Вуліца Гродзенская ў Элку, Польшча. Фота: radio5.com.pl
Колькі ў свеце вуліц з назвай Гродзенская? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на іншым канцы свету, хто і калі іх так называў? Інтэрнэт дазваляе адшукаць многія Гродзенскія вуліцы, але дакладна палічыць іх немагчыма. Здаецца, іх не менш сотні.
Іх найболей у ваколіцах Гродна, а таксама ў суседніх раёнах Польшчы і Літвы. У Гродна вялі вуліцы ў Друскеніках, Саколцы, Беластоку, Кнышыне, Навагрудку, Слоніме, Індуры, Семятычах, Лідзе, Шчучыне…
Некаторыя з іх, напрыклад у Беластоку і Саколцы, рэгулярна бачаць тыя, хто наведвае Ашан у сталіцы Падляскага ваяводства. А вось вуліцу Гродзенскую ў Ліпску недалёка ад беларуска-польскай мяжы не бачыў амаль ніхто з Гродзенцаў. А між тым да Другой Сусветнай вайны жыхары многіх мястэчак і вёсак на паўночны-захад ад Гродна выязджалі да нас на кірмаш або ў касцёл.
Такія вуліцы, як правіла, накірунак на Гродна не паказваюць, найчасцей наогул ідуць з поўначы на поўдзень. Іх найбольш на прасторах былой постсавецкай прасторы, калі модна было называць вуліцы назвамі гарадоў братніх савецкіх рэспублік.
Самы стары з тых, што атрымалася знайсці - Гродзенскі завулак у Пецярбурзе. Яго назвалі так аж у 1858 г. разам з назвамі суседніх вуліц па гарадах заходняй часткі Імперыі - Коўна, Мітавы ды іншых.
Трэба сказаць, што гэта самая прыгожая ў плане архітэктуры з гродзенскіх вуліц, які ўдалося выявіць. Гродзенскія вуліцы да завулкі ёсць ва ўсіх суседніх сталіцах — Маскве, Мінску, Кіеве, Вільні ды Варшаве, а таксама ў Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Варонежы, Растове-на-Доне (завулак), літоўскіх Шаўляі, Алітусе, Марыямпалі, украінскіх Краматорску і Данецку, а таксама ў Брэсце.
Усё гэтага збольшага вуліцы з прыватнай забудовай, пачынаючы ад досыць сімпатычнай нечым нагадваючай наш Новы Свет Гродзенскай у Варонежы да страшнаватай зарослай кустамі Гродзенскай у Самары.
Найбольш такіх вуліц у Польшчы. Іх даюць людзі, чые нашчадкі жылі некалі ў Гродне і цяпер захоўваюць памяць пра зямлю продкаў. Гродзенскія вуліцы ёсць галоўным чынам на былых нямецкіх землях — у Элку, Гданьску, Вроцлаве, Аполі. У 2011 г. Гродзенская вуліца з’явілася ў Познані. Самая сімпатычная вуліца ў Гданьску. Такі яўна нятанны раён прыватнай забудовы недалёка ад цэнтра.
Самая далёкая вуліца, яўна названая ў памяць пра Гродна, знаходзіцца ў Сіракузах на ўсходзе ЗША недалёка ад берагоў возера Антарыё. Гэта нейкі лагістычны цэнтар, які знаходзіцца паміж вуліцамі Познаньскай і Вавельскай! Цікава было б даведацца, хто і калі такую назву той далёкай вуліцы надаў.
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…