Эльфийка ці жанчына-змяя? Кім прыбрацца на Дзень усіх святых, калі нячысцікі ўжо надакучылі

Калі ў вас няма куміра, у якога вы хацелі б прыбрацца на Хэлоўін, прывіды і нячысцікі не вабяць, а выйсці ў горад у незвычайным выглядзе хочацца, то вось падборка вобразаў. Яе падрыхтавалі Hrodna.life разам з гродзенскай дызайнеркай упрыгожанняў Маргарытай Барынавай. Усе гэтыя касцюмы лёгка зрабіць самастойна. Патрэбныя толькі фантазія, клей і крыху цярплівасці.

Проста, гарманічна і шмат стразаў

Вобраз можна вылучыць незвычайным макіяжам, бодзі-артам або стразамі. «Замацаваць усё гэта можна клеем для веек, — кажа Маргарыта. — Ён без складанасцяў ўсё вытрымлівае і здымаецца без шкоды для скуры».

Купіць у краме ці замовіць на Wildberries акрамя стразаў можна яшчэ і эльфійскія вушкі або накладныя зубы. Да іх надзець на чорныя пальчаткі пярсцёнкі, зрабіць прычоску ў стылі Галівуду 20-х — і вы гатовыя.

Для вобразу эльфійкі можна купіць вось такія стразы ў краме «Міла», усяго за 5 рублёў

Розныя бліскаўкі і стразы можна наклеіць самой. Гэта можа стаць асноўнай часткай вобразу.

Каб стаць жанчынай-змяёй, трэба купіць у краме для хэндмэйду падобны ланцужок са стразамі, замацаваць яго на твары з дапамогай адмысловага клею, зрабіць высокі хвост і надзець прыдатнае для вобразу адзенне.

Дэкор з паперы таксама добра трымаецца з дапамогай клею для веек.

Вобраз атрымаецца лёгкім і незвычайным. Хоць матэрыялы — самыя звычайныя. Надзець беласнежную сукенку — і вы падобныя да Снежнай каралевы.

«На відэа паказана спецыяльнае ўпрыгожванне, але вы можаце купіць самаклейную паперу, яна бывае і з металічнымі адценнямі, і выразаць сабе падобную кампазіцыю», — кажа Маргарыта.

Калі не хочацца пэцкацца ў бутафорскую кроў і быць ліпкімі, то такі варыянт са стразаў можа замяніць імітацыю крыві. Выглядае незвычайна.

Ёсць і больш складаныя вобразы. Калі вы не ўмееце рабіць падобныя вянкі, то іх можна замовіць, а наклеіць стразы гэта ўжо справа тэхнікі.

Чытайце таксама: «Делаю, что нравится». Гродненка рассказала о хобби, в котором есть место черепу коровы и павлиньему хвосту

Класіка з кіно

Можна прайсціся і па класіцы. «Патрэбны ўсяго толькі штучны снег у балончыку», — кажа Маргарыта.

Ці проста непатрэбная сукенка з сэканда і шмат бутафорскай крыві.

Яшчэ адзін цікавы вобраз з трэцім вокам. «Галоўнае — яго роўна намаляваць. І, вядома, грым, які на адзін вечар можна замяніць дзіцячымі акрылавымі фарбамі і пудрай. Толькі абавязкова дзіцячымі! Інакш пашкодзіце скуру!" — папярэджвае Маргарыта.

Як варыянт, можна скарыстацца фарбамі «Холі», яны даступныя ў мастацкіх крамах, толькі трэба разлічваць, што гэтыя фарбы хутка змываюцца.

Чытайце таксама: Сладость или гадость? Закупаемся украшениями к Хэллоуину в FixPrice и «Три Цены«

Матэрыялы — зубы, рожкі, абадкі

«У шматразовых зубоў даступны кошт і дастаўка цягам трох дзён. Лепяцца як вініры, вельмі зручна», — кажа Маргарыта.

Рогі можна зрабіць з кардона. «Вам спатрэбіцца ўсяго толькі клей ПВА, крыху цярплівасці і фарба».

Дапоўніць усё лёгкім фацінам — і вобраз гатовы. «Калі зусім не затлумляцца, то можна і да падлогі фацін пакінуць, будзе як сукенка-вэлюм».

«Такія абадкі - самае простае, што можа быць, — кажа Маргарыта. — Патрэбныя джгуты з будаўнічай крамы і звычайны тонкі абруч». Усё той жа фацін або органза для вэлюму.

Звычайныя трубачкі, кропелька клею і фантазіі. «Ну і фацінам дапоўніць для містыкі».

Па словах Маргарыты, абадкі - гэта асобная тэма. Ад самых простых, дзе можна прыляпіць штучныя кветкі, да «паскладаней» з кактэйльных трубачак і пёраў. Усё залежыць ад матэрыялу, які ў вас ёсць.

Вобраз можна дапоўніць штучнымі пазногцямі з бутафорскай крывёю. Калі не паспелі замовіць «кроў», то вас можа выбавіць вадкі мёд, вадкі харчовы фарбавальнік чырвонага і сіняга колеру. «Фарбавальніка дастаткова пару кропель, гледзячы якога эфекту вы жадаеце дамагчыся: вянознай або артэрыяльнай крыві», — падзяліўся лайфхакам чытач Hrodna.life.

Сама Маргарыта расказала, што Дзень усіх святых — адно з яе ўлюбёных святаў. «Я спакойна выходжу ў сваіх упрыгожваннях і ніхто не глядзіць на мяне як на фрыка». Пра свой вобраз гродзенка кажа, што проста пафарбуе футра ў ружовы і знойдзе мікрафон.

Чытайце таксама: «Бармены разрисованные и атмосфера крутая». Как отметили Хэллоуин в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025