Блогер Дзяніс Мукімаў з Абакана — сталіцы Хакасіі - пабываў пазамінулай зімой у Беларусі. Тут ён сустракаў Новы год, а заадно і завітаў у Гродна. Горад спадабаўся яму найбольш з усіх беларускіх гарадоў, але ў гандлі і сэрвісе тут, на думку хлопца, пануе натуральны савок. Толькі цяпер, год пасля паездкі, ён апублікаваў свае ўражанні.

«Гродна мог бы стаць культурнай сталіцай і турыстычнай Мекай Беларусі, як у нас Піцер ці ва Украіне Львоў. Засталося ўсяго нічога — адкрыць нармальныя кафэ і рэстараны і замяніць страшныя слупы-бярвёны на што-небудзь больш вытанчанае», — піша Дзяніс. Далей даем выбраныя цытаты з яго публікацыі і аўтарскія подпісы да фота.


"Страшныя слупы-бярвёны" на Маркса
«Страшныя слупы-бярвёны» на Маркса
З ўстановамі грамадскага харчавання зусім бяда. Бізнес-ланч сярод белага дня не знойдзеш. У кафэ-рэстаране «Нёман» пануе абуральнае жлобства: цукар да чаю падаюць за асобныя грошы. Я прывык, што цукарніца па змаўчанні заўсёды стаіць на кожным стале нават калі гэта стаянка дальнабойшчыкаў пад Улан-Удэ.

абакан 03

Падобная сітуацыя ў шмат якіх беларускіх крамах: бярэш з вітрыны, да прыкладу, расфасаваныя пернікі ці макароны, падыходзіш да касы, а з цябе яшчэ за поліэтыленавы пакет грошы бяруць. Што перашкаджае ўключыць гэтыя нікчэмныя дробязі ў кошт тавару — невядома.

абакан 04

Да мяжы з Еўрасаюзам некалькі кіламетраў, мясцовыя за мэбляй і бытавой тэхнікай ездзяць у Варшаву, а ў саміх у гандлі і сэрвісе натуральны савок.

Радуе толькі магчымасць разлічыцца за ўсё што заўгодна пластыкавай карткай.

абакан 05

Па Гродна вельмі прыемна шпацыраваць. Прыгожа, як у Чарнаўцах. Толькі архітэктура тут польская, а не аўстра-венгерская.

абакан 06

Можна ўявіць як прыкладна выглядалі гарады Рэчы Паспалітай.

абакан 07

абакан 08

Кожны куток — як з паштоўкі.

абакан 12

Людзей тут зусім мала — прыцягваць іх пакуль няма чым.

абакан 14

Гродзенскі драмтэатр. Будынак уваходзіць ва ўсе спісы самых футурыстычных будынкаў СССР.

абакан 15

Царква, па форме падобная да каталіцкага касцёла.

абакан 18

Пошта. Паштоўка дайшла да Абакана за дзевяць дзён. Вельмі нядрэнны вынік.

абакан 21

У адным з прадуктовых магазінаў прапаноўваюць ратаваць вожыкаў шляхам здачы выкарыстаных батарэек.

абакан 23

На аўтавакзале выяўленая незвычайная і рэдкая археалагічная раскопка — аўтаматычная даведачная ўстаноўка АСУ-3.