Спадчына

«Нямецкія афіцэры і яўрэйскае футра». Частка першая: Як Каброўскі пасябраваў з камендантам Гродна

Гэта кранальная гісторыя пра яўрэйскага гандляра Ізаака Каброўскага з Гродна, які на працягу шасці тыдняў змагаўся за сваё жыццё неверагоднымі і знаходлівымі шляхамі. На жаль, гэтая гісторыя не з’яўляецца ні міфам, ні казкай, а рэальным трагічным здарэннем, якое адбывалося пад час нямецкай акупацыі Гродна і Каўнаса. Гэта сапраўднае сведчанне відавочцаў, частка архіўнай калекцыі па тэме знішчэння літоўскіх i беларускiх яўрэяў.

Гэты матэрыл Hrodna.life прадаставіў нашчадак Ізаака Лары Каброўскi, якi жыве ў ЗША i якому ў маi 2017 года давялося ўпершыню прыехаць у Гродна.

Знаёмства з Маёрам Разнатоўскім

На адной з найбольш заселеных вуліц Гродна жыў паляк, Маёр Разнатоўскі, які паходзіў са шляхецкай сям'і ваенных. Ён быў высокага ўзросту і худаваты, з характэрнымі завітымі і доўгімі польскімі вусамі, сталёвымі блакітнымі вачыма і белым тварам. Нягледзячы на тое, што яму не было яшчэ нават пяцідзесяці гадоў, валасы на яго галаве былі, як і бакенбарды, сівымі.

Пад час размовы з сябрамі пры кожнай магчымасці Маёр ганарыўся сваім паходжаннем і гаварыў так: «Я паляк. З’яўляюся палякам і маёрам польскай арміі. Паходжу з сям'і…». У адносінах да людзей Маёр паводзіў сябе важна і з годнасцю. Па вуліцах Гродна ён крочыў упэўненна і напышліва, як напружаная струна. Вітаючы сяброў і вайсковых, усміхаўся і хутка дакранаўся палёў капялюша.

Яго жонка, жанчына каля сарака гадоў, сярэдняга ўзросту, бландынка з вялікімі вачыма, таксама адрознівалася пачуццём польскага гонару. Хоць і нарадзілася яна ў Берліне ў нямецкай заможнай сям'і, не лічыла сябе немкаю, але была палымянай польскай патрыёткай. У іх быў адзін сын, студэнт польскага ўніверсітэту, які быў велімі падобны да сайго айца не толькі ўзнешне, але і характарам.

На працягу многіх гадоў Маёр служыў у польскай арміі, сын вучыўся ва ўніверсітэце, а жонка займалася хатнімі справамі і ганарылася сваім мужам і сынам.

Калі ў Польшчы ў перадваенны час бушаваў варварскі антысемітызм, Маёр разам з сям’ёю былі абураныя і асуджалі ўсялякія праявы антыяўрэйскіх паводзінаў.

«Яны зневажаюць і пагаршаюць гонар майго народу» — абвяшчаў пры кожнай магчымасці Маёр сваім польскім і яўрэйскім сябрам.

Адным з суседзяў Маёра быў яўрэйскі гандляр Ізаак Каброўскі, разам з жонкаю і дзецьмі. Ён быў частым госцем у доме Маёра, іхнія сем'і сябравалі.

«Найлепшы яўрэй Гродна»

Ізаак Каброўскі фарсіўся сваім сяброўствам з Маёрам сярод сваіх яўрэйскіх знаёмых так, нібы ён не паходзіў ад Абрагама, а ад Яна III Сабескага.

Ізаак Каброўскі быў высокім, шырокакосным, паўнаватым яўрэям каля сарака пяці гадоў. У яго былі разумныя чорныя вочы і інтэлігэнтны, круглаваты, румяны твар. Няспынная ўсмешка не сыходзіла з яго пухлелькіх вуснаў, быццам здзекваючыся з неразумнага свету. Ён хадзіў павольным, цяжкім крокам, як танк. У думках і ва ўсіх сваіх справах быў разважлівы і асцярожны. Гэтыя якасці яму вельмі былі патрэбныя да жыцця, у чым мы яшчэ ўпэўнімся.

Каброўскі захапляў і забаўляў сваіх сяброў шматлікімі анекдотамі і жартамі, якія смяшылі ўсіх без выключэння. Сям’я Маёра таксама любіла слухаць цікавыя гісторыі Каброўскага.

Маёр і яго сям’я былі вельмі прывязанымі да Каброўскага. Болей усяго да Каброўскага была прывязана жонка Маёра, але, барані Божа, не ў сэнсе пачуццяў, а таму што абапіралася на яго дапамогу ў вядзенні хатніх справаў.

Ізаак Каброўскі ў польскiм мундзiры
«Калі ласка», «Калі ласка, пан Каброўскі» — так звярталася да Ізаака жонка Маёра, паказваючы сваю найвышэйшую павагу да яго асобы.

Ізаак назіраў і пераймаў манеры і захаванне сваіх польскіх сяброў - іхні менталітэт, гаворку і мысленне. Ніводзін іншы яўрэй у Гродне не мог адчуваць сябе такім свабодным, як роўны сярод роўных у грамадстве польскай шляхты, як адчуваў сябе Ізаак Каброўскі. Кожную нядзелю калі Маёр выпіваў, у парыве эмоцый называў Каброўскага «найлепшым яўрэям Гродна».

Такім чынам, сяброўства паміж сем’ямі Маёра і Каброўскага доўгі час было спакойным, як вада ракі Нёман, якая працякае праз Гродна.

Чырвоная Армiя забрала Маёра

Упадак Польшчы восенню 1939 году прыйшоў да іх як бушуючы шторм, прыродны катаклізм, што разбурыў іхнае ідэалістычнае існаванне. Абедзве сям'і - Маёра і Каброўскага — пагрузіліся ў глыбокую меланхолію.

Польша была падзелена нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам. Замест пагардлівых, упэўненых у сабе, ганарлівых польскіх твараў на вуліцах Гродна цяпер можна было сустрэць савецкіх салдат.

Нянавісць да новай улады палала ў сэрцы Маёра. Ён не выходзіў на вуліцу, сядзеў у хаце, апрануты ў мундзір, у бліскучых польскіх чаравіках.

Паглыбіўшыся ў роздумы, з рознымі ідэямі ў галаве, хадзіў па прасторных пакоях сваёй кватэры. У сваім сэрцы заставаўся гордым, ганарлівым польскім маёрам. Маёрам без войска.

Калі прыйшлі Саветы, Каброўскі яшчэ часцей заходзіў да сваіх польскіх сяброў. Слухаючы скаргі, якія ліліся з гаруючага сэрца Маёра, Ізаак заўсёды знаходзіў словы падтрымкі, якія дадавалі Маёру надзеі і сілаў у чаканні лешчых часоў. У такія поўныя аптымізму хвіліны Маёр спяваў гімн Польшы: «Яшчэ Польша не загінула» і вясёлая ўсмешка распраменьвала яго твар.

У адну з раніц пасля пачатку Другой сусветнай вайны некалькі ўзброенных салдатаў Чырвонай Арміі ўваліліся ў дом Маёра і простай салдацкай мовай доўга размаўлялі з ім. Усміхаючыся, яны апусцілі да нуля ўвесь гонар польскага маёра Разнатоўскага, кажучы яму, быццам ён быў пакорлівым чалавекам, пайсці разам з імі. Яго твар стаў белы як смерць. Маёр пацалаваў сваю жонку і выйшаў з хаты. Больш ён не вярнуўся.

Пазней яго жонка даведалася, што Маёр был высланы ў далёкі, вельмі далёкі край… у Сібір да белых мядзведзяў, разам з сотнямі іншых людзей, якіх сустрэла такая ж доля.

Цяпер Каброўскі пачаў яшчэ больш дапамагаць жонцы Маёра ў хатніх справах. Ён таксама адпраўляў пасылкі Маёру з ежай і адзеннем. Разнатоўская, жонка Маёра, не магла знайсці слоў падзякі за дапамогу, якую атрымлівала ад Каброўскага яна і яе сын. Праз кароткі час абставіны зноў змяніліся. Час трагедыі і тэрору, як гром з неба, ударыў у сям’ю Каброўскіх і ўсіх гродзенскіх яўрэяў.

Немцы ў Гродне

У панядзелак, 23 чэрвеня 1941 года, на наступны дзень пасля пачатку вайны паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам, нямецкія самалёты бабмілі Гродна. Прыгарад Слабодка зраўнялі з зямлёй. У гэты ж дзень нямецкая армія ўвайшла ў горад. Праз некалькі дзён у Гродна ўвайшлі гестапаўцы, якія адразу ўвялі свае антыяўрэйскія правілы. Усе яўрэі абавязаны былі насіць белую павязку і зорку Давіда на рукаве. Праз некаторы час іх замянілі на дзве жоўтыя зоркі Давіда: адна на грудзі, а другая на спіне.

Яўрэі маглі хадзіць толькі па канавах ля вуліц, адзін за другім, нібы шэраг гусей. Польская супольнасць Гродна цешылася, бачучы, як дэградуюць іхнія яўрэйскія суседзі. Штодзень гестапаўцы затрымлівалі яўрэяў - у асноўным інтэлектуалаў - у дамах і на вуліцах, пасля чаго вывозілі іх у невядомым кірунку. Пасля іх ніколі не бачылі. У той час яшчэ ніхто не мог паверыць, што тых яўрэяў забілі.

Шмат яўрэйскіх мужчын Гродна працавала для Вермахта. Гестапаўцы часта іх арыштоўвалі пасля завяршэння працы.

Выйсці з хаты каб купіць ежу было смяротна небяспечна. Яўрэі Гродна жылі ў духу няспыннага тэрору. Каброўскі, а таксама яго жонка і дзеці, больш не наведвалі жонку Маёра. Як усе астатнія яўрэі, Каброўскі заставаўся ў хаце і галадаў.

Але жонка Маёра не забылася пра свайго яўрэйскага сябра. Яна забяспечвала яго ежай, за якую ён ёй плаціў.

Знаёмства Каброўскага з Камендантам Гродна

Аднойчы Разнатоўская радасна абвесціла, што камендант Гродна закватэраваў у яе.

«Калі ласка, пан Каброўскі, што вы скажаце на гэта? Камендант высокі, прыгожы, вельмі інтэлігентны чалавек. Паходзіць з сям'і Рыдль з Гамбурга. Ён усё дзеля мяне зробіць», — яна какетліва ўсміхалася і запрасіла Каброўскага на абавязковую сустрэчу. «Пан Каброўскі, я вас пазнаёмлю з панам Камендантам Рыдлем», — патлумачыла яна.

Каброўскі замітусіўся. Ён не мог пазбыцца думкі, што яго шматгадовая сяброўка прывяла яго ў пашчу льва. Яна пераконвала яго: «Няхай пан Каброўскі не хвалюецца. Вы ў маім доме заўсёды госць, а Каменданту патрэбна шмат рэчаў. Я яго пераканаю. Калі ласка, пан Каброўскі,» — яна ўзмалілася.

Каброўскі яшчэ не быў упэўнены, але паабяцаў прыйсці.

Арышты яўрэяў у Гродне працягваліся. Ніхто не быў упэўнены ў заўтрашнім дні. Каброўскі прыйшоў да пані Разнатоўскай. Яна сардэчна яго прывітала: «У маім доме, пан Каброўскі, вы заўсёды госць і сябар нашай сям'і. Няхай пан здыме гэты жоўты знак», — прамовіла яна.

Ізаак паслухаў. Разнатоўская пастукала ў дзверы Каменданта і, не чакаючы адказу, адразу адкрыла іх і паведаміла, што прыйшоў гер Каброўскі. Камендант Рыдль пусціў Каброўскага ў свой пакой. «Гэта гер Каброўскі. Яўрэй, які больш варты, чым тысяча палякаў», — яна какетліва ўсміхнулася да Каменданта і пакінула пакой.

Высокі Камендант, старэйшы немец, апрануты ў вайсковую форму, памаршараваў хвіліну па пакоі, а яго бліскучыя чаравікі гучна рыпелі. Пасля ён закрыў дзверы, сеў у фатэль каля століка і паказаў, каб Ізаак сеў насупраць яго.

На імгненне яны моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Пад уздзеяннем пранікаючага, вострага позірка Каменданта, Каброўскі апусціў вочы. «Як вашы справы?» — пачаў Камендант. «Шчыра кажучы, да гэтага моманту было нядрэнна, гер Камендант. Але непакоюся тым, што ў любы момант магу быць пазбаўлены жыцця», — нервова адказаў Ізаак.

«Чаму?» Ізаак адчуў больш адвагі і расказаў Каменданту пра тых мужчын, якія былі арыштаваныя, а пасля вывезеныя на расстрэл.

«Гэта немагчыма», — крыкнуў Камендант, быццам быў пакрыўджаны.

Ізаак папрасіў Каменданта, каб той дапамог яму знайсці якую-небудзь працу і даў спецыяльны дазвол, каб абараніць яго. Раней Камендант даваў працу яўрэям, і дакументы, паводле якіх яны не могуць працаваць на іншых. Ён паабяцаў зрабіць такі ж дакумент і Каброўскаму, пры ўмове што той забяспечыць яго футрам на паліто. Каброўскі заверыў Каменданта, што прынясе найлепшае футра.

Камендант застаўся задаволены і дзякуючы Каброўскаму, дадаў: «Ці мог бы ты яшчэ здабыць для мяне скуру з каракуля? Я заплачу».

Ізаак паабяцаў Каменданту прынесці скуру з каракуля на працягу чатырох дзён. Абодва развіталіся як сябры і ў сяброўскіх абставінах. На наступны дзень Разнатоўская прынесла Каброўскаму пропуск з указаннем, што ён працуе на Каменданта, і ніхто іншы не можа ўзяць яго на працу.

Упошуках футра

Ізаак ніколі не займаўся футрам. У той час знайсці футра ў Гродне было вельмі складана. Ізаак папрасіў дапамогі ў Юдэнрата. Юдэнрат спрабаваў спачатку выкарыстаць усю справу і асобу Каменданта для дабра яўрэяў і паабяцаў Ізааку скуры. Але прайшло чатыры дні, а Юдэнрату не ўдалося знайсці футра.

Каброўскі маліў жонку Маёра, каб яна пераканала Каменданта, каб той дазволіў Ізааку паехаць у Вільню ці Каўнас, дзе ў яго было шмат сяброў і ён бы меў магчымасць знайсці футра.

Праз дзень у 6 гадзін раніцы Каброўскі прыйшоў да Каменданта і атрымаў спецыяльны дазвол на транзіт у Каўнас. Шостага ліпеня 1941 года зранку Каброўскі ў таварыстве нямецкага афіцэра кабрыялетам вырушыў у Каўнас. Падарожжа было прыемным.

Яго спадарожнік, лейтэнант, быў мастаком паводле прафесіі. Ён накарміў Каброўскага і ліслівіў яму пастаянна. Вядома, разлічваючы на якія-небудзь скуры на паліто для сваёй жонкі, але наўпрост не пытаўся. Аўтамабіль хутка ехаў па шашы ў напрамку Каўнаса.

Працяг будзе…

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024