Здароўе і спорт

«Падла, так? Труп». Этычныя веганы расказалі, чаму не ўжываюць мяса і жывёльныя прадукты

Наконт «падлы», удакладняе Вячка, веганы кажуць не са зла, так па просту ёсць. І дадае, што стаўшы веганам, паўсюль, куды трапляе, чуе што гэта не нармальна. Нармальна, кажуць, мяса есці. Аднак звычайна не бяруць пад увагу этычны аспект. Бо ён траўмуе і дае асэнсаванне саўдзелу ў забойстве. Проста людзі прызвычаіліся думаць, што каўбасы ці кумпякі нібы на дрэвах растуць. А гэта зусім не так.

Арганізаваная злачыннасць пад выглядам гурманства

Вячка: Калі людзям паказваюць відэа са скатабойні, то рэальна вытрымліваюць 3−4 хвіліны. Кажуць — не жадаю гэта глядзець. А на адным з нашых праглядаў так хлопцу, даволі даросламу, 16 гадоў яму было, то рэальна стала дрэнна. І гэта класна. Мы ўспрынялі гэта як добры досвед. То бок, гэта паказчык таго, наколькі для чалавека гэта не натуральна.

Калі мы прыходзім у краму, гэтага не бачым. І нібы забойства ад сябе аддаляем. У чалавечым грамадстве ты плаціш грошы якому-небудзь адмарозку ці маньяку каб за цябе забілі.

Па сутнасці, Гэта арганізаваная злачыннасць. За гэта даюць тэрмін, саджаюць чалавека. Але калі гэта мы робім у дачыненні да жывёл, то гэта нармальна.

Окей, тыпу. Але трэба ўсведамляць, што прыйшоўшы за мясам у краму ты проста плаціш грошы, каб хтосці забіў для цябе .

Псіхіка забойства не вытрымлівае

Марына: Для чалавека не натуральна забіваць. Людзі якія там (на скатабойнях) працуюць, яны маньякі. Яны пасля гэтага праходзяць рэабілітацыю. Ім вельмі складана вярнуцца ў нармальнае грамадства. Іх жа там змяняюць. Спачатку ты забіваеш, а потым на раздзелку, потым зноў. Бо канвеерна забіваць шмат-шмат жывёлаў у дзень ты не можаш, псіхіка не вытрымлівае забойства.

Я прывяду прыклад, дзяўчына сама нам распавяла на адной з лекцый нашых, на абмеркаванні. Кажа, у мяне быў знаемы, ён працаваў на скатабойні. Яны сустракаліся, і вось выдаў калісці.

Кажа, гляджу на тваю руку і бачу, як двума-трыма ўдарамі нажа яе адсякаю і яна падае на падлогу.

Да гэтага здавалася — хлопчык-сонейка. Гэта факт. Чалавек не можа забіваць і быць здаровым.

«Ты — драпежнік? То давай, пакажы!»

Вячка: Гэта не значыць, што мы цалкам народжаны пацыфістамі. Мы можам прымяняць гвалт, калі мы павінны выжываць, калі на нас напалі, ці калі там, калі быў ледніковы перыад, неандэртальцы былі. Рэальна не было чаго жраць. Карэнні ўсе памёрзлі, усе там ягады-суніцы памёрзлі - трэба выжыць. Мы можам кінуцца на мядзьведзя, на маманта і так далей. Але ХХІ сстагоддзе.

Блін, спадарства, мы ўжо маем зусім іншае грамадства. Нам больш не трэба выжываць.

Зараз на тое ёсць толькі чатыры прычыны. Традыцыі, звычкі, смак, даступнасць. Чатыры глупыя прычыны, па каторым мы працягваем гэта рабіць.

Марына: Проста смак таксама, падман. Ніхто ж не есць мяса з натуральным смакам. Смак — гэта прыправы. То прыправіць можна любую страву. Не абавязкова мяса.

Вячка: Ці кажуць — я драпежнік. Ну, то давай, пакажы! Чаму ты не выходзіш на вуліцу, не ловіш белку і зубамі яе не рвеш? Чаму не ясі з усімі патрахамі, з поўсцю, з анусам, з кішкамі?

Лаві яе, ты можаш. І потым з’еш цалкам. Ці мяса паеш без прыпраў і без солі. У такім выглядзе як ёсць.

Дзецьмі мы ўсе былі веганамі

Вячка: А яшчэ вельмі класны прыклад, наколькі мы не драпежнікі, гэта дзеці. Вось пакладзіце дзіцёнка і з аднаго боку пакладзіце яблык, а з іншага кроліка. Калі ён пачне есці кроліка і гуляцца з яблыкам — окей! Усе веганы — дуракі. Але хутчэй за ўсё, адбудзецца інакш.

То бок, натуральна мы былі ўсе веганамі, калі былі дзецьмі. Мы ўсе не разумелі як сабачак можна біць, ці хрушак.

Я асабіста магу распавесці, я быў сведкам, як забівалі свіней. У вёсках гэта распаўсюджаная практыка. Рэзалі іх, стралялі, а потым іх елі. Прыязджаў да бабулі, яна казала: «Ідзі пагладзь, пачашы». Заходзіш так, а яны там бегаюць па двары. Калісці нават катаўся на парсюку, здаровы такі быў. А потым яго забіваюць. Аднойчы ён доўга не мог памерці. А вось не хлушу, гадзін пяць. Нас вадзілі па ўсёй вёсцы. Сказалі, забярыце дзяцей, і павялі ў іншы канец вёскі. Чаму так? Чаму, калі гэта для нас натуральна, не сказалі: «Так дзеці - загрызлі яго». І мы б такія — раз і загрызлі. Мы ж драпежнікі.

Нястача калорый — гэта міф

Вячка: Часам кажуць, спрабаваў быць веганам, але ў мяне не атрымалася. Прышоў да доктара — той кажа, ты так хутка памрэш, давай еш мяса. То я кажу: «Слухай, сябра, а ты што еў?» — «Ну, макароны ў асноўным». Ну, дык… Тут, ведаеце, навучы дурнога маліцца, ён і голаву расшыбець. Тут трэба проста граматна падыйсці. Хаця б больш-менш камбініраваць свой рацыён. Тады толькі лепш, толькі паляпшэнне. Усе мае знаёмыя, усе сябры — веганы. І яшчэ ніхто не жаліўся на пагаршэнне здароўя.

Сэнс у тым, што на самой справе нястача калорый ці бялка ў расліннай ежы - гэта ўсё міф. Нут — ён увогуле па бялку пераўзыходзіць мяса ў разы і засвайваецца лепей. Таму што там няма жывёльнага тлушчу. Гэта яд, таксіны, якія наш арганізм не перапрацоўвае.

Калі мы кажам пра каларыйнасць, то наша жыццё зараз звязана з рызыкай празмернай каларыйнасці. Шмат больш калорый мы спажываем, чым трацім.

Праз гэта атрымоўваецца дыябет і іншыя розныя непрыемныя штукі. І патрэбная каларыйнасць ежы, вось гэта фруктоза, каторая цалкам добра і натуральна засвойваецца, усё ёсць у гародніне і садавіне. Таму больш-менш граматны рацыён, паверце мне, ён дакладна прымальны. Лепш будзеце сябе адчуваць і лягчэй будзе.

Ужо не ведаю, як там нарасціць біцэпсы ці прэс, але вынослівей будзеце сябе адчуваць. Гэта факт. Мы не галаслоўныя, у нас ёсць прыклады даследванняў. І, як кажуць іншыя, з Амерыкі, з Еўропы, на кожнае ваша даследванне, дзе напісана што мяса — гэта добра, я вам дакладна скіну тры, дзе напісана, што гэта — дрэнна.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя дакладна ўжо прызнала апошнім часам, што ўсе вырабы калбасныя і вяндліна - гэта канцэраген. Гэта ўжо афіцыйна сусветнае рашэнне.

Што да якасці гародніны з крамы, маўляў, гэта ж нітраты напалову. То і гэта лепей будзе, чым мяса. У мяса напіхана яшчэ столькі гармонаў і антыбіётыкаў і іншай гадасці, што любы нітратны памідор лепш.

Жыццё ў клетцы традыцый

Марына: У ідэале лепей, канечне, сваё, але не ўсе маюць такую магчымасць. А так, мы ямо як і ўсе людзі. Бывае, што толькі раз на дзень — нічога незвычайнага. І гатаваць гэта не даўжэй. І проста.

Вячка: Проста людзі жывуць у сваёй аксіёмнай традыцыі, як у клетцы. Што заўсёды павінна нейкая сасіска ляжаць на талерцы, нешта мясное. І калі няма мяснога, то што я пустую кашу буду есці. Ну не праўда! У кашу можна дадаць гародніны, садавіны, грыбочкаў і яна ўжо будзе не пустая. І ў сто разоў лепей, чым там будзе ляжаць туалетная папера ў выглядзе сасіскі.

Жывёлы — такія ж істоты, як і людзі

Марына: Мы, этычныя веганы, мяркуем, што жывёлы — такія ж істоты, як і людзі. Што яны могуць спачуваць, адчуваць боль і страту.

А іх забіваюць. За што? Для таго, каб нейкі свой асабісты эгаізм задаволіць?

Вячка: Так. Гэта для нас важка. Мы не жартуем, калі кажам, што для нас жыццё жывёлы роўна жыццю чалавека. Гэта так і ёсць. Калі помніш пра забойства, то гледзячы на калбасы есці не хочацца.

Была такая практыка (з відэа) ў Еўропе, такі эксперымент шмат дзе робіцца. У Ізраілі, ўвогуле, самы моцны такі рух. Шмат актывістаў звязвае гэта з тым, што яны прайшлі праз генацыд. Яны гэта ўспрымаюць. Там актывісты што робяць? Бяруць ноўтбук, ставяць палатку пасярод вуліцы і кажуць: «Мы дамо вам 5 баксаў, калі вы дагледзіце гэта відэа да канца. Людзі выходзяць зялёныя, шакаваныя, кагосці можа званітаваць. І там стаіць камера, каторая глядзіць на эмоцыі чалавека. У момант, калі ён гэта бачыць.

То, калі гэта так не натуральна, па якую халеру мы пагаджаемся з тым, што з намі зрабілі капіталісты?

Адрыў такі - вясёлыя каровы, якія скачуць на лугах, і вот яны запрыгнулі прама да нас на стол і сталі біг-макам. Ну, гэта проста ўсё такая жахлівая крывадушнасць — падман і жэсць.

Марына: Ці такія акцыі, калі на вуліцы ставілі клеткі, у якіх утрымліваюць кароў. Пасядзець там хаця б 10 хвілін заціснутымі. І кожны адчуваў сябе нязручна.

Не забі - асноўны запавет

Вячка: Што да рэлігіі, то памятаеце першы запавет? Ці ёсць там якія дапаўненні? Там ёсць — не забі. Астатняе — гэта трактоўкі. Канкрэтна ёсць самае галоўнае. Я раз пяць прачытаў новы запавет. У ім так напісана.

Там не напісана, што не забі толькі чалавека. Ёсць жыццё — ёсць забойства. Не забі - асноўны запавет.

Сам я прышоў да веганства, паглядзеўшы фільм, дзе паказана дакладна, як гэта адбываецца на скатабойні. Шэсць год назад гэта было. Зараз мне 28. Да гэтага проста не еў мяса эксперыментальна. Мне цікава было.

Пытанне ад слухачоў: А Марына? Сама прышла?

Вячка: Я дапамог.

Я ўсім спрабую дапамагчы.


Запіс размовы зроблены падчас міжпакаленчай жывой бібліятэкі, што прайшла ў Гродне 25 лютага.

Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024