Горад

На месцы лютэранскіх могілак у Гродне пачалі капаць: вернікі занепакоеныя, рабочыя абяцаюць павагу

Да 1960-х на месцы дзіцячага садка № 21 на вуліцы Акадэмічнай знаходзіліся лютэранскія могілкі. Зараз там ідзе планавая замена цеплатрасы. Рабочым яшчэ не трапляліся парэшткі людзей, але ўжо не раз прыйшлося слухаць гісторыі гродзенцаў пра старыя пахаваннi.

Рабочая тэхніка на тэрыторыі дзіцячага садка занепакоіла мясцовых лютэран. Кірха знаходзіцца ў трох дзясятках метраў ад садка, які паўстаў на месцы разбураных могілак.

Лютэране не дапусцяць варварства

Пастар Уладзімір Татарнікаў разумее значнасць замены цеплатрасы і хоча верыць, што працоўныя з павагай паставяцца да пахаванняў, калі іх знойдуць пахаваннi.

«Мы будзем адсочваць усё, што адбываецца на тэрыторыі нашых пахаванняў. У нас ужо ёсць вопыт. Не так даўно ў Мінску пашыралі дарогу і закранулі старыя лютэранскія могілкі. Пры ўдзеле грамадскасці ўдалося прыпыніць працы і правесці нагляд. У Гродне ўсё можа паўтарыцца. Мы будзем кантраляваць і ў выпадку нейкіх варварскіх дзеянняў з боку рабочых, будзем прымаць сур’ёзныя меры», — адзначыў Уладзімір Татарнікаў.

Пастар распавёў, што могілкi былi заснаваны ў 19 стагоддзі, але каля кірхі пахаваннi былі і стагоддзем раней. Амаль усе пахаваннi засталіся ляжаць там, дзе і былі.

Месца, дзе былі могілкі да пачатку 1960-х гадоў. Экскаватар капае па старой цеплатрасе

У выпадку знаходкі паведамяць пастару

Рабочыя ведаюць, што савецкая цеплатраса ідзе па тэрыторыі могілак. Але дазвол на працы ў іх ёсць.

«Мы ідзем па старым следзе і адыходзіць ад яго не плануем. Да нашых рабочых ужо падыходзілі мясцовыя жыхары і распавядалі пра магчымыя знаходкi. Да ўсяго мы ставімся сур’ёзна, калі нешта знойдзем, то абавязкова паведамім пастару», — паабяцаў майстар аб’екта.

На месцы смутку пабудавалі дзіцячы садок

Пра тое, што савецкая ўлада зрабіла з могілкамі ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х гадоў не раз распавядала фатограф і краязнаўца Наталля Дораш. На старых могілках гродзенка правяла сваё дзяцінства, бо недалёка знаходзіўся яе дом.

«У канцы 1950-х гадоў вуліцы Акадэмічная і 1 мая, закінутыя нямецкія могілкі з паўразбуранай каменнай агароджай і стары парк — гэта тэрыторыя майго дзяцінства. Нямецкія могілкі з высокімі дрэвамі і хмызнякамі размяшчалася ад кірхі праз дарогу да самага нашага дома. Паміж плоскімі гранітнымі магільнымі плітамі з гатычным шрыфтам эпітафій былі пратаптаныя сцяжынкі, па якіх мінакі скарачалі шлях на суседнюю вуліцу Паўночную», — пісала Наталля на ТУТ.БАЙ.

Вуліца Акадэмічная, справа за плотам ідзе будаўніцтва дзіцячага садка на тэрыторыі лютэранскіх могілак. (Фота з архіва Наталлі Дораш, 1960 г.)
«Падчас першамайскіх маёвак для работнікаў нейкіх прадпрыемстваў гэтыя ж магільныя пліты служылі сталамі для раскладвання закусак. Цёплымі летнімі начамі могілкі станавілася прытулкам для закаханых парачак.

У пачатку 60-х гадоў могілкі ачысцілі ад магільных пліт, спілавалі некаторыя старыя дрэвы, а выкапаныя з магіл шкілеты ў нямецкіх спарахнелых мундзірах кудысьці самазвалам вывезлі. На гэтым ліквідаваным уладамі месцы смутку пабудавалі дзіцячы сад. Гэта дашкольная ўстанова дагэтуль існуе ў нашым горадзе насупраць кірхі".

Раней дзіцячы сад № 21 быў агульным, цяпер ён спецыялізаваны — для дзяцей з парушэннем мовы
Вядома, што частка надмагільных пліт са старых могілак была выкарыстана пры будаўніцтве дзіцячага сада як падмурак, а некаторыя вывезлі на розныя іншыя аб’екты ў горадзе. Некалькі гадоў таму гродзенцы паведамлялі пра нямецкія пліты з могілак на тэрыторыі Зелянбуда ў Пышках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025