Модны паказ адзення для дзяцей і падлеткаў прайшоў 13 ліпеня ў гандлёвым цэнтры «TRINITI». Побач са школьным адзеннем былі і яркія вобразы, і хатнія лукі. Выйсці на подыум маглі нават гледачы — і атрымаць за гэта падарункі. Карэспандэнтка Hrodna.life даведалася, як гэта было.
Школьная форма ў трэндзе
На паказе прадставілі вобразы для дзяцей, юнакоў і дзяўчат. Адзенне, аксэсуары і абутак паказалі крамы, якія знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры: Boomkids, «12 месяцаў», MINISO, Conte, Minimax, Sinsay і іншыя. Купіць прадстаўленыя рэчы можна па цане ад 20 да 100 рублёў.
Вобразы для паўсядзённага жыцця і сну
На подыуме можна было ўбачыць розныя лукі і падабраць нешта на свой густ. Яркія колеры і вобразы — для самых смелых модніц.
Больш стрыманыя адценні бэжавага — для школьных будняў. Таксама былі прадстаўлены рознакаляровыя піжамы з прынтамі і без. Іх можна выкарыстоўваць не толькі для сну, але і як хоўм лук.
Конкурсы з прызамі і танцы
Для гледачоў паміж паказамі праводзіліся конкурсы. Хтосьці запісваў гісторыі ў Instagram на хуткасць, або хутчэй за ўсіх адпраўляў смс на мабільны нумар вядоўцы. Некаторыя паспрабавалі сябе ў ролі мадэляў і прайшліся па подыуме. Дванаццацігадовы Паша прадставіў сваю хаду ў стылі змагара UFC.
Апладысменты і зніжкі
Паказ завяршыўся сумесным фота мадэляў з IGNIS Model. Гродзенцаў запрасілі рабіць пакупкі перад пачаткам навучальнага года. Зараз на адзенне і аксэсуары для школы дзейнічаюць спецыяльныя зніжкі.
Чытайце таксама:
- Тест: Разбираетесь ли вы в моде и знаете ли её историю?
- Красная дорожка, модная одежда, зажигательные танцы. На показе мод в Гродно рассказали о трендах лета
- От белых воротничков до гламурных шпилек. Как модничали гродненские выпускники от 1950-х до наших дней
- «Мне скоро 80, а я фотомодель!» Зачем догонять уходящий поезд и почему не стоит бояться перемен, рассказали модели 50+, парикмахеры и стилисты