У суботу, 15 чэрвеня, афіцыйна адкрылася новая гродзенская кавярня “Наше место”. Хтосьці ўжо паспеў з ёй пазнаёміцца ​​- з 1 траўня кафэ працавала ў тэставым рэжыме. Лакацыя “Нашего места” нетыповая для Гродна. Кавярня знаходзіцца на левым беразе Нёмана, на вуліцы Дарвіна. Hrodna.life распытаў уладальнікаў, чым яшчэ здзівіць гродзенцаў новае кафэ.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Кавярню адкрыла маладая пара Дыяна Рыбак і Андрэй Маркевіч. Размясцілася ўстанова на схіле над Нёманам, з якога адкрываецца адзін з найлепшых відаў Гродна. Кажуць, спачатку знайшлі месца, і толькі потым вырашылі адкрыць кавярню, а не таму, што гэта цяпер модна.

Кафэ невялікае, на тры сярэдніх столікі. Больш уладальнікі і не хочуць – некамфортна, калі чужыя людзі сядзяць блізка, чуюць размову адзін аднаго. Зайсці папіць кавы можна з 9 да 23 штодзень.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

“Сустрэнемся на нашым месцы”

“Наша месца” – бо мы з маладым чалавекам прыязджалі сюды, бралі пледы, прыносілі каву і сядалі любавацца нашым горадам. Калі было халодна, прыязджалі на машыне, тут побач паркоўка. З’явілася жаданне назваць гэта месца “Нашым”, калі казалі паміж сабой, дамаўляліся: “Сустрэнемся на нашым месцы”, – патлумачыла Дыяна.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Пяць месяцаў ішоў рамонт, 1 траўня адбылося пробнае адкрыццё. Цяпер прыходзіць шмат людзей з суседніх дамоў, некаторыя бяруць дэсерты на вынас, каб рассмакаваць дома. Хтосьці забягае кожны раз на каву, хтосьці кажа, што была мара, каб у доме з’явілася кавярня.

“У гэтым раёне няма больш нічога [з устаноў], акрамя сталовай і “Калабкоў”, таму людзі, якія таксама любяць пасядзець на пледах, рады, што мы тут адкрыліся”.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Шматлікія турысты здымаюць кватэры ў навакольных дамах. Калі набіралі персанал, улічвалі веданне моў.

“Нам хацелася падарыць атмасферу месца, якое ў сабе сумяшчае добрую музыку, адзенне, цікавыя напоі, смачную каву”. Назва – “кофе шоп”, быццам кавярня і крама, хоць з англійскай гэта і значыць “кавярня”, – распавялі ўладальнікі.

На адкрыцці – дыджэй і чылаўт на схіле

Дыяна і Андрэй чакалі, калі стане цёпла, і калі ўсе працоўныя працэсы будуць цалкам адрэгуляваныя. “Толькі цяпер адкрываемся афіцыйна. Шмат часу заняло ўзгадненне з горадам масавага мерапрыемства на адкрыццё. Ніхто раней не ладзіў тут нічога падобнага, не задзейнічаў гэтую пляцоўку”. На адкрыцці каля кафэ, над Нёманам, увесь вечар граў дыджэй Mirancov, можна было пасядзець і адпачыць на крэслах-мяшках, “пачыліць”.

“Мы сапраўды хацелі, каб людзі бралі пледы і садзіліся туды з кавай, як рабілі гэта мы”. У кафэ ёсць свае пледы, і тыя, хто тут не ў першы раз, ужо ведаюць, што іх можна ўзяць і пайсці на схіл папіць кавы.

Уласнікам хацелася б і далей рабіць на схіле мерапрыемствы з дыджэямі, але адпужвае няхуткі працэс узгаднення з гарадскімі ўладамі.

Ішлі як у цёмны лес

Ідэя адкрыць кавярню прыйшла Андрэю. Для пары гэта першы вопыт такой дзейнасці. Дыяна працавала ў дубайскай кампаніі па продажы трансфарматараў, у мінулым – артыстка, дыджэй і танцорка, а цяпер атрымлівае дыплом журналіста. “Галоўнае жаданне. Але калі шчыра, мы ішлі ў цёмны лес”, – кажа Андрэй.

Кафэ адкрывалі з ініцыятывай, рабілі месца, куды хацелі б пайсці самі.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Каб навучыцца рабіць добрую каву, запрашалі знакамітага барыста Яўгена Пінчукова, які заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету па аэрапрэсе. Ён навучаў на месцы, ён жа і абсмажвае каву для кавярні ў Kitchen Coffee Roasters у Мінску. У Гродне з гэтай кавы таксама робіць напоі “Проходная”.

Калі адкрылі сваю кавярню, сталі піць менш кавы

Каб выбраць каву, ездзілі на капінг, дэгустацыю, калі вараць некалькі відаў кавы без малака, як эспрэса, і з малаком. “Спрабуеш і разумееш, які лепш. Аб’ехалі некалькі абсмажвальнікаў”.

“Раней піла кававыя напоі з малаком, але на “Кічэне” перайшла на эспрэса, што паказальнік смаку кавы”, – кажа Дыяна.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Калі ішло навучанне, пара атрымлівала велізарную дозу кафеіну, у іх нават мяняўся колер твару: наладжвалі абсталяванне, спрабавалі, каб было смачна. Зараз за дзень могуць выпіць толькі два кубачкі кавы.

Што новага для горада: кава для цяжарных, вадкі “баўнці” і адзенне

Зараз у “Нашем месте” вараць “Калумбію”, звычайную каву, 100% арабіка, таксама ёсць “Калумбійскі decaf” – асобна абпаленая кава, якую вымочваюць адмысловым чынам, каб адтуль выпарыўся ўвесь кафеін. У гэтым гатунку застаецца ўтрыманне кафеіну 0,01.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Любую каву ці кававы напой тут могуць прыгатаваць без кафеіну. “Людзі прыходзяць і кажуць: мы ведаем, у вас ёсць кава для цяжарных. Калі падабаецца смак, можна выпіць хоць пяць кубкаў, хоць на ноч”. Пазней будзе яшчэ бразільская і эфіёпская кава.

З халодных напояў – Coca-Cola Vanilla, якая раней прадавалася, але потым знікла з крамаў, Fanta розных смакаў, Dr Pepper, ChupaChups. Гаспадары кафэ кажуць, што ў Гродне больш ніхто гэтага не прадае. Таксама здзівяць “вадкімі батончыкамі”: Snickers, Twix, M&M’s і тайландскімі напоямі з насеннем базіліка.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Дэсерты і выпечку для кавярні кожны дзень гатуе шэф-кухар з рэстарана “Бакст”. Гэта чызкейкі, фірмовы тырамісу “Бакста”, яблычны або ягадны крамбл і медавік. Да вечара дэсертаў часцей за ўсё не застаецца.

На лета тут ёсць cold brew – халодны канцэнтрат кавы. Гэта першае месца ў горадзе, дзе яго прапануюць у бутэльках 0,33 л на вынас.

У кавярні ёсць свой мерч, адзенне з аўтарскім дызайнам. Першая калекцыя – худзі ў трох колерах з выявамі жэстаў, усяго 20 штук. Калекцыі не будуць паўтарацца, у наступнай будзе ўжо іншы дызайн.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Разлічваюць больш не на турыстаў, а на паркоўку

Гаспадары кавярні справядліва лічаць, што турысты прыязджаюць сезонамі. А вось тое, што недалёка ад кафэ стаянка – вельмі зручна.

“У горадзе вялікая праблема з паркоўкамі ля кавярняў. У нас заўсёды ёсць парковачныя месцы. Можна таксама прыехаць, хуценька ўзяць кавы і з’ехаць”.

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

"Наше место": пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]