Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх у Залессі адкрыюць новы будынак комплекса. Паглядзелі, куды можна паехаць на Ноч музеяў у Гродзенскай вобласці.

Ноч музеяў – гэта міжнародная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, якая праводзіцца з 1997 года. Асноўны дзень акцыі ў Беларусі, як і ва ўсім свеце – 18 траўня. У гэты дзень многія музеі свету працуюць да позняга часу ці нават да раніцы. У Гродзенскай вобласці некаторыя музеі прапануюць адмысловую праграму ўжо 17 траўня, а некаторыя запрашаюць на акцыю праз тыдзень, 25 траўня.

17 траўня

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы

У праграме:

  • анімацыйна-забаўляльная праграма «У гасцях у Вавёркі»;
  • бяспройгрышная латарэя;
  • падарожжа ў свет этнаграфіі «Тварэнне для душы і рук»;
  • незвыЧайны пачастунак;
  • аквагрым «Акварэльныя цуды».

Пачатак – 17.30. Уваход вольны.

Адрас: Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая 17.

Іўеўскі музей нацыянальных культур

У Іўеўскім музеі будуць гуляць у “мафію”.

Пачатак: 19.00. Запіс па тэлефоне: +375 1595 68035.

Адрас: Іўе, вул. 17 Верасня, 9.

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей

У праграме:

  • 19.20-20.00 – майстар-клас па побытавых танцах,
  • 20.00-21.00 – майстар-класы ад Навагрудскага цэнтра рамёстваў,
  • 20:00−22:00 – беларускія народныя гульні,
  • 20:00-22:00 – віктарына.

Пачатак – 19.00. Уваход вольны.
Адрас: Навагрудак, вул. Гродзенская 2.

18 траўня

Музей куклы «Лялька ў карагодзе жыцця» (Индура)

В программе:

  • 17.00-17.30 — тэатралізаваная экскурсія па музеі лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця». Лакацыя «Музей у QR кодзе». Акцыя «Час сэлфі». Фотатэатр “Я – самы галоўны экспанат”.
  • 17:30-18:00 — квэст-гульня «Па слядах экскурсавода».
  • 18:00−18:40 — Музейны занятак ад кіраўніка аматарскага аб’яднання «Юная рукадзельніца» Ганны Кухарэвіч «Цацкі з чароўнага куфэрка».
  • 18:40-20:00 – тэматычная пляцоўка «МузейКІНО».
  • 20:00−20:30 – музей-кафэ «Лялькины прысмакі» (прыносім сваю любімую смакату да гарбаты).

Пачатак – 17.00.
Адрас: Індура, вул. Някрасава 1.

Ноч музеяў у Крэўскім замку (Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей)

У праграме

  • адкрыццё часовай музейнай экпазіцыі «Крэва ў полымі Першай сусветнай вайны»;
  • экскурсія «Ліпень 1917. Крэва на перадавой»;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі;
  • выстава-продаж майстроў народнай творчасці;
  • фотазона.

Пачатак – 17.00. Уваход: для дарослых — 5 руб., для дзяцей – вольны.

Адрас: Крэва, вул. Дзяржынскага.

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага

У праграме:

  • 16.00 – прэзентацыя выставы «Ваенная атрыбутыка» (з прыватнай калекцыі сям’і Анішчык);
  • 17.00-17.50 – выстава “Вясновае натхненне”, майстар-класы па выцінанцы, вырабе лялькі і ўпрыгожанняў для каравая;
  • 18.00-19.00 – канцэртная праграма “Песні ад усёй душы”.

Пачатак – 16.00. Уваход вольны.

Адрас: Слонім, пл. Леніна, 1, вул. Ружанская, 1.

Музей-сядзіба М.К. Агінскага

У праграме:

  • 18.00-18.45 – адкрыццё новага музейнага аб’екта – стайні.
  • 19.00-20.00 – канцэрт-прытча “Чатыры стыхіі” (аўтарскі праект рэжысёра-пастаноўшчыка Таццяны Мажор) артыстаў філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
  • 20.00-20.45 – вячэрні праменад па палацы М.К. Агінскага;
  • 21.00-21.30 – кітайскае абаянне пейзажнага парка;
  • 21.30-22.30 – начное натхненне ў альтанцы Амеліі.

Пачатак – 16.00. Уваход 15 руб. Колькасць квіткоў абмежаваная, даведкі па тэлефоне: 8(01592) 4-57-84, 4-57-86.

Адрас: Залессе, вул. Агінскага.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

У праграме:

  • 18.30-20.00:
    • кававая візітоўка “Знаёмцеся, кава!”,
    • віктарына “Кафейныя асновы”,
    • майстар-клас па вырабе сімвала Ночы музеяў,
    • квэст «Адамава пяро жаданняў».
  • 20.00 да 21.00:
    • начная экскурсія па экспазіцыі музея.
  • На працягу ўсяго мерапрыемства:
    • выстава “Натхненне на дне кубка”,
    • кінакафэ.

Пачатак – 18.30.
Адрас: Навагрудак, вул. Леніна, 1.

Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей

У праграме:

  • Інтэрактыўная экскурсія.
  • Кірмаш майстроў.
  • Музейная карчма.
  • Майстар-класы.
  • Этнатанцы.
  • Фотазоны і іншае.

Пачатак – 18.00. Уваход — 4 руб., патрэбны папярэдні запіс па тэл. (801 591)73686.
Адрас: Астравец, пр. Энергетыкаў, 2.

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей

Акцыя “Лабірынтамі старога парку”:

  • 12.00 – Адкрыццё выставы дыярам школ Свіслацкага раёна, у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага».
  • 17.00 – Экскурсія-падарожжа «Лабірынтамі старога парка» (гарадскі парк) для школьнікаў старэйшага ўзросту.

Пачатак – 12.00. Уваход бясплатны.
Адрас: Свіслач, вул. Леніна, 8.

Музей гісторыі рэлігіі ў Гродне

Госці будуць:

  • шукаць страчаны скарб роду Храптовічаў,
  • вывучаць таемную мову японскага кімано,
  • праходзіць квіз і даведаюцца, наколькі добра разбіраюцца ў мастацтве,
  • знаёміцца ​​з сімваламі Вялікадня ў хрысціянстве і юдаізме.

Можна наведаць Лютэранскую царкву Святога Іаана і там прыняць удзел у пазнавальнай гульні «Уладар тысячы труб». Завяршэннем мерапрыемства стане прагляд спектакля «Уединённый домик на Васильевском» у Тэатры лялек.

Скарочаная версія мерапрыемства – пазнавальная гульня ў Лютэранскай кірсе і спектакль у Тэатры лялек.

Пачатак: 19.00. Уваход: 40 руб. (поўная праграма), 25 руб. (скарочаная праграма). Запіс у Instagram музея.

Адрас: Гродна, Замкавая, 16, Акадэмічная, 7А (кірха), Дзяржынскага, 1/1 (тэатр).

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Новы замак

  • 18.30 – 19.00 – размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы;
  • 19.00 – 20.30 – урачыстае адкрыццё; канцэртная праграма з удзелам народнага духавога аркестра і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага камернага жаночага хору УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”;
  • 19.00 – 21.00 – пляцоўка з аквагрымам;
  • 19.00 – 22.00 – інтэрактыўная пляцоўка “Хобі Гульні”;
  • 19.00 – 22.00 – інтэрактыўная зона Урок Прадказання”;
  • 20.00 – 22.00 – эксклюзіўная праграма (“Урок  Гербалогіі”, “Урок  Заклінанняў”, квэст “Сарваны ўрок”,  “Гісторыя Магіі” (пешаходная экскурсія па вул. Замкавай),  квіз-гульня  “Турнір чатырох чараўнікоў”);
  • 20.30, 21.00, 21.30 – прагляд тэматычных дыяфільмаў;
  • 22.00 – 23.00 – кавер-версіі сусветных хітоў у выкананні Палашавец А.А., Канецкай Л.Л., Сярко А.А. (жывы гук);
  • 23.00 – святочны феерверк.

Стары замак (унутраны двор)

20.00 – 21.30 – музычны праект “Вочы” (жывы гук).

У гэты дзень Стары замак працуе з 19.00 да 22.30 (каса да 21.30). Новы замак працуе з 18.30 да 22.30 (каса да 21.30).

Уваход:

  • эксклюзіўная праграма ў Новым замку (колькасць білетаў абмежаваная) – дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 20 руб., школьнікі – 10 руб.,
  • агульная праграма ў Новым замку – дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 12 руб., школьнікі – 6 руб.,
  • экспазіцыя і праграма ў Старым замку – дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 10 руб., школьнікі – 6 руб.

25 траўня

“Магія агню і святла” (Лідскі гісторыка-мастацкі музей)

У Лідскім замку чакаюць выступы тэатраў агню і сольных артыстаў – агулам каля 80 удзельнікаў.

У праграме агністыя пастаноўкі і перформансы з агністымі шарамі, шастамі, вяроўкаміі, веерамі і мноствам іншых сродкаў утаймавання агню. Нумара з жывым агнём і светлавымі эфектамі будуць дапоўнены фінальным піратэхнічным шоу. Запланаваныя і майстар-класы ад найлепшых фаершчыкаў Беларусі.

Час: 17:00-23:59. Уваход: дарослым – 28 руб., школьнікам – 15 руб., студэнтам – 22 руб., дзецям да 6 гадоў бясплатна.

Чытайце таксама: Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі