Камунальныя службы Гродна абвясцілі пра санітарную зачыстку горада. Пад знос пойдуць некалькі драўляных пабудоў. У панядзелак 25 сакавіка рабочыя прыступілі да разборкі дома міжваеннага перыяду на вуліцы Асіпенкі. Жыхары вуліцы абураныя — пабудова ў добрым стане, яна уваходзіць у комплекс былой Настаўніцкай калоніі, але ўлады нават не далі ёй шанцу на другое жыццё.
Дом № 3 на вуліцы Асіпенкі быў пабудаваны ў 1930-я гады. Ён уваходзіў у комплекс жылых, грамадскіх і гаспадарчых пабудоў у стылі драўлянага канструктывізму. Да Другой сусветнай вайны гэты раён называўся Настаўніцкай калоніяй. Да 1939 года ў будынку жылі настаўнікі. У савецкі час у дом засяліліся звычайныя працоўныя. У 2015 годзе жыхароў адсялілі. Пасля гэтага дом прастойваў, але нават без жыхароў ён быў у здавальняючым стане.
«Я сам там быў адносна нядаўна: пабудова ў добрым стане. Не працякала і ніякіх праломінаў ў сцяне не было. Дом уваходзіць ва ўнікальны комплекс, які складаецца з сямі драўляных дамоў у стылі канструктывізму. Яны дайшлі да нас амаль у першапачатковым выглядзе.
Я шмат езджу па розных краінах і такія дамы там, наадварот, ратуюць, робяць розныя хостелы. У нас жа не жадаюць ратаваць такія пабудовы, улады нават шанцу не даюць і не выстаўляюць іх на продаж. А можа б знайшоўся чалавек і купіў бы гэты дом на Асіпенкі, упарадкаваў бы? Не, ім трэба знесці…», — распавёў гісторык.
У 2018 годзе мы расказвалі пра дом на Чкалава № 13, які гарадскія ўлады таксама хацелі знесці. Але нават пасля сур’ёзнага пажару ўласнік здолеў выратаваць пабудову. Зараз у доме ідуць унутраныя работы, там плануюць жыць.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…