Кіроўца Ігар і сабака Мульцік – неразлучныя сябры. Яны пачыналі ездзіць на фуры па Беларусі і Расіі, а цяпер возяць людзей на маршрутцы Баранавічы – Гродна. Распавядаем пра сяброўства кіроўцы і сабакі і пра стаўленне да гэтага пасажыраў.

Тры гады таму Ігар падабраў Мульціка недалёка ад сваёй дачы ў Баранавічах. Карміў і даглядаў,
а пасля стаў браць у рэйсы. Так яны і пасябравалі.

«Цяпер мы неразлучныя сябры. Думаю, лёс нас звёў не проста так. Мульцік – мой анёл-ахоўнік. Калі я працаваў на фуры, былі моманты – засынаў за рулём у далёкіх рэйсах. Сабака як трасане – і ўсё нармальна. Мульцік адразу даў зразумець, што сядзець дома ён не будзе, хоча дапамагаць мне. Раней ездзілі на фуры, а цяпер працуем на маршрутцы. Некалькі разоў на тыдзень перавозім людзей у Гродна і назад у Баранавічы».

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы
Ігар і Мухтар перад выездам

“Гэта сабака кіроўцы”

Падчас паездак Мульцік спіць у салоне, каля Ігара. Калі пасажыры не супраць – падыходзіць і знаёміцца ​​з імі.

«Дома пакідаць я яго не магу, ён заўсёды рвецца ў дарогу. Паедзеш без яго, так ён будзе бегчы за машынай пакуль не спынюся. Разам мы працуем ужо тры гады. За ўвесь час працы ў маршрутцы толькі два разы пасажыры выказваліся негатыўна. А так усе задаволеныя, відэа здымаюць і фатаграфуюць Мульціка.

На пасажырскія сядзенні Мульціку заскакваць не дазваляю, толькі на маё. Варта мне адлучыцца, як ён ужо на кіроўчым месцы – грэе яго для мяне. А яшчэ мой сябар падчас аварыйных сітуацый людзей супакойвае. Была неяк на дарозе аварыя, я вырашыў дапамагчы – людзей забраць. Мульцік сядзеў побач з імі і стрэс здымаў».

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы
Мульцік чакае Ігара

Забыўся Мульціка ў Гродне, а ён сядзеў і чакаў

Некалькі месяцаў таму Ігар забыўся свайго напарніка ў Гродне. Мульціка ў Баранавічы прывёз іншы маршрутчык.

«Нас ведаюць многія маршрутчыкі. Адзін мой калега падабраў Мульціка і прывёз мне яго. Усё адбылося выпадкова. Людзей рассаджваў у салоне, а Мульцік тым часам гуляў з дзіцём на вуліцы. Разабраўся з пасажырамі і паехаў, думаў сабака зайшоў у салон. Прыязджаю ў Баранавічы, а сабакі няма. Знерваваўся. Пасля калега прывёз Мульціка. Казаў, што ён сядзеў каля ўваходу на вакзал. Сабака паўдня прабыў у Гродне без мяне і чакаў свайго моманту. Мульцік ужо ведае маю машыну і маіх калег.

Быў яшчэ выпадак, калі я на фуры працаваў: ён таксама неяк выскачыў. Сустрэліся мы ўжо каля крамы, дзе я выгружаўся. Ён сядзеў і глядзеў па баках і ўбачыў маю машыну. Вельмі разумны сабака і я вельмі рады што мы пасябравалі».

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]