Людзі і справы

«Не прыкол, а лад жыцця». Гродзенец распавёў, як пачаў хадзіць басанож па вуліцы

Апошнія 4 гады гродзенец Канстанцін ходзіць басанож, у асноўным з вясны да восені. Для 21-гадовага хлопца хада басанож — гэта лад жыцця. А яшчэ такім спосабам ён пазбавіўся ад плоскаступнёвасці.

Людзей, якія ходзяць басанож у паўсядзённым жыцці ў вялікіх гарадах, называюць барэфутэрамі. Многіх з іх не бянтэжаць ні брудны асфальт, ні лужыны, ні погляды мінакоў.

У кожнага свае дзвіжухі

Канстанцін ходзіць басанож ужо 4 гады. Хлопец яшчэ нядаўна вучыўся ў Медыцынскім універсітэце, але забраў дакументы. Кажа, хапіла мазгоў паступіць на бюджэт, а потым кінуць. Сёння Канстанцін — бармэн.

«У Гродне я працаваў у некалькіх установах, а цяпер у пошуках працы. І ў мяне невялікія змены ў жыцці. Планую нават паспрабаваць з’ехаць у Санкт-Пецярбург. У нашым горадзе ў апошні час сумна — мала устаноў», — распавядае Канстанцін.


Хадзіць басанож па вуліцы хлопец стаў выпадкова, а пасля ўцягнуўся і абутак насіў толькі ў самых неабходных сітуацыях — на працы і ў халодную пару сутак.

«У мяне практычна ўсе сябры паўнефармальныя і ў кожнага свае дзвіжухі. Вось і я падумаў, што буду хадзіць басанож. І так ужо 4 гады — з пачатку мая і да кастрычніка. У публічныя месцы я мала хаджу, а калі кудысьці трапляю, то туды, дзе ў мяне знаёмыя. У сур’ёзныя месцы трэба абувацца, у тым ліку і на працу, — ёсць ціск грамадства. А ў цэлым меркаванне людзей мяне не цікавіць, ім заўсёды нешта будзе замінаць і не падабацца. Але за 4 гады мне ніхто так і нічога не сказаў. Можа, людзі проста не бяруць на сябе адказнасць?».

Пазбавіўся плоскаступнёвасці

Часам Канстанціна спыняла міліцыя і прапаноўвала праехаць у аддзяленне. Але ён тлумачыў супрацоўнікам, што хадзіць басанож — гэта яго выбар і лад жыцця.

«Рэзкіх сітуацый не ўзнікала. Асноўнае пытанне — чаму басанож? А гэта маё права і мой выбар. Хада басанож карысная для чалавека, яна дапамагае выпраўляць артапедычныя праблемы. Плоскаступнёвасць маментальна выраўноўваецца. У мяне была жудасная плоскаступнёвасць другой ступені. Два месяцы пахадзіў басанож і ў мяне стала першая ступень. А праз пару месяцаў я цалкам пазбавіўся ад гэтай праблемы. Да ўсяго гэтага я яшчэ падцягнуў свой імунітэт — з’явілася загартоўка. Я сябе лічу актыўным чалавекам і ў дзень стараюся праходзіць прыкладна па 9 км. На грамадскім транспарце не езджу — перасоўваюся самастойна».

З часам да ўсяго звыкаеш

Хадзіць басанож — справа добрая, лічыць Канстанцін, але тым, хто захоча паспрабаваць, прыйдзецца першыя дні трохі пацярпець.

«Усё пачыналася з вялікіх мазалёў, але з часам скура пачынае грубець і ты прывыкаеш. Я першы час стараўся хадзіць па траве, але цяпер хаджу ўжо ўсюды — у асноўным па тратуары. Ногі хутка прывыкаюць да гарадскога пакрыцця і тэмпературы, і пасля гэтага не мерзнуць. Улетку пад дожджыкам цёпла хадзіць.

Часам бывае балюча хадзіць з-за якіх-небудзь камянёў або смецця. З нязвычкі можна ногі канкрэтна парэзаць, але з часам да ўсяго абвыкаеш. У мяне ёсць дзяўчына, да майго ладу жыцця яна ставіцца нармальна. Галоўная ўмова — прыйсці дадому і памыць ногі. Пры хадзе на вуліцы, ногі ніякага спецыфічнага паху не маюць — яны дыхаюць пастаянна і таму асабліва не пацеюць".

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025