Спадчына

Не дорага, але вельмі прэстыжна. Чаму Гродна патрэбна ўласная археалагічная экспедыцыя

Hrodna.life чарговы раз дае парады мясцовым уладам — як правільна кіраваць горадам. Гэтым разам тлумачым, як за невялікія грошы зрабіць надзвычай важную навуковую працу ды павысіць прэстыж Гродна і яго кіраўнікоў.

Сярэднявечны горад амаль не капалі

Гродна — адзін з самых багатых на археалагічную спадчыну гарадоў Беларусі. Нездарма галоўны музей вобласці носіць назву гісторыка-археалагічнага. За апошнія 80 гадоў польскія, савецкія ды беларускія археолагі выдабылі з-пад зямлі дзясяткі тысяч цікавых прадметаў, якія экспануюцца ў музеях і актыўна вывучаюцца даследчыкамі.

Значная частка Замкавай гары была раскапана яшчэ ў 1930−40-х гг.

Але калі ўявіць сабе тыя абшары горада, якія грунтоўна раскапаны архолагамі, то іх акажацца не так і шмат. Прыкладна на 60% раскапана тэрыторыя Старога замка, збольшага тэрыторыя вакол Каложы, трошкі Новы Замак і амаль не раскапаны сам сярэднявечны горад.

Будаўніцтва супраць археалогіі

За апошнія 10−15 гадоў праводзіліся раскопкі галоўным чынам на вуліцах Вялікая Траецкая, Давыда Гарадзенскага, Замкавая, а таксама на Савецкай плошчы. Праўда, раскопкі гэтыя спадарадычныя, выкліканыя галоўным чынам запланаваным на тых месцах будаўніцтвам. Такія раскопкі, як правіла, зводзяцца да так званага «археалагічнага нагляду», калі ўсе росшукі трэба правесці вельмі хутка і ніякія маштабныя і грунтоўныя даследаванні немагчымыя.

Археолагі Павел Рапапорт і Міхась Ткачоў на Замкавай гары. 1980-я гг.

У дадатак да ўсяго гэтага хутка пашыраецца тэхналогія буданіцтва на так званых «буранабіўных сваях». Гэта значыць, што будаўнік забівае ў археалагічныя пласты сваі і гаворыць, што даследаванні непатрэбныя, паколькі слаі моцна не парушаныя. Але зразумела, што мы ніколі ўжо не дабярэмся да археалагічных скарбаў, паколькі яны пахаваныя пад новымі дамамі.

Чытайце таксама: Некалькі словаў пра перспектыву, або Як зноў зрабіць архітэктуру Гродна адным цэлым"

Засталося толькі 2−3 спецыялісты. У Беластоку — 20

Адсутнасць археалагічных даследаванняў прыводзіць да таго, што ў горадзе няма працы для археолагаў. Фактычна, перастала існаваць кафедра археалогіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на ўсю мільённую Гродзенскую вобласць засталося два ці тры чалавекі, якія маюць права паводле закону праводзіць археалагічныя даследаванні. Для параўнання на блізкай нам Беласточчыне адначасова «капаюць» не менш дваццаці спецыялістаў.

Мясцовыя ўлады мусяць змяніць стаўленне

У выніку мы імкліва страчваем сваё мінулае, але відавочна, што некаторыя таямніцы гісторыі нашага Гродна могуць адкрыць толькі археолагі. Гарадскім і абласным уладам трэба тэрмінова змяніць стаўленне да архелагічных даследаванняў.

Пачатак раскопак Фары Вітаўта. Пачатак 1990-х гг.

Пажадана стварыць фінансуемую горадам пастаянную археалагічную экспедыцыю, накшталт той, што працуе ў расійскім Вялікім Ноўгарадзе. Дастаткова ўзяць на працу аднаго або двух археолагаў і амаль круглы год праводзіць раскопкі хаця бы на невялікай тэрыторыі горада. Горад будзе атрымліваць гатовыя да забудовы ўчасткі ў гістарычным цэнтры, а кошты ўжо праведзеных даследаванняў можна ўключаць у аўкцыённы кошт участка.

Адныя плюсы, у тым ліку і для турыстаў

Цягам літаральна некалькіх гадоў фонды гродзенскіх музеяў папоўняцца ўнікальнымі экспанатамі, будуць зроблены важныя адкрыцці з гродзенскай гісторыі. Раскопкі таксама можна арганізоўваць як публічны працэс. Іх змогуць наведваць групы турыстаў, у раскопках будуць удзельнічаць усе жадаючыя гродзенцы-валанцёры.

Усё гэта, безумоўна, моцна ўздыме прэстыж і нашага горада і ўладаў. Затраты ж будуць адносна невялікія. Думаецца, што за 30−40 тысяч беларускіх рублёў на год можна было б аплаціць гадавую работу археолага, лабаранта і праводзіць раскопкі на некалькіх дзясятках квадратных метраў у самых цікавых месцах Гродна. Гэта не дорага, але вельмі прэстыжна.

Чытайце таксама: Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024