Карыснае

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну — мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя пагаршаецца перад святамі, калі, хочаш не хочаш, мусіш пра гэта думаць. А мужчыны, хоць рэдка дзеляцца, рады атрымаць падарунак, падабраны з увагай да яго інтарэсаў і патрэб. Журналіст Hrodna.life прапануе 11 варыянтаў падарункаў на любы выпадак.

Нататнік/штодзённік

Якасны нататнік будзе добрым падарункам, калі мужчына любіць парадак у справах і не хоча нічога згубіць. Класічны чорны нататнік (лінаваны, штодзённік і г. д.) ад Moleskine (можа быць любы іншы) — класіка на ўсе часы. Сам Хэмінгуэй і Ван Гог карысталіся імі. Чаму б не падарыць такую магчымасць вашаму мужчыне?

Нататнік. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніц

Картхолдар

Трымаць у парадку не толькі думкі і падзеі, а яшчэ і карткі, візітоўкі і г. д. — гэта стыльна і камфортна. А калі выбраць картхолдар са скуры, то ён праслужыць шмат год і стане візітоўкай вашага мужчыны. Некаторыя брэнды могуць размясціць ініцыялы ўласніка на рэчы, што дадасць унікальнасці вашаму падарунку.

Картхолдар. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніц

Парасон

Важнасць і актуальнасць яго не толькі ў тым, што ў наш час дажджы бываюць круглы год. Якасны парасон — гэта і прадмет стылю, які шмат чаго можа сказаць пра свайго ўладальніка. А таксама дапаможа яму захаваць свой знешні выгляд ва ўмовах дрэннага надвор’я. Складны ці кій — выбіраць вам. А можа, міні-версія, які з лёгкасцю хаваецца ў заплечнік і не вымушае насіць яго ў руках? Ведаю па сабе, як гэта важна, бо тыдзень таму забыў парасон у адной з крам. Прыйшлося набываць новы.

Падушка

Камфортны сон — залог не толькі добрага настрою, але і здароўя. А здаровы мужчына — гэта таксама добры настрой і тых, хто яго атачае. Ці купіце пару падушак і зрабіце сон вашай пары якасней.

Пасцельная бялізна. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніц

Касметыка

Базавая касметыка — шампунь, крэм пасля галення, масла для барады, крэм для рук — заўсёды патрэбна. Калі вы не ведаеце, які ў мужчыны тып скуры, ідэальны варыянт — увільгатняючыя сродкі, якія патрэбны ўсім і ў любым узросце. Таксама існуюць і сродкі без пахаў, які пасуюць і алергікам. Не думайце, што такія падарункі - гэта клішэ. Не абавязкова набываць гель для душа з рэкламы. Набудзьце яму гель з яго любімымі нотамі, ад лакальнага ці нішавага брэнда. І паглядзіце на яго рэакцыю. Паверце, мужчыны таксама любяць добрыя водары.

Сертыфікат у барбершоп

Простая неабходнасць для кожнага мужчыны — наведаць раз на два — тры тыдні барбера. А калі мужчына ніколі не карыстаўся яго паслугамі, то гэта яшчэ будзе і новы цікавы вопыт для яго.

Check-up здароўя

Аналагічна 5 пункту: неабходнасць. Такім падарункам вы пакажаце мужчыну, што ён вам не абыякавы. І што вы клапоціцеся пра яго. Ён гэта ацэніць.

Кніга

Вы можаце сказаць, што выбраць кнігу цяжка. Мы пагодзімся. Але нагадаем, што класіка заўсёды застанецца актуальнай. І аповесць Караткевіча, Вульф, Рэмарка, Хэмінгуэя і іншых класікаў на паліцы вашага мужчыны не будзе лішняй. Хто ведае, можа такі падарунак будзе пачаткам новых зацікаўленасцяў у яго жыцці?

Піжама/халат

Варыянт падарунка для блізкага вам мужчыны. Падыдзе таксама і для бацькі. Актуальны падарунак на зімовыя святы. Варыянт з тэрмабялізнай для актыўных мужчын таксама будзе ў тэму. Ён зразумее, што вы клапоціцеся пра яго камфорт.

Падпіска на платны сэрвіс/платформу

Напэўна, ён даўно марыў мець падпіску на Spotify, Netflix ці Сanva?! У вас ёсць магчымасць зрабіць яго жыццё цікавейшым і камфортным. Я бы быў вельмі задаволены такім падарункам.

Плед для пікніка

Такі падарунак будзе карысным не толькі вашаму мужчыну, але і вам. Сам па сабе ён намякае, што выкарыстоўваць яго вы будзеце разам.

Плед для пікніка. Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніц

Узгадайце, што адрасат любіць, які мае лад жыцця, як праводзіць вольны час і што прыносіць яму радасць. Мужчынам падабаецца не сама рэч, а ўвага і індывідуальнасць падарунка.

Чытайце таксама: «З Гродна з любоўю». Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна

Мікалай Наваградскі, Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025