Алень Лявон, рэдкі прадстаўнік аленяў з крыжом паміж рагоў, быў заўважаны на віртуальных вуліцах нашага горада 3 лістапада. Ён вырашыў нагадаць гродзенцам пра тое, што ў гэты дзень ганаруюць Святога Губерта, апекуна паляўнічых, лучнікаў і нашага горада.
Калі (яшчэ не святы) Губерт сустрэў дзівоснага аленя з крыжом паміж рог, то жыццё яго змянілася. Палічыўшы сустрэчу за знак нябёсаў, Губерт змяніў разгульны лад жыцця на прыкладныя хрысціянскія паводзіны. Спадзяёмся, што і сустрэча з нашчадкам аленя Святога Губерта, аленем Лявонам, таксама прынясе ў жыццё нашых чытачоў цудадзейныя добрыя змены.
Як і шмат што з тутэйшых жыхароў, алень Лявон любіць Гродна і шмат ведае пра яго гісторыю. Яго расповеды пра даўніну і сучаснасць горада, а таксама пра турыстычныя цікавосткі Гродна, будуць з’яўляцца на старонках Hrodna.life.
Гісторыя аленя Святога Губерта звязна з Гродна ад канца 15 — пачатку 16 стагоддзя. Адныя гісторыкі мяркуюць, што герб з аленем горад атрымаў разам з магдэбургскім правам у 1496 годзе, іншыя — што быў дараваны гораду каралевай Бонай Сфорцай у 1540. Першыя друкаваныя дакументы з аленем Святога Губерта на гербе датуюцца 1565 годам. Прычынай выбару такога сімвала лічыцца наяўнасць побач з горадам вялікіх лясоў і тое, што насельніцтва займалася паляваннем. Агароджа, праз якую скача алень, была дададзена да герба пазней, як сімвал свабодалюбства жыхароў і назвы горада, утворанай ад слова «гарадзіць».
[irp posts="38 598″ name="Дзе ў Гродне турысту смачна з’есці. Тэст установаў харчавання з ацэнкай у аленях Святога Губерта"]
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…