Горад

Grodno Fashion Show 2016: этна-матывы, шубы ды чарнаскурыя мадэлі

Сёлета на Grodno Fashion Show было прадстаўлена каля 40 калекцый адзення для мужчын, жанчын і дзяцей. Свае працы прадэманстравалі як маладыя дызайнеры з каледжаў і універсітэтаў, так і вопытныя майстры, якія прадстаўлялі беларускія швейныя і тэкстыльныя прадпрыемствы ды салоны моднай вопраткі і абутку.

Шоў прайшло 8 кастрычніка ў два заходы, у час якіх больш за 200 мадэляў у зале «Радыёхвалi», дэманстравалі розныя калекцыi. Акрамя мясцовых дызайнераў і вытворцаў, былі прадстаўнікі з усёй Беларусі. Некаторыя паказаныя на сцэне калекцыі яшчэ не паступалі ў продаж.

Вядомы беларускі дызайнер Антон Ярошчык, які стаяў ля вытокаў Grodno Fashion Show, прыехаў чарговы раз у Гродна, каб паказаць сваю новую калекцыю. Яго працы прыйшлі многім па гусце.

«Заўсёды прыемна прыязджаць у Гродна, дзе я вучыўся. Grodno Fashion Show — вельмі добрая пляцоўка, якая з кожным годам развіваецца. Не параўнаць з тым, што было ў самым пачатку. У гэтым годзе я прадставіў сваю новую калекцыю з нацыянальным каларытам, якую змешваем з сучаснымі напрамкамі. Пазіцыянуем мы цеплыню сям'і і сямейнага ачага. Прадпрыемства «Палессе», якое я прадстаўляю, працуе са слоганам «Дарыце цяпло сабе і сваім блізкім».

У модным дэфіле прымалі ўдзел як прафесіяналы, так і мадэлі-аматары, у тым ліку дзеці. Да ўдзелу ў паказе прыцягнулі гарадзенцаў з мадэльнай знешнасцю, якія прайшлі папярэдні адбор. Былі сярод іх і цемнаскурыя хлопцы ды дзяўчаты, а таксама мадэлі памеру «плюс».

Сваім меркаваннем падзялілася і дызайнер-пачатковец Таццяна Калiневiч, якая сёлета прайшла ў рэспубліканскі фінал конкурсу «Мельнiца моды».

«На Grodno Fashion Show былі як удалыя, так і не вельмі калекцыі. Але больш за ўсіх запомнілася мне калекцыя трыкатажу ад пінскага дызайнера Антона Ярошчыка. Яна сапраўды стыльная, маладзёжная і цікавая. Як толькі на сцэну выйшлі першыя мадэлі, адразу падумала, што трэба абавязкова зазірнуць у іх краму.

На мой погляд, было мала калекцый самастойных дызайнераў. Большасць было ад розных камерцыйных прадпрыемстваў. Але, адназначна, там было на што паглядзець.

У будучыні планую таксама ўдзельнічаць у гэтым шоў. Гэта добрая платформа для таленавітых пачаткоўцаў. Думаю, на такія мерапрыемствы варта хадзіць не толькі людзям, звязаным з індустрыяй моды, але і людзям іншых прафесій, каб даведацца і ўбачыць, што і ў Беларусі ўмеюць рабіць якасныя, цікавыя і незвычайныя вырабы".

[cincopa AkCA5t9-_2df]

Падзяліцца
Меткі: мода

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025