3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця на Кірава, 3 адкрываецца выстава «Ровары дзядзькі Андрэя». Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў Гродне яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Напярэдадні выставы Андрэй прывёз свае ровары 1930-х гадоў у цэнтр горада і даў іх пратэставаць гараджанам.
Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры — рэд.] завода «Нёман». Першая мадэль пад маркай NSG, як мяркуецца, расшыфроўваецца як Nochum Starowolski Grodno.
Некаторыя гродзенцы ў цэнтры горада пазнавалі легендарныя ровары. Падыходзілі да калекцыянера, цікавіліся і фатаграфавалі. А хтосьці нават прасіў пракаціцца.
Андрэй спадзяецца, што на выставу ў Цэнтр гарадскога жыцця прыйдуць і тыя гродзенцы, якія распавядуць яму нешта цікавае пра ровары «Нёман», тое што ён не ведае. Таксама калекцыянер плануе ў Гродне адшукаць новыя экспанаты для будучай выставы.
Пачатак выставы ў 19:00. Уваход вольны.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…