Модны паказ адзення для дзяцей і падлеткаў прайшоў 13 ліпеня ў гандлёвым цэнтры «TRINITI». Побач са школьным адзеннем былі і яркія вобразы, і хатнія лукі. Выйсці на подыум маглі нават гледачы — і атрымаць за гэта падарункі. Карэспандэнтка Hrodna.life даведалася, як гэта было.

Школьная форма ў трэндзе

На паказе прадставілі вобразы для дзяцей, юнакоў і дзяўчат. Адзенне, аксэсуары і абутак паказалі крамы, якія знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры: Boomkids, «12 месяцаў», MINISO, Conte, Minimax, Sinsay і іншыя. Купіць прадстаўленыя рэчы можна па цане ад 20 да 100 рублёў.

Вобразы для паўсядзённага жыцця і сну

На подыуме можна было ўбачыць розныя лукі і падабраць нешта на свой густ. Яркія колеры і вобразы — для самых смелых модніц.

Больш стрыманыя адценні бэжавага — для школьных будняў. Таксама былі прадстаўлены рознакаляровыя піжамы з прынтамі і без. Іх можна выкарыстоўваць не толькі для сну, але і як хоўм лук.

Конкурсы з прызамі і танцы

Для гледачоў паміж паказамі праводзіліся конкурсы. Хтосьці запісваў гісторыі ў Instagram на хуткасць, або хутчэй за ўсіх адпраўляў смс на мабільны нумар вядоўцы. Некаторыя паспрабавалі сябе ў ролі мадэляў і прайшліся па подыуме. Дванаццацігадовы Паша прадставіў сваю хаду ў стылі змагара UFC.

Апладысменты і зніжкі

Паказ завяршыўся сумесным фота мадэляў з IGNIS Model. Гродзенцаў запрасілі рабіць пакупкі перад пачаткам навучальнага года. Зараз на адзенне і аксэсуары для школы дзейнічаюць спецыяльныя зніжкі.

Чытайце таксама: