Горад

Чаму Гродна нельга лічыць маленькім горадам: 6 фактаў

Часта кажуць, што Гродна — маленькі горад. Так лічыць і 56% апытаных намі ў Instagram. Мы знайшлі 6 фактаў, якія даказваюць, што Гродна — не такі ўжо і малы.

Дарэчы, па стане на 1 студзеня 2018 года насельніцтва Гродна складала 370 919 чалавек. Нямала!

1. Амаль як сталіца кантынента

Гродна падобны паводле насельніцтва да сталіцы цэлага кантынента! Насельніцтва Канберы, сталіцы Аўстраліі, без гарадоў-спутнікаў, гэта ўсяго 395 790 чалавек. Толькі на 25 000 чалавек больш за насельніцтва нашага горада. Пабудаваць яшчэ адну Альшанку — і розніца наогул знікне!

alllhomes.com.au

2. Самы вялікі на захадзе

Гродна гэта самы вялікі горад у заходняй частцы Беларусі. Сёння ў Гродне жыве на 23 000 чалавек больш чым у Брэсце.

Націсніце на кнопку «Прайграваць» на графіку ніжэй, каб прасачыць за дынамікай росту абодвух гарадоў цягам апошніх 10 гадоў.

3. Калі б Гродна быў дзяржавай

Калі б наш горад быў дзяржавай, ён займаў бы 39 месца сярод 44 краін Еўропы, пакінуўшы за сабой Ісландыю, Андору, Манака, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына і Ватыкан. Ці 181 месца сярод 242 краін свету. Някепска!

4. Расце хутчэй за Мінск

Гродна — гэта самы хуткарастучы горад у Беларусі цягам трох дзесяцігоддзяў.

За апошнія 30 год насельніцтва горада павялічылася на 26%. Для параўнання, несельніцтва Мінска вырасла на 19%.

З 2005 года Гродна вырас на 14%, а Мінск за аналічны перыяд на 10%. Мінск у 1988 — 1,607 млн жыхароў, Гродна ў 1989 — 272 тыс, Мінск у 2005 — 1,774 млн, Гродна ў 2005 — 317 тыс.

Калі наш горад захавае тэмпы росту, то неўзабаве стане трэцім па колькасці насельніцтва горадам Беларусі пасля Мінска і Гомеля.

5. Самы вялікі на 1000 км

Гродна — самы вялікі горад с поўначы на поўдзень цягам 900 км — на простым шляху ад Рыгі да Львова іншага такога ж буйнога горада няма, калі толькі не зварочваць за сотню кіламетраў у Вільню. А калі ехаць роўненька з усходу на захад, то на шляху ад Мінска да польскага Шчэціна больш за 1000 км нам не трапіцца такі ж буйны горад!

6. Большы за многія сталіцы еўрапейскіх краін

Гродна большы за сталіцы такіх дзяржаў, як Славенія — Любляна (287 тыс.), Боснія і Герцагавіна — Сараево (275 тыс.), Чарнагорыя — Падгорыца (150 тыс.). І толькі крыху меншы за сталіцу Славакіі - Братыславу (425 тыс.) ці Эстоніі - Талін (450 тыс.).

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025