Спадчына

«Не будзь трусам — будзь сапраўдным беларусам!». У Гродне распачаўся новы сезон курсаў «Мова Нанова»

Якія ёсць шляхі да беларускасці, што значыць гэты панятак і як людзі прыходзяць да беларускага бачання свету, абмяркоўвалі на першых восеньскіх занятках «Мовы Нанова Гародня».

Каля 50 гарадзенцаў сабралося ўвечары 10 кастрычніка ў офісе ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», каб удасканаліць сваю беларускую мову. Палова з іх прыйшлі на «Мову Нанова» ўпершыню.

Адзін з такіх навічкоў, Анатоль (на фота), дзеліцца са слухачамі сваёй матывацыяй да вывучэння мовы:

«Мяне прывёў сябар Валодзя, які быў на занятках летась. Апошнім часам я больш пачаў стасавацца з беларускамоўнымі людзьмі. І мне стала сорамна, што сам не ведаю беларускай, не памятаю нічога са школы. Таму вырашыў сюды прыйсці і патрэніравацца, паразмаўляць на роднай мове».

46-гадовы Віктар прыйшоў на курсы, бо хоча навучыць беларускай мове замежнага сябра:

«Я вывучаў мову ў школе. Зараз маю сябра-мексіканца і дапамагаю яму размаўляць на рускай. Таксама ён хоча размаўляць па-беларуску. Таму я прыйшоў сюды, каб узгадаць усё тое, што ведаю, і пачаць размаўляць на мове».

Госцем заняткаў быў журналіст і музыка, фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў, які падзяліўся са слухачамі сваёй гісторыяй прыходу да беларускасці:

«Я скончыў гістфак. Калі я вучыўся, у мяне выкладалі тыя людзі, якіх сёння ўсіх павыганялі. Тады гэта ўсё нараджалася. Што датычыцца музыкі, мы раслі на англамоўных гуртах, польскім року. «Мроя», «Бонда» — гэта ўсё я значна пазней пачуў. То бок, да беларускасці прыходзіў праз універсітэт, паэтаў і толькі потым праз музыку».

У канцы Алесь выканаў песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Алеся Чобата, а таксама хіты гуртоў «Людзі на Балоце» і Dzieciuki.

Наступныя заняткі «Мовы Нанова» ў Гродне адбудуцца 17 кастрычніка ў 19.00 па вул. Будзёнага, 48а-63 і будуць прысвечаныя тэме «Стравы». Госцем будзе Алеся Аўласевіч — кулінарная відэаблогерка з Гомелю. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і ў суполках на Facebook і VKontakte.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025