Людзі і справы

Не машынкі, а сур’ёзны спорт. Як у Гродне развіваюць трасавы мадэлізм

Назва «трасавы мадэлізм» зразумелая далёка не кожнаму. Аматары такога спорту, даступнага кожнаму, ёсць і ў Гродне. Яны сустракаюцца ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі, дзе збіраюць мадэлі гоначных аўтамабіляў у розных маштабах, а потым запускаюць з дапамогай праграмавання і электрычнасці па спецыяльнай трасе.

У Гродне такое хобі можна падзяліць на дзіцячую творчасць і дарослы спорт. Для дзяцей гэта карысна, бо яны вучацца працаваць з рознымі матэрыяламі, паяць, свідраваць, пілаваць.

«Гэта тэхнічны від спорту які зарадзіўся ў ЗША ў 1950−60 гады мінулага стагоддзя як хобі. Хутка ён стаў папулярным ва ўсім свеце. У СССР трасавы мадэлізм першым з’явіўся ў Прыбалтыцы, адтуль распаўсюдзіўся па ўсім саюзе. У часы СССР менавіта прыбалты былі лідарамі ў гэтым відзе спорту», — распавядае Віталь Маркушэўскі, чэмпіён Беларусі па трасавым мадэлізме.

Віталь Маркушэўскі
На працягу некалькіх месяцаў дзеці, і напрацягу некалькіх дзён дарослыя, збіраюць мадэлі гоначных аўтамабіляў у маштабе 1/32 і 1/24. Пасля ўсіх этапаў зборкі свае мадэлі ўдзельнікі запускаюць па спецыяльнай трасе, якая мае ад 4 да 8 дарожак. Кожная дарожка падключана да блока сілкавання, у сярэднім гэта 12 вольт. Мадэль кіруецца адмысловым пультам.

На спаборніцтвах кожны ўдзельнік праязджае па кожнай з дарожак, а перамагае той, хто праедзе больш за ўсё кругоў за гонку. У самых хуткіх класах хуткасці могуць даходзіць да 100 км/г.

Віталь не толькі прафесіянал у гэтым спорце, але і настаўнік для многіх гарадзенскіх хлапчукоў.

«У нас дзеці робяць пачатковыя мадэлі для агульнага развіцця. Калі дзіця застаецца ў нашым клубе і яму гэта цікава, і да таго ж ён нядрэнна ездзіць, то ідзе размова аб куплі больш-менш сур’ёзнай мадэлі, з якой ён зможа ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Калі раней трэба было ўсё рабіць сваімі рукамі, то цяпер для трасавага мадэлізму працуе цэлая індустрыя. Усё на сур’ёзным узроўні. Напрыклад, дэталі з розных палімераў, розныя тыпы гумы на колы, маторы спецыяльна для гэтага спорту. Усё стала як у сапраўдных аўтагонках».

Рэкламы клуб мадэлізму у горадзе не мае. Дзеці пераважна прыходзяць, пачуўшы расказы іншых.

Некалькі разоў на год гарадзенцы ездзяць на гонкі ў Мінск і Салігорск. Гэта два гарады, дзе яшчэ існуюць гурткі. У іншых гарадах Беларусі альбо ўсё заглохла, альбо знаходзіцца ў вельмі жаласлівым стане.

«Рэспубліканскі ўзровень гэта адно, міжнародны — зусім іншае. Вельмі высокі ўзровень спартсменаў у Прыбалтыцы, Расiя і Украіна таксама не адстаюць. У 2013 годзе чэмпіянат свету быў у Кіеве, а ў 2014 — у Рызе. Я для сябе зрабіў простую выснову: хочаш быць моцным — трэба ганяцца з моцнымі.

Для мяне трасавы мадэлiзм, гэта ўжо больш чым проста хобі. За доўгія гады, дзякуючы спорту, з’явілася шмат добрых сяброў у замежжы. Любыя міжнародныя спаборніцтвы гэта не толькі ўласна гонка, але і невымоўная атмасфера зносін. Там узровень спартсменаў залежыць наўпрост ад колькасці гонак. Больш ездзіш — больш вопыту атрымліваеш. На жаль, у нашай краіне гонак вельмі мала".

Гарадзенскі клуб можа ўдзельнічаць толькі ў трох рэспубліканскіх спаборніцтвах у год: чэмпіянат Беларусі, чэмпіянат Мінскай вобласці і чэмпіянат Гродзенскай вобласці. Каб спаборнічаць на міжнародным узроўні гэтага мала. Да прыкладу, у Піцеры ёсць дзевяць вялікіх спартыўных трас, два разы на месяц абавязкова праходзіць гонка.

Але нават у Беларусі Гродна адстае ад таго ж Салігорска, дзе за гэтым спортам пільна сочаць мясцовыя ўлады і надаюць яму вялікую ўвагу. На рэспубліканскія спаборніцтвы гэты горад возіць не па пяць спартсменаў, а па 15.

«Кожны можа па свойму разумець і тлумачыць, чаму ў нас не так. Я бачу праблему ў многім. Пачнем з самага простага — фінансавання. Дзяцей мы возім за свае грошы, а пасля паездкі, праз нейкі час, нам вяртаюць затрачаныя сродкі. Нібыта ўсё гонкі ёсць у афіцыйным календары па лініі ДОСААФ, да якога мы адносімся, але маем што маем. Атрымліваецца парадокс: мы ездзім, заваёўваем прызавыя месцы, усе задаволеныя і мы малайцы, вось толькі грошай няма».

Нягледзячы на праблемы, у гарадзенскім клубе стараюцца не сумаваць. Галоўнае, што не ўзнікае праблем з наборам. Па-ранейшаму ў Гродне хапае дзяцей, якім цікавы трасавы мадэлізм.

Падзяліцца
Меткі: хобі

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025