«Маўклівы» перформанс у памяць ахвяраў Халакосту прайшоў у Гродне

У міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту акцёры фрык-тэатра «Гексаген» прайшлі ў касцюмах вязняў гета па цэнтры Гродна. Акцыю арганізавалі, каб нагадаць гараджанам пра загінуўшых у лагерах смерці суайчынніках.

У мінулым годзе ў гэты дзень Hrodna.life разам з фрык-тэатрам правялі экскурсію па тэрыторыі гродзенскага гета. У гэтым годзе акцёры вырашылі зрабіць «маўклівы» перфоманс, а сумесную экскурсію перанесці на сакавік.

www.youtube.com/watch?v=dBh-9mdfYz8

Кіраўнік фрык-тэатра «Гексаген» Васіль Калач адзначыў, што перформанс — гэта даніна памяці гродзенцам, якія загінулі ў лагерах смерці падчас Другой сусветнай.

«Мы, артысты фрык-тэатра „Гексаген“, не юдэі. Тэма ахвяраў Халакосту — толькі частка нашай працы. Але гродзенскае гета — гістарычная рэальнасць нашага горада. Сведчанне болю, крыві, бруду і слёз. Сведчанне жахлівых злачынстваў азвярэлых фанатыкаў. Сведчанне ўнутранага гераізму жыхароў Гродна — яўрэяў-ахвяраў Халакосту і тых, хто, рызыкуючы жыццём, ратаваў іх пасля расфарміравання гета.

Мы не ўмеем пісаць артыкулы, працаваць з архівамі, ладзіць маніфестацыі. Мы ўмеем іншае. Мы ўмеем пагрузіцца ва ўспаміны. Прапусціць праз сваю душу. І пражыць для тых, хто на нас глядзіць усё тое, пра што глядач можа нават не здагадвацца. І мы робім гэта.

Нам не ўсё адно. Гэта гісторыя нашага горада. Гэта тое, што не павінна паўтарыцца. І мы стараемся данесці не голую інфармацыю, але суперажыванні. Перажывайце разам з намі».

Даведка

27 студзеня свет адзначае Дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў. У 1947 году тэрыторыя лагера была пераабсталяваная ў музей, а ў 1979 годзе мемарыяльны комплекс быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Штогод у музей прыязджаюць сотні тысяч чалавек з усяго свету. Дакладную колькасць загінулых у Асвенціме высветліць немагчыма, бо многія дакументы былі знішчаныя. Сучасныя гісторыкі сыходзяцца ў меркаванні, што ў Асвенціме было знішчана каля паўтара мільёна чалавек. Большасць з іх — яўрэі.


Чытайце таксама:

«Чувствовали себя свободными только во сне». Гроденцы читают дневник узника гетто

Выжыў толькі адзін працэнт. Як гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць

«Мы все дети смешанных браков». Как в Гродно танцевали еврейские танцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025