Фронтвуман панк-рок гурта «Messed Up» і сузаснавальніца ініцыятывы «Inter» Наста Капыток да актывізму прыйшла небанальным шляхам — праз панк-рок. Пра гэта яна распавяла Hrodna.life.
Як ты сама ўспрымаеш сваю музыку — гэта грамадскі актывізм або творчасць? Ці ты іх не падзяляеш?
Спачатку для мяне гэта была проста музыка, потым ужо з’яўлялася напаўненне. Тэксты я не пішу. Не ведаю, можа, у дзяўчат усё гэта раней у галаве з’явілася, усе гэтыя ідэі фемінізму, свабоды, роўнасці, антымілітарызму. У мяне гэта быў доўгі працэс.
Я наогул з Навагрудка. Я тут ні з чым такім не сутыкалася, тут людзі больш думаюць пра тое, як бы ім паесці, а не пра такія высокія штукі. Я і панкам не была. Проста хацела граць у групе. Дзяўчаты сказалі: «Мы граем панк». І я падумала: «Хачу граць у групе. Добра, буду граць панк».
Потым з’явіліся канцэрты, і неяк паступова з’яўляліся гэтыя ідэі. З’яўляліся спічы паміж песнямі. Памятаю, мы прыехалі ў Мінск, такія акуратненька апранутыя панкі, і сустракаем там рэальных панкаў, з іракезамі. «Ваў, такое ёсць у Беларусі?! Нічога сабе!»
Мы выступілі, і да мяне падышоў нейкі мужык з натоўпу. Пытаецца: «А чаго вы прагоны не робіце?». Я потым падышла да дзяўчат, спытала, што такое прагоны. Аказалася, мы павінны былі нешта казаць паміж песнямі. А я паміж песнямі проста маўчала. Я пачала пасля гэтага глядзець канцэрты — нібыт паўсюль людзі нешта кажуць. Крута! Гэта зойме час, і я змагу сказаць нейкую разумную думку.
Так усё і пачалося. Мне трэба было думаць, што мне сказаць, і я пачала нешта чытаць — пра фемінізм, свабоду, роўнасць, братэрства, салідарнасць. На канцэртах з’яўляліся ўсякія скрыначкі для палітвязняў, і я пачала цікавіцца, а што гэта, а хто такія анархісты. І з’явілася ўжо такое маё напаўненне актывісцкае, са сваёй пазіцыяй.
Ужо не проста музыка. І зараз гэта падзяляць ужо, напэўна, складана. Ды і навошта.
«Inter», атрымліваецца, з’явіўся з прагонаў паміж песнямі? Як ініцыятыва стваралася?
Пачалося ўсё з таго, што мая сяброўка Маша Яцэўская з’ездзіла на праект, які арганізоўвалі MAKEOUT. Гэта беларускі праект пра гендарнасць, сэксуальнасць і асаблівасці праявы гэтага ў Беларусі. Яны сабралі ЛГБТ+ персон і вучылі іх быць актывістамі. Маша вярнулася вельмі натхнёная. Я да гэтага таксама была на праекце,
на курсе «Агенты супраць гендарнага гвалту» ад YWCA ў Мінску. Мы з Машай жылі разам, і ў групе мы разам граем — яна на бас-гітары, я спяваю. Так што мы ўвесь час у адной прасторы, пастаянна абменьваемся думкамі, ідэямі. І вось мы абедзве сталі думаць, што трэба было б нешта стварыць. Нездарма ж мы ўсе гэтыя навыкі і веды атрымалі, трэба з імі нешта рабіць. Але што менавіта?
Потым мы разам з Машай паехалі ў летнік ад «Больш цела». Гэта такая нізавая ініцыятыва, займаюцца прасоўваннем бодзі-пазітыву. Бліжэй да канца праекта нас падзялілі на каманды для воркшопа, і мы з Машай апынуліся ў адной камандзе.
Нам далі заданне распрацаваць праект: выбраць актуальную для Беларусі тэму і прыдумаць пад яе ініцыятыву, з нуля. Мы з дзяўчатамі вырашылі, што для нас важна, каб людзі былі адукаваныя ў тэмах гендару. Гэта б стварыла больш бяспечнае грамадства. Калі людзі разумеюць, яны перастаюць дыскрымінаваць. Мы вырашылі, што трэба рабіць адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Напрыклад, двойчы на месяц запрашаць лектараў і лектарак з іншых гарадоў, у прыватнасці з Мінска, таму што Мінск — гэта такі «рассаднік» розных ініцыятыў. Мы прыгожа размалявалі ватман, распісалі праект, прадставілі яго, і раптам зразумелі, што гэта ж гатовы план. І мы хочам яго выканаць!
Вярнуліся ў Гродна, і я адразу пайшла дамаўляцца пра памяшканне. Дапамог знаёмы, і мы дамовіліся з Цэнтрам гарадскога жыцця — там звычайна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя мастацтву, культуры, беларускай мове. Мы там да гэтага аднойчы праводзілі кінапаказ, круцілі фільм пра вайну ў Курдыстане, пра жаночыя атрады, якія змагаюцца з ІДІЛаўцамі.
Я спытала… і нам яго [памяшканне — рэд.] далі бясплатна. Я проста распавяла, што мы будзем прасоўваць тэмы фемінізму і ЛГБТ, ім зайшло, і ўсё, мы пагналі.
А чаму Inter? Адкуль назва?
З назвай нам было складана вызначыцца. «Новыя рэгіёны», напрыклад, адразу ведалі, што яны будуць ЛГБТ-ініцыятывай, і ў іх першапачаткова вясёлка на лагатыпе. А мы хацелі казаць пра шырокі спектр тэмаў, і не было чагосьці галоўнага, ад чаго можна адштурхоўвацца.
Мы, наверное, день сидели, искали название, и как-то к нам пришло слово «интерсекциональность», «интер». Я как раз рисовала — люблю что-то выводить на бумаге, пока думаю. И вот пришло «интер», а на клавиатуре есть кнопка «энтер». И я нарисовала нам эту кнопку, которую нажимаешь, и все вокруг сразу начинают использовать інтэрсекцыянальны падыход.
Мы, напэўна, дзень сядзелі, шукалі назву, і неяк да нас прыйшло слова «інтэрсекцыянальнасць», «інтэр». Я якраз малявала — люблю нешта выводзіць на паперы, пакуль думаю. І вось прыйшло «інтэр», а на клавіятуры ёсць кнопка «энтэр». І я намалявала нам гэтую кнопку, якую націскаеш, і ўсе вакол адразу пачынаюць выкарыстоўваць інтэрсекцыянальны падыход.
Inter’у хутка год — ужо ёсць, пра што гаварыць. Што самага яркага здарылася за гэты час? Вы ўжо і лекцыі праводзілі, і паказы, і абмеркаванні.
Самае яркае, чым я больш за ўсё ганаруся, гэта наш удзел у міжнародным фестывалі «Не вінаватая». У ім удзельнічае шмат гарадоў, і ў кожным горадзе робяць свае мерапрыемствы і збіраюць грошы ў дапамогу жанчынам, якія апынуліся ў цяжкіх сітуацыях, якія пацярпелі ад гвалту. Мы збіралі на прытулак для жанчын «Радзіслава», таму што ў Гродне мы не знайшлі недзяржаўных арганізацыяў, якім можна было б дапамагчы. Я так разумею, усе гарады Беларусі збіралі на «Радзіславу». Ад нашай краіны ўдзельнічалі 4 гарады.
Мы наогул першапачаткова не збіраліся ў сябе нічога арганізоўваць, мы хацелі толькі паўдзельнічаць як група «Messed Up». Звязаліся з арганізатаркамі ў Мінску, а яны такія: «У сэнсе да нас? Гродна — вялікі горад, рабіце ў сябе самі». Мы падумалі: зробім кінапаказ або лекцыю — да нас ніхто не прыйдзе. У Гродне шмат панкаў. Трэба рабіць панк-канцэрт.
Гэта было 7 сакавіка, мы вырашылі назбіраць груп, у якіх ёсць дзяўчаты. У выніку мы зрабілі і лекцыю, і канцэрт. Калі я планую, я заўсёды пішу па максімуму, а потым ужо думаю, адкуль браць грошы. Таму што калі брэйншторміць і думаць «Ой, гэта не атрымаецца, гэта немагчыма», то лепш ужо наогул не рабіць. Усё магчыма. Трэба спрабаваць.
Я вельмі нервавалася, адчувала такую вялікую адказнасць. Мне хацелася і рэальна дапамагчы дзяўчатам, і зрабіць класнае мерапрыемства. Мы запрасілі гурты з Мінска, з Беластока былі, з якімі мы раней выступалі, былі дзяўчаткі з Літвы. Такія класныя, і гралі такую злую панкату! Мара.
Паўстала куча пытанняў - мы ж ніколі канцэрты не арганізоўвалі. А тут — візы, пражыванне, колькі плаціць, як пакарміць, апаратура… Рабілі ўсё гэта я, Маша і Ліза, гэта наша гітарыстка з «Messed Up». І дапамагалі нашы валанцёркі з Inter, яны займаліся лекцыйнай часткай, якая была ў першай палове дня. Цікава, што з тых,
хто быў на лекцыях, амаль ніхто не застаўся на панк-канцэрт. Мы хацелі захапіць як мага больш людзей, і я разумела, што панкі не пойдуць на лекцыі, а наведвальнікі лекцый — не пойдуць на панк. У выніку ў нас было дзесьці 30 чалавек на лекцыях і каля сотні на канцэрце. Добрую суму сабралі для «Радзіславы».
У кожнай дзейнасці заўсёды ёсць нейкая ўнутраная мэта. Што асабіста табе даюць «Inter» і «Messed Up»?
У мяне пакуль няма дакладнага адказу на гэта. Грошай мы гэтым не зарабляем. З «Messed Up» у нас аднойчы быў пераломны момант, калі мы пасля канцэрту прыехалі паесці фалафель, а ні ў кога не аказалася грошай. Гэта значыць, мы не зарабілі сабе нават на фалафель. І мы такія — калі ўжо мы пачнем выступаць так, каб мы маглі сабе купіць фалафель!
Я проста адчувала, што ў мяне ёсць рэсурс, у мяне дафіга часу, і мне падабаецца чымсьці займацца. Я люблю нешта арганізоўваць. У мяне ёсць патрэба нешта рабіць, з людзьмі, і крута, калі гэта нешта карыснае. Думаю, тое, што я раблю, сапраўды карысна. І для мяне, і для людзей… Увогуле, у мяне пакуль няма дакладнага адказу на гэта.
Мне проста хочацца рабіць нешта добрае.
Па (д)слухаць больш цікавых гутарак — асабістых, паўананімных ці нават цалкам ананімных — вы зможаце зусім хутка. А калі ў вас ёсць ідэі для новых гутарак — пішыце нам.
Ілюстрацыі: Дар’я Русу
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…