Людзі і справы

«Не аўтаспын — для слабакоў»: блогер-падарожнік з Расіі правёў у Гродне майстар-клас аб мастацтве вольных падарожжаў

Віктар Аспідаў жыве ў Маскве, але дома надоўга не затрымліваецца. За яго плячыма падарожжы аўтаспынам па 84 краінах свету. Пра свае прыгоды і праекты Віктар піша ў сацсетках і змяшчае відэа на YouTube.

Падчас сустрэчы з гарадзенцамі ў тайм-кавярні «Партал» падарожнік падзяліўся сваімі думкамі пра аўтаспын і жыццё. Hrodna.life запісаў самыя цікавыя з іх.

«Перамяшчайцеся — вы ж не дрэва»

Аўтаспын — гэта супер магчымасць для ўсіх ахвотных, якая не вымагае валодання фінансамі і звышздольнасцямі.

Тэма свабодных падарожжаў звязана з правільнай расстаноўкай прыярытэтаў. Трэба разумець, што для вас галоўнае ў жыцці, і імкнуцца менавіта да гэтага. Калі ты распыляешся, нейкія дробныя справы праз ляноту і страхі становяцца руцінай, з якой складана выбрацца. Калі хочаце нешта змяняць — калі ласка, змяняйце, перамяшчайцеся. Вы ж не дрэва.

Першы вопыт аўтаспыну, як першае каханне, незабыўны.

Калі я пачынаў падарожнічаць, меў многа страхаў. Я не баяўся людзей, але баяўся, што мяне доўга не возьмуць, што я прамокну, змерзну, памру… А потым зразумеў, што ў любой кропцы свету, у любы час сутак і пару года ты можаш выйсці на дарогу і ўсё будзе добра.

Сёння нас падвозіў класны кіроўца. Ён вельмі правільна ўспрымае аўтаспын. Ён гаворыць: «Жыццё пазнаеш на кантрасце. Калі ты галодны, толькі тады ты адчуваеш смак ежы. Калі ты стаіш на дарозе, калі крыху змерз, ты атрымліваеш задавальненне ад таго, што сеў у цёплую машыну».

Мы павінны адчуваць адказнасць за ўсіх аўтаспыншчыкаў свету. Не адпалохваць кіроўцу, як пудзіла варон, сваім выглядам і паводзінамі.

Здаровая нахабнасць — гэта вельмі добрая якасць, якая нікому не прычыняе шкоды і пры гэтым у жыцці дапамагае адкрываць любыя дзверы, у тым ліку падарожнічаць аўтаспынам.

Аўтаспын вельмі добра ўплывае на вас як на паспяховага чалавека. У вас з’яўляецца больш упэўненасці ў сабе. Тыя людзі, якія валодаюць здаровай нахабнасцю, маюць больш шанцаў дасягнуць поспехаў у любой справе.

Якія кіроўцы спыняюцца? Або добрыя. Або вельмі добрыя.

Неабходна падтрымліваць у тонусе жаданне падарожнічаць. Я часам нават лаўлю сябе на думцы: як жа здорава, што зараз знаходжуся тут, у гэтым моманце. Важна ўсведамляць шчасце кожнага імгнення, мець унутранае полымя, якое стымулюе да будучых паездак і спраў.

«Сусвет клапоціцца пра вас»

Усё, што неабходна, адбываецца ў патрэбны момант.

Бывалі выпадкі, калі я нешта губляў ці ў мяне нешта кралі. Таму я зразумеў, што без многіх рэчаў можна абыходзіцца. І гэта здорава.

Калі вы маеце менш рэчаў, вы менш залежыце ад іх і менш губляеце грошай на іх абслугоўванне.

Калі вы настроены пазітыўна, сусвет клапоціцца пра вас тады, калі трэба.

«Свет прыходзіць да цябе такім, якім ён выходзіць ад цябе»

Трэба знаходзіць радасць у простым. Напрыклад, радасць у тым, што ў цябе ўсяго толькі тры разы скралі нешта, а не абрабавалі і не забілі пры гэтым.

Пясціце і беражыце ў сабе дзіця. Ёсць такі выраз: мужчына становіцца дзядулем, калі ў ім памірае дзіця. Я лічу, што гэтая фраза падыходзіць для ўсіх. Таму што, калі ты дзіця ў душы, ты можаш шчыра радавацца простым з’явам. Важна ў добрым сэнсе заставацца дзіцём.

У мяне ў гасцях быў хлопец-аўстрыец. Мы з ім гатавалі венскі шніцаль. Хлопец вельмі класны, пазітыўны. Прычым у яго адна рука. Але ён многа падарожнічаў. Гэта да пытання магчымасцяў. Важна быць не інвалідам ментальна.

Калі ты ўжо пачаў нейкую справу, старайся рабіць яе класна і рабі больш, чым робяць астатнія. Тады ў цябе ёсць шанцы і дабіцца большага. А калі ты робіш гэтак жа, як іншыя, ты нічым не вылучаешся, не развіваешся і наўрад ці дасягнеш якіх-небудзь асаблівых поспехаў.

«Работа — ад слова раб»

Любая работа — гэта абмен вашага часу жыцця на грошы.

Мне вельмі падабаецца выраз: «Работа — ад слова раб, звальненне — ад слова воля».

Важна разумець, наколькі вас задавальняе абмен вашага каштоўнага часу жыцця на тыя грошы, якія вы зарабляеце. Ці варта ваша незваротная гадзіна жыцця гэтых грошай. Паважайце сябе. Старайцеся рэалізаваць усе свае задумкі. Нават самыя смелыя ідэі трэба спрабаваць рэалізоўваць.

Памятайце, што час даражэйшы за грошы. Згубленыя грошы можна вярнуць. А час незваротны.

Выкарыстоўвайце па прызначэнні вашы мазгі і фізічныя здольнасці.

«Будзьце моцнымі духам!»

Ідзіце насустрач невядомаму і будзьце моцнымі. Размова ідзе не проста аб тым, каб фізічна быць моцным. Хаця гэта таксама правільна і добра. Але аб тым, каб быць моцным духам. У фільме «У дзікіх умовах», заснаваным на рэальнай гісторыі, ёсць афарызм — думка хлопца, які закончыў універ і паехаў падарожнічаць на Аляску: «Не важна, наколькі ты моцны, важна адчуваць у сабе сілу». Сілу духа.

Аўтаспын развівае гэтую сілу духа. Калі ты праязджаеш вялікія адлегласці, не скарыстоўваючы мыліцы ў выглядзе аўтобусаў, у выглядзе выкарыстання грошай, а за кошт здольнасцей мозгу, сваёй волі, то ты адчуваеш сябе значна больш моцным чалавекам. Па-першае, ты атрымліваеш многа добрага і пры гэтым аддаеш добрае сам. Па-другое, ты адчуваеш у сабе сілы, у цябе з'ўляецца натхненне нешта рабіць. Ты разумееш: «Я змагу».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024