хамко, старшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі. — Кожны год у музеі мы ладзім выставу да свята светлай Пасхі.

На выставе адлюстрованы падзеі ад Вербнай нядзелі да Вялікадня і Узнясення. Падзеі Страснога тыдня ад Вярбнай нядзелі да Вялікадня паказваюцца прадметамі з фондаў музея — абразамі, кнігамі, царкоўным начыннем, літургічнымі тканінамі 19 стагоддзя. Прадстаўлены як праваслаўныя, так і каталіцкія прадметы.

Цэнтральнае месца займае раздзел, прысвечны Уваскрасенню — абразы «Зыходжанне ў пекла» і «Уваскрасенне».

— Галоўнае свята хрысціян спачатку не было адлюстравана ў абразах. Гэта адбылося таму, што ні адзін евангеліст нічога не расказаў пра гэтую падзею. Мы не ведаем, як гэта адбылося. І толькі ў 10 стагоддзі ў праваслаўнай традыцыі з’яўляюцца такія абразы.

Некаторыя абразы 19 стагоддзя — «Маленне аб чашы», «Галгофа», «Палажэнне ў труну» былі адрэстаўраваныя і паказваюцца ўпершыню. Сярод іншых экспанатаў прадстаўлена харугва — рэлігійны сцяг, які захаваўся пасля падрыву Фары Вітаўта. Таксама ёсць прадметы, якія расказваюць пра пасхальны звон і пасхальны агонь.

Абразы з перламутру ў Музей гісторыі рэлігіі перадалі Амбасада Палестыны ў Беларусі і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

— З далёкіх паломніцкіх паездак у 19 стагоддзі людзі прывозілі са Святой зямлі такія сувеніры. Сярод іншых мы дэманструем абраз Маці Божай Віфліемскай — адзіны абраз, дзе Маці Божая ўсміхаецца. Гэтыя абразы створаныя на мазаіцы з перламутру пры дапамозе друку. Перламутр людзі навучыліся апрацоўваць вельмі даўно. У Палестыне — недзе ў 17 стагоддзі. Росквіт тэхнікі наступіў у 19 стагоддзі. А друк — мастацтва даволі сучаснае. Такім чынам, сустрэліся два мастацтвы і паўсталі вельмі прыгожыя абразы, — кажа Галіна Хамко.

Выставу наведаў Амбасадар Палестыны ў Беларусі Халед Арыкат. Карыстаючыся нагодай, ён павіншаваў гродзенцаў са святам. Таксама выказаў спадзяванні, што гродзенцам спадабаецца выстава і яны наведаюць Палестыну. Амбасадар даведаўся, што ў Гродне ёсць цэлы раён, які называюць Палестынай, і, усміхаючыся, сказаў, што з калегамі наведае «свае тэрыторыі».

Цікава не толькі для вернікаў

Выстава да свята Пасхі можа быць цікавай і атэістам — з мастацкага пункту гледжання. Тут прадстаўлены абразы, створаныя як ва ўсходняй, так і заходняй іканаграфіі. Пра падзеі Страснога тыдня расказваюць прадметамі сакральнага мастацтва, а гэта цікава для ўсіх, лічаць супрацоўнікі музея. Для дзяцей падрыхтавалі адмысловы інтэрактыўны блок: гульню «катанне яек», віктарыну і фільм пра храм у Іерусаліме. Супрацоўнікі музея спадзяюцца, што выстава прынясе наведвлаьнікам новыя веды і ўражанні ў перыяд Пасхі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024