Здароўе і спорт

«Падтрымліваю не толькі ўнука, але і ўсю каманду». Як бабуля Галя заўзее за «Нёман»

Галіне Маркаўне Рагачэўскай 67 гадоў і два апошнія гады яна актыўна падтрымлівае гродзенскі хакейны «Нёман» і часта прысутнічае на хатнім фан-сектары лядовага палаца. А ўсё таму, што ў гродзенскай камандзе гуляе яе ўнук, Міхаіл Хараманда. Жанчына лічыць сябе актыўнай заўзятаркай, ведае многіх хакеістаў і ўсе крычалі фанатаў.

Міхаіл Хараманда доўгія гады выступаў за «Гомель», але ужо другі сезон запар абараняе колеры «Нёмана». Як гулец стаў гульяць за Гродна, то яго стала актыўна падтрымліваць бабуля, якая далучылася да фанацкага сектару.

«На хакей я хаджу ўжо даўно і на фан-сектары ў мяне ёсць сваё месца, — распавядае Галіна Маркаўна. — А матчы ў Гродне, я стала наведваць, калі яшчэ Міша гуляў у „Гомелі“. Бывала, стаяла адна на гасцявым сектары. Калі ён пераехаў у Гродна, я, вядома ж, стала заўзець за „Нёман“. Пушкоў яго і раней запрашаў у каманду, але ў Мішы не атрымлівалася прыехаць».

Ведае крычалкі і паскакаць можа

Пасля прыезду Міхаіла Хараманда ў Гродна Галіна Маркаўна спачатку асобна падтрымлівала ўнука, але пасля яе запрасілі на фан-сектар. Жанчына з вялікім задавальненнем прапанову прыняла.

«Падышлі хлопцы і сказалі, што мяне ведаюць. Мы пагутарылі і яны запрасілі мяне на фан-сектар. Пагадзілася і пайшла. Я была без атрыбутаў, а клуб і фанаты падарылі мне шалік. Я гатовая была заплаціць, дык не — яны хацелі мне зрабіць падарунак. Было прыемна. Да другога сезону я ўжо і крычалкі вывучыла і нават іншы раз паскакаць з фанатамі магу. Але вось на выезды не езджу, бо ўжо старэнькая я, мне 67 гадоў і ціск падскоквае. Але стараюся наведваць усе хатнія матчы. Дарэчы, калі я прыйшла да фанатаў, то Сяргей — лідэр фан-руху, сказаў усім, што на сектары бабуля Мішы Хараманда, так мяне віталі. Сёння мяне на сектары знаюць як бабулю Галю».

Міша заўсёды вітае

Галіна Маркаўна лічыць сябе універсальным заўзятарам і любіць ўвесь спорт. Сястра пра яе кажа, што «ўжо хутка перабярэшся начаваць у Лядовы палац».

«Я вельмі падтрымліваю нашых спартсменаў. Іншы раз плачу — і за Домрачаву, Азаранка, Карольчык і многіх іншых. За спортам я сачу яшчэ з савецкіх гадоў. Тады ў мяне былі любімчыкі Траццяк і Харламаў. Сёння любімчык ўнук, але я заўзею ў цэлым за каманду. Міша ведае, што я на сектары і заўсёды вітае мяне. Пасля матчу нават з праўнучкай пад’язджае — пацалункі шлюць. Бывае за дзень да матчу патэлефануе і спытае як здароўе. Цікавіцца заўсёды, добры хлопец ён і прафесійна ставіцца да сваёй працы. Калі нейкія заўвагі ёсць у гульні „Нёмана“ я стараюся ўнуку не гаварыць, ім і так хапае ад трэнера».


Бабуля Галя — неад’емная частка фан-сектара

Лідэр фан-руху Сяргей Емяльянаў адзначае, што бабуля Галя сёння — неад’емная частка фан-сектару і падтрымлівае «Нёман» яна вельмі актыўна.

«З мінулага сезону, як Міша Хараманда з’явіўся ў Гродне, яго бабулю адразу ж пасля першага матчу мы запрасілі на сектар. Яна з задавальненнем прыйшла і на наступны матч, і так ужо другі сезон. На сектары яе з цеплынёю прынялі і яна больш нікуды ад нас не сыходзіла. Увогуле гэта першы выпадак у нас на сектары, каб хтосьці са сваякоў хакеістаў стаяў з намі і падтрымліваў каманду. Бабуля Галя стала ўжо неад’емнай часткай сектару».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Абараняць, размаўляць, заняць бок дзіцяці. Парады бацькам квір-людзей

Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную…

22 студзеня 2025

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025