Супрацоўнікі хочуць карпаратывы, упэўнены Васіль(імя зменена) — менеджар у IT-кампаніі. Мы спыталі ў яго, што можна рабіць на свяце кампаніі, а чаго ні ў якім разе нельга. А таксама — як уладальніку фірмы правесці карпаратыў з карысцю.

Карпаратывы і дыстанцыйная праца

Арганізацыя карпаратыву пачынаецца з ацэнкі фінансавых магчымасцей фірмы, расказаў Hrodna.life Васіль. Калі іх дастаткова, лепш наняць каманду арганізатараў пад ключ. Так можна не перагружаць каманду (і не плаціць ёй звышурочныя). Можна рабіць карпаратыў і сіламі кампаніі – тады прыйдзецца ўцягвацца, вывучаць супрацоўнікаў, вызначаць фармат і адказнага за арганізацыю. Як правіла, густы каманды ведаюць і вывучаюць HR-ы.

Трэба ўлічваць: тое, што падыходзіла раней, можа не спрацаваць. Сярэдні ўзрост кампаніі можа мяняцца. Людзі сталеюць, заводзяць сем’і і не вытрымліваюць нястрыманых вечарынак пяці-, дзесяцігадовай даўніны.

Арганізацыю карпаратываў у сферы працы Васіля ўскладніла эміграцыя супрацоўнікаў у розныя краіны. Як правіла, кампанія выбірае горад, дзе сабрана найбольшая колькасць людзей. Ці робіць карпаратыў у некалькіх гарадах адразу. Часам іх праводзяць у межах “карысных актыўнасцяў”. Напрыклад, тыдзень варкшопаў, а ў апошні дзень – карпаратыў.

Ідэя: карпаратыў пад ключ за мяжой

Пры наяўнасці сродкаў ёсць сэнс вывезці супрацоўнікаў у нейкае аддаленае і зусім новае месца, не звязанае з працай. Такая змена абстаноўкі і сустрэча з калегамі, разбрасанымі па свеце, можа пазітыўна адбіцца на працы ў будучыні. Напрыклад, MY PORTUGAL MOMENTS прапануе арганізацыю карпаратываў у Партугаліі. Пры гэтым паслуга цалкам кастамізаваная і выбіраць можна з амаль неабмежаванай колькасці варыянтаў — пытанне толькі ў бюджэце і магчымасці сабраць людзей у адзін час у адным месцы.

Чым карысны карпаратыў?

Улічваючы, што на аддаленцы губляецца чалавечы кантакт, карпаратыў – гэта магчымасць наладзіць прыяцельскія адносіны. Якія, у сваю чаргу, паляпшаюць прадукцыйнасць працы.

“Работа работай — гэта зразумелая справа. Але напіша табе хтосьці ў 17:58: «Слухай, глянь там баг (на IT-слэнгу – памылка)». Можна зрабіць выгляд, што не паспеў прачытаць. Але ты памятаеш, што з гэтым чуваком ты бачыўся на карпаратыве ў прыяцеляў. І паглядзець баг табе зусім нічога не каштуе. Выйграюць усе: кампанія, праект, заказчык”.

Для супрацоўніка карпаратыў – магчымасць пашыранага нэтворкінгу. Калі гэта не цікава, то як мінімум опцыя бясплатна паесці і выпіць, вырвацца з руціны.

Хадзіць на карпаратывы трэба – гэта частка карпаратыўнай культуры, з якой не варта выпадаць. Пры іншых роўных у выпадку скарачэння хутчэй адмовяцца ад супрацоўніка, які горш знаходзіць агульную мову з калегамі. Ці наадварот – трэба выбраць на праект кагосьці з 50 супрацоўнікаў, а яны ўсе на адзін твар. Хтосьці можа сказаць: “А давайце таго караокера” – таму што на карпаратыве вас запомнілі па гэтым навыку.

Чаго нельга рабіць на карпаратыве

Карпаратыў — не тое месца, дзе варта падыходзіць да начальніка і прасіць аб павышэнні або прэміі. Для гэтага ёсць перформанс-рэв’ю і размовы one-to-one. «Не трэба думаць, што зараз я пап’ю з начальнікам і ён мне як дасць грошай ці праект», — распавёў Васіль, які як менеджар сутыкаўся з такімі непрыемнасцямі на карпаратыве.

Тое самае правіла працуе для мэнэджара. Выпіўка з падначаленымі спараджае непатрэбныя чаканні і блізкія сувязі, лічыць Васіль. Да таго ж, потым складана казаць пра непрыемныя рэчы – звальненне, скарачэнне заробку, вывад з добрага праекта. Лепш праводзіць на карпаратыве час з роўнымі сабе.

Як мінімізаваць рызыкі на карпаратыве

За час працы Васіль наведаў шмат карпаратываў. Бачыў, як калегі перабаршчылі з алкаголем. Якіх-небудзь наступстваў, акрамя перыядычных жартаў, ім гэта не прынесла. Выключыць харасмент і п’яныя бойкі цалкам немагчыма – але можна мінімізаваць рызыкі.

“Трэба, каб людзі на карпаратыве былі чымсьці занятыя. Таму патрэбны тамада, вядучы, конкурсы, нейкія актыўнасці. Калі гэта добры вялікі карпаратыў, павінна быць група арганізатараў, якія сочаць і прадбачаць падобныя сітуацыі і ў самым пачатку іх купіруюць. Прафесіяналы ведаюць, як гэта ўсё развесці”, – тлумачыць менеджар.

Для карпаратываў у Партугаліі такія прафесіяналы — гэта MY PORTUGAL MOMENTS. Міжнародная каманда спецыялістаў з шматгадовым вопытам ведае і любіць Партугалію як родную краіну. Яны паклапоцяцца і пра лагістыку падарожжа, і пра тымбілдынг, і пра адпачынак для супрацоўнікаў. Гэта дазволіць пазбегнуць непрыемных гісторый, пра якія потым ніхто не захоча ўспамінаць.

Ці клікаць другія палоўкі?

Для пачатку трэба зыходзіць з бюджэту. А таксама — разумець сваю кампанію, распавёў Васіль. Як правіла, для сямейных людзей 35+ варта прадумаць выхад з партнёрам. Але тады трэба арганізаваць зону адпачынку для дзяцей, узяць аніматара.

“Гэта дакладна тое, што цэняць. Ведаю па сваіх і па іншых кампаніях, што было шмат абурэння, калі рабілі карпаратыў і не прадугледжвалі магчымасці ўзяць дзяцей. Таму што камусьці даводзілася заставацца дома. І нібыта +1, але ты не пойдзеш з +1.

Але зноў-такі трэба разумець сваю каманду: якія ў іх настроі, чаго яны хочуць. Можа, яны наадварот хочуць мужыкамі сустрэцца ў піўным бары, ім наогул больш нічога не трэба. Сабярыце нас, каманду 20 чалавек, дайце нам піва, ракаў, і дзверы зачыніце, мы самі ўсё вырашым”, – тлумачыць менеджар.

карпаратыў у фірме на выездзе за мяжу
Фота: Getty Images, Unsplash+

Карпатыў і планаванне паказчыкаў

Карпаратыў варта ўлічваць пры планаванні паказчыкаў, кажа Васіль: “Мы цудоўна разумеем, што ў пятніцу перад карпаратывам ніхто не працуе. Калі мы робім глупства і робім яго ў чацвер, мы разумеем, што ў пятніцу ніхто не працуе і ў чацвер ніхто не працуе. І не трэба рабіць выгляд, што мы будзем актыўна працаваць. Не, мы ў гэты момант прасядаем”.

Каб не страціць у эфектыўнасці, дзень сустрэчы варта выкрасліць з планавання і пераразмеркаваць нагрузку на месяц. Пра гэта можна акуратна данесці супрацоўнікам.

Ідэя для карпаратыву – выезды

Добрай ідэяй могуць стаць выезды ў іншую краіну. Атмасфера нэтворкінгу, камунікацыі, духу ўзаемадапамогі фармуецца менавіта ў такіх паездках. Да таго ж, гэта пашырае кругагляд супрацоўнікаў. Таксама выезды павысяць узровень лаяльнасці работнікаў, дапамогуць іх прыцягнуць і ўтрымаць.

“Вось у цябе рыначная зарплата, камфортныя ўмовы працы. І ў іншай фірме рыначная зарплата і камфортныя ўмовы працы. Цябе ўсё задавальняе тут. Але вось там ёсць карпаратыў у Партугаліі — ён вельмі моцна пераважыць. Гэта фішка і плюс”.

Выезды рэальна арганізаваць без страты прадукцыйнасці. Прасцей, калі ў вас сезонны бізнес і часова няма заказаў. Як варыянт – выезд часткі каманды, якая перыядычна працуе ў паездцы.

На чым можна і нельга эканоміць на карпаратыве?

Пры арганізацыі карпаратыву дакладна не варта эканоміць на алкаголі і ежы. Калі не хапае бюджэту, лепш звузіць асартымент. Але даступных пазіцый павінна быць шмат і без абмежаванняў.

«Гэта тое, на што заўсёды звяртаюць увагу, — кажа Васіль. — Потым хоць там слана жывога прывезлі — але, блін, піва не далі… Менеджмент можа потым казаць: «Ну мы ж вам слана прывезлі, што вы там гэта». Але мы здымаем тэмпературу па бальніцы і разумеем, што для 70% гэта важна. Гэта значыць, на дробязях не эканоміць. А ўжо потым глядзець глабальныя актыўнасці».

MY PORTUGAL MOMENTS – арганізатары кастамных індывідуальных і карпаратыўных паездак у Партугалію. Каб атрымліваць ад іх новыя прапановы і карысныя парады па планаванні адпачынку ў Партугаліі, падпішыцеся ў сацсетках: Instagram, Facebook, TikTok і YouTube.