Горад

Новы год каля галоўнай елкі: хто працаваў, пакуль усе адпачывалі

Сярод тых, хто прыйшоў да галоўнай гродзенскай елкі ў навагоднюю ноч, былі не толькі аматары павесяліцца да раніцы. Некаторыя прыйшлі на плошчу Леніна каб… працаваць. Лекар, міліцыянер, рэжысёр і прадаўцы расказалі Hrodna.life аб сваіх уражаннях ад першай працоўнай ночы надыйшоўшага года.

«Мы тут, каб дапамагчы»

Машыны хуткай дапамогі заўжды дзяжураць на вялікіх святах. Правесці новы год на галоўнай елцы горада давялося брыгадзе № 1 Цэнтральнай станцыі хуткай дапамогі.

Лекар Наталля Аляксеева кажа, што праца ўночы і на святы — звыклая для яе і калег сітуацыя. «Шмат людзей, петарды, салют — гэта можа быць небяспечна. Мы тут, каб дапамагчы пры неабходнасці». У апошнія гады, з яе назіранняў, Новы год праходзіў з большага спакойна — цяжкіх здарэнняў ці п’яных небяспечных выхадак не было.

youtu.be/vPkK64AevL8

Дзяўчаты з брыгады кажуць, што нават не вельмі расстроіліся, калі даведаліся пра навагодняе дзяжурства. «У нас дружная змена, харошая брыгада, з такімі людзьмі і за працай прыемна сустракаць Новы год, памяняцца нават думкі не з’явілася». Работы, з іх словаў, не вельмі многа. Паміж пацыентамі можна і канцэрт паслухаць, і паназіраць за весялосцю на плошчы.

«Адзначаць будзем у выходны»

Многія з супрацоўнікаў міліцыі, АМАПа, супрацоўнікаў ДПС таксама правялі навагоднюю ноч «пры выкананні».

Са словаў падпалкоўніка Аляксандра Мельнікава, намесніка начальніка Ленінскага РАУС, гэта настолькі звыклая з’ява для службоўцаў, што стала хутчэй нормай, чым выключэннем. За 16 гадоў сваёй службы ён сам сустракаў новы год не на працы толькі тры разы.

«Дома адзначаць будзем заўтра, у выходны. Пойдзем з сям’ёй ў госці да бацькоў, у нас такая традыцыя».

«Святкаваць дома было б сумна»

Каб усім, хто прышоў да галоўнай елкі было весела і цікава, працаваць на падрыхтоўку навагодняга свята давялося артыстам на чале з рэжысёрам Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ігарам Нікуліным.

Для яго Новы год на працы гэта частка прафесіі і ўвогуле — ладу жыцця. «Стараемся зрабіць кожнае свята прывабным. Гэтым разам спрабавалі стварыць самую яркую плошчу ў краіне. Працуюць усе ўжывую, з душой».

За час падрыхтоўкі святаў калектыў робіцца як сапраўдная сям’я. Дыскамфорту на працы ў святы няма — вакол блізкія людзі. Святкаваць дома, кажа рэжысёр, было б сумна — дома на Новы год засталася толькі котка.

Прыемна радаваць людзей

Дзяўчаты Юля і Света, што гандлююць слодычамі і навагоднімі сувенірамі, прыехалі да нас з Віцебска. Кажуць, што робяць так ужо не першы раз, бо падабаецца сустракаць Новы год у Гродне. Яны адзначылі свята і павіншавалі сяброў і блізкіх трохі загадзя, па тэлефоне ці праз інтэрнэт. Бо навагодняя ноч і наступны дзень звычайна напоўнены працай.

Дзяўчаты кажуць, што зусім не крыўдна працаваць пад час свята. Наадварот — прыемна, што іх праца дорыць людзям радасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025