Спадчына

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца ў запусценні, а сэрвіс у рэстаранах і кафэ не разлічаны на турыстычны попыт. Сваім меркаваннем Алекс падзяліўся ў Facebook-групе «Гродна».

«Навагрудак знаходзіцца ў яўна сумным стане»

На думку мужчыны, адзін з найстарэйшых і знакавых гарадоў Беларусі здзіўляе «недагледжанасцю і адкрытай беднасцю».

—  Таўсценная сцяна ў два метры вышынёй і таўшчынёй на замкавай гары, пасля дзесяці гадоў будоўлі і рэнавацыі, якая зачыняе сабой увесь выдатны агляд на наваколлі - галоўную мэту і рацыю любой замкавай гары, жылыя дамы, якія прыйшлі ў жаласны стан шырокага прыватнага сектара, часам вяртаюць турыста ў сярэдзіну 20-га стагоддзя, трухлявыя пабудовы, гаражы і хлявы, ужо за сто метраў ад раструбленнага гістарычнага цэнтра — усё гэта навявае міжвольны сплін і абурэнне, чаму такія гістарычныя і архітэктурныя гарады-жамчужыны знаходзяцца ў такім яўна жаласным стане, — сумуе беларус.

Па тэме: За ўваход на руіны Наваградскага замка пачалі патрабаваць грошы

Прыкмячае Алекс і жаласны стан драўляных дамоў міжваеннага перыяду, якія сыплюцца «па ўсіх франтах і франтонах».

— Забітыя, даўно на рамантаваныя тратуары, «гістарычныя каштоўнасці» з аблупленай тынкоўкай у самым цэнтры, — піша Алекс.

Знайсці добры гатэль у Навагрудку можна

Падчас паездкі беларус спыняўся ў некалькіх гатэлях. Напрыклад, «Навагаз» (гасцініца Навагрудскага завода газавай апаратуры) Алекс ахарактарызаваў як «звычайны інтэрнат з некаторымі выгодамі». На думку мужчыны, гасцініца падыдзе для пражывання на кароткі тэрмін.

У сваю чаргу гатэль «Гражына» пакінуў у Алекса добрае ўражанне.

— Дэмакратычныя 80 рэ/суткі і гасцінная, ветлівая гаспадыня, якая не лянуецца ўсміхнуцца і асабіста правесці-паказаць выгоды і асаблівасці, без перабольшання шчыра парадавалі, — адзначыў мужчына. «Гражына» — адна з новых гасцініц Навагрудка, адкрылася ў красавіку 2020 года. Яна зусім невялікая — усяго на 21 госця.

Кафэ ў Навагрудку падкачалі, а вось кавярні дастаткова ўтульныя

Наведаў Алекс і адно з папулярных кафэ ў цэнтры горада «Легенда». Аднак беларус застаўся расчараваны і абслугоўваннем, і кухняй.

— Ежа прэсная, з «трыма кавалачкамі каўбаскі» — замест «смажаніны з каўбаскамі», здобраная шчодрай рукой таннымі кетчупам і маянэзам і няўсмешлівым абслугоўваннем, якія дакладна падазраюць, якую «пісчу» яны падаюць занетанна, — напісаў мужчына.

Затое Алексу спадабаліся ўстановы па суседстве — «Кофейня» (верагодна, ён меў на ўвазе Cava_bar у будынку гасцініцы «Гражына») і «Кавярня». Беларус адзначыў душэўнае абслугоўванне і «цалкам ядомыя» стравы.

Чытайце таксама: У старой воданапорнай вежы ў Навагрудку хочуць зрабіць бар

Чаму ў чыноўнікаў не атрымліваецца вырашыць праблемы Навагрудка

У 2020 годзе чыноўнікі адзначалі, што Навагрудак — адзін з самых паспяховых прыкладаў развіцця турызму ў вобласці. Яшчэ ў 2013 годзе там адкрылі турысцка-інфармацыйны цэнтр, а ў 2017 запусцілі сайт «Турызм і адпачынак на Навагрудчыне». У горадзе ўстанавілі банеры, шчыты і дарожныя знакі, каб турыстам было прасцей арыентавацца. Планавалася і развіццё інфраструктуры.

Аналізуючы праблемы з турыстычным попытам на беларускія гарады, выданне Tio.by прыводзіць некалькі прычын. Сярод іх — дрэнная транспартная сувязь, недахоп гасцініц бюджэтнага ўзроўню, адсутнасць адзінай канцэпцыі або брэнда горада, а таксама недахоп «бюджэтных, але ўтульных» устаноў.

Таксама журналісты звяртаюць увагу на тое, што для папулярызацыі ўнутранага турызму неабходна аднаўляць гістарычныя аб’екты.

У Навагрудку ёсць тры невялікія гатэлі. Той самы гатэль «Навагаз», дзе спыняўся Алекс, «Гражына» і «Крокус». Раней тут быў яшчэ адзін гатэль пад назвай «Панскі дом», але зараз ён зачынены. Быў у горадзе і гатэль «Навагрудак» ад ЖКГ, але і ён ужо некалькі гадоў не працуе.

Таксама побач з горадам ёсць біятлонны комплекс «Сялец», дзе таксама могуць спыніцца турысты ці групы.

Таму многія турысты заязджаюць у Навагрудак толькі на гадзіну-дзве і едуць далей. Вялікім групам прасцей спыніцца ў Лідзе ці Баранавічах і заехаць у Навагрудак па дарозе, а не марнаваць на яго цэлы дзень.


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025